22 лістапада ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін святой Цэцыліі, апякункі касцельнай музыкі і спеваў, а таксама музыкантаў і спевакоў. Гэты дзень акцэнтуе ўвагу на важнасці духоўнай музыкі, яе моцы і велічы. Гукі музычных інструментаў падчас святой Імшы ва ўсе часы набліжалі чалавека да Бога, дапамагалі адчуць веліч Усемагутнага, а кожная нота ўзносіла хвалу і праслаўленне да нябёсаў. Арганісты з вялікай ...
Читать далее »Архив меток: Ліда
«Канікулы з Богам» прайшлі ў пачатку чэрвеня ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа
На самым пачатку лета ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) адбыліся “Канікулы з Богам” для дзяцей. Праграма канікул, якія праходзілі на працягу тыдня, была вельмі насычанай, уключала шмат танцаў, спеваў, гульняў, катэхетычных заняткаў, малітвы. У межах канікул дзеці разважалі на тэму веры. Была праведзена адарацыя, на якой кожны мог папрасіць у Пана Езуса прабачэння або падзякаваць Яму. Акрамя таго, ...
Читать далее »Першую святую Імшу ў якасці біскупа цэлебраваў у Лідзе каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі
Раніцай 26 мая біскуп Уладзімір Гуляй, каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі, узначаліў Эўхарыстыю ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Гэта была першая Імша, якую ён цэлебраваў у якасці біскупа. У гэтай парафіі з 2003 г. сённяшні біскуп быў пробашчам. Біскупскае пасвячэнне ён прыняў напярэдадні, 25 мая, у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя. Перад пачаткам Імшы біскупа сустрэлі пры ўваходзе ў касцёл ...
Читать далее »«Божае аблічча — гэта міласэрнасць»: біскуп-намінат узначаліў Імшу ў Лідзе ў свята Божай міласэрнасці
7 красавіка, у ІІ Велікодную нядзелю, якая святкуецца як урачыстасць Божай Міласэрнасці, парафія ў лідскім мікрараёне Маладзёжны вітала шматлікіх гасцей з усяго горада і ваколіц. Парафія Божай Міласэрнасці ў Лідзе з’яўляецца адной з першых у свеце, якія атрымалі гэты тытул: ён быў дадзены ёй у 1994 г. Вялікай радасцю для парафіяльнай супольнасці стала святкаванне сваіх “імянін” разам з біскупам-намінатам Уладзімірам ...
Читать далее »У лідскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшлі «Канікулы з Богам»
З 13 па 20 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (м-н Індустрыяльны) прайшлі штогадовыя “Канікулы з Богам” для дзяцей і моладзі, якія правялі айцы піяры. Канікулы пачаліся на нядзельнай святой Імшы. Дзеці разважалі на канікулах пра галоўныя праўды веры. Кожны дзень пачынаўся ў касцёле супольнай малітвай і спевам рэлігійных песень, таксама разважалася аб чарговай праўдзе хрысціянскай веры. ...
Читать далее »Баль святых адбыўся ў лідскай Фары
1 лістапада ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) прайшоў баль святых. Да гэтага балю, арганізаванага з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых, дзеці разам з бацькамі падрыхтавалі касцюмы. У дзень урачыстасці яны ўдзельнічалі ў Імшы, падчас якой вікарый парафіі кс. Раман Вайцяховіч у гаміліі падкрэсліў, што кожны чалавек павінен імкнуцца да святасці і браць прыклад са святых, каб крочыць разам ...
Читать далее »Саракагадзіннае набажэнства і адпустовая ўрачыстасць адбыліся ў лідскай Фары
Як і штогод, для вернікаў лідскай Фары была арганізавана саракагадзінная падрыхтоўка перад парафіяльнай урачыстасцю Узвышэння Святога Крыжа. У гэтай плённай падрыхтоўцы парафіянам дапамагаў ксёндз Віталій Сідорка, пробашч лідскай парафіі св. Юзафа, рамесніка, і благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка. З 12 верасня да поўначы 14 верасня працягвалася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. У цішыні кожны мог прадставіць Богу самога сябе, выказаць Яму свае просьбы ...
Читать далее »Паход: як праходзіў незвычайны адпачынак моладзі з Ліды
На мінулым тыдні моладзь лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) хадзіла ў паход на беразе ракі Гаўя. Выйсці з гарадской “зоны камфорту” амаль на тыдзень і прыняць лясныя ўмовы – начлег у намётах, ежу з вогнішча, водныя працэдуры ў рацэ – вырашылі больш за 20 юнакоў і дзяўчат. З самага пачатку вікарый парафіі ксёндз Раман Вайцяховіч, які быў адказным за ...
Читать далее »У Лідзе адноўлены гістарычны арган. Бласлаўленне і прэзентацыя адбудуцца ў верасні
У фарным касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе быў адноўлены гістарычны арган, які ўжо можна пачуць падчас набажэнстваў. Пра тое, як адбывалася аднаўленне старадаўняга інструмента ў галоўнай лідскай святыні, распавёў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook арганолаг Аляксандр Бурдзялёў. Капітальны рамонт і рэстаўрацыя гістарычнага аргана, пабудаванага ў чэрвені 1939 года фірмай «A. A. Homan St. Jezierski w Warszawie», вяліся ...
Читать далее »Міністранты лідскай парафіі Святой Сям’і наведалі семінарыю ў Гродне
13 лютага група міністрантаў лідскай парафіі Святой Сям’і пабывала ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Хлопцаў суправаджаў у паездцы іх душпастыр кс. Андрэй Белаблоцкі. Наведваючы семінарыю, міністранты маглі пазнаёміцца са штодзённым жыццём яе студэнтаў і ўбачыць бліжэй спецыфіку гэтай духоўнай установы. Таксама была магчымасць памаліцца ў семінарыйнай капліцы аб новых пакліканнях да служэння ў Касцёле. Акрамя таго, хлопцы пабывалі ў ...
Читать далее »