Баль святых адбыўся ў лідскай Фары

1 лістапада ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) прайшоў баль святых.

Да гэтага балю, арганізаванага з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых, дзеці разам з бацькамі падрыхтавалі касцюмы. У дзень урачыстасці яны ўдзельнічалі ў Імшы, падчас якой вікарый парафіі кс. Раман Вайцяховіч у гаміліі падкрэсліў, што кожны чалавек павінен імкнуцца да святасці і браць прыклад са святых, каб крочыць разам з Езусам да Нябеснага Валадарства.

Пасля Імшы пад спеў “Вітай, Марыя” ў неба ўзняўся ружанец з паветраных шароў у знак падзякі вернікаў Маці Божай за выслухоўванне ўсіх просьбаў, з якімі яны звярталіся да Яе на працягу кастрычніка – месяца, прысвечанага ружанцовай малітве.

Цёплае сонечнае надвор’е спрыяла святочнаму настрою і забавам. На заканчэнне балю дзеці атрымалі падарункі і цукеркі ад пробашча парафіі кс. каноніка Уладзіміра Гуляя.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі