Архив меток: святыя

Папа Леў XIV: адукацыя з Ньюманам – гэта шлях да святасці

1 лістапада 2025 года Папа Леў XIV абвясціў святога Джона Генры Ньюмана Доктарам Касцёла і апекуном усіх, хто ўдзельнічае ў працэсе выхавання. Гістарычнае рашэнне было абнародавана падчас святой Імшы з нагоды Юбілею Свету Адукацыі ва ўрачыстасць Усіх Святых. Кардынал Ньюман – натхненне для выхавацеляў, а школы – “майстэрні прароцтва” У сваёй гаміліі Пантыфік падкрэсліў, што велічная культурная і духоўная постаць ...

Читать далее »

Скарсэзэ стварыў серыял пра святых: ад Жаны д’Арк да Кольбэ

Вядомы амерыканскі рэжысёр Марцін Скарсэзэ прэзентаваў у Нью-Ёрку свой новы дакументальна-мастацкі серыял, прысвечаны жыццю васьмі каталіцкіх святых. Праект Святыя стаў для Скарсэзэ своеасаблівым вяртаннем да вытокаў уласнай веры і духоўных пошукаў. Рэжысёр правёў сем гадоў, даследуючы жыццё і подзвігі выбраных ім святых, кожны з якіх пакінуў глыбокі след у гісторыі Касцёла і чалавецтва. Падчас прыватнага паказу Скарсэзэ падзяліўся сваімі дзіцячымі ...

Читать далее »

Што казалі святыя пра неба?

Урачыстасць Усіх Святых і ўспамін усіх памерлых вернікаў – добры момант, каб узнесці свой позірк да неба, бо гэта яно з’яўляецца мэтай чалавека. Менавіта на неба ідзе наша несмяротная душа, калі памірае цела. Неба становіцца нашым удзелам толькі тады, калі чалавек у хвіліну смерці будзе ў стане асвячальнай ласкі. Гэтая ласка будзе пропускам у шчаслівую вечнасць. Бачыла неба і яго ...

Читать далее »

Баль святых адбыўся ў лідскай Фары

1 лістапада ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) прайшоў баль святых. Да гэтага балю, арганізаванага з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых, дзеці разам з бацькамі падрыхтавалі касцюмы. У дзень урачыстасці яны ўдзельнічалі ў Імшы, падчас якой вікарый парафіі кс. Раман Вайцяховіч у гаміліі падкрэсліў, што кожны чалавек павінен імкнуцца да святасці і браць прыклад са святых, каб крочыць разам ...

Читать далее »

20 гадоў таму Ян Павел II стаў першым Папам, які наведаў мячэць

Гэтымі днямі адзначаецца 20-годдзе падарожжа Яна Паўла ІІ па слядах св. Паўла. Яго назвалі гістарычным, і прычынай таму стаў візіт Пантыфіка ў мячэць Амэядаў у Дамаску. У Вялікі юбілей 2000 года Ян Павел II меў намер прайсці ў якасці пілігрыма па слядах Святога Пісання: ад Майсеевай гары Сінай, праз месцы дзейнасці Езуса ў Святой Зямлі, да Дамаска, дзе адбылося станаўленне ...

Читать далее »

Папа Францішак: кожны крочыць да святасці сваім непаўторным шляхам

Урачыстасць Усіх Святых нагадвае пра пакліканне да святасці і прапануе надзейныя мадэлі для гэтага шляху, якім кожны чалавек праходзіць непаўторным чынам, — заўважыў Папа. Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 1 лістапада 2020 г. адбылася ў Ватыкане, Пантыфік падкрэсліў, што праз урачыстасць Усіх Святых, “Касцёл запрашае нас паразважаць над вялікай надзеяй, што грунтуецца на ўваскрасенні Хрыста”. “Святыя ...

Читать далее »

Што ёсць святасць?

Што такое святасць? З чаго яна складаецца? Памятаеце, як у «Споведзі» св. Аўгустын сказаў аб прыродзе часу: «Што такое час? Калі не задавацца пытаннем, я ведаю адказ, калі ж хачу растлумачыць, то не ведаю, што сказаць». Гэта ж датычыць і прыроды святасці. Мы пазнаем яе, калі сутыкаемся з ёю, але цяжка сказаць, што гэта такое. Мы адчуваем, што мусіць быць ...

Читать далее »

Будзь як Святы Марцін! Рабі, што можаш…

Будзь як Святы Марцін! Не ўратуеш увесь свет. Не можаш прымірыць усіх з усімі. Не накорміш і не апранеш усіх. Але гэта яшчэ не повад, каб не зрабіць нічога. Першы святы Вызнаўца, гэта значыць не мучанік, якога пачалі ўшаноўваць на Захадзе. Ён жыў у 4 стагоддзі. Настолькі даўно, што маем, прынамсі некалькі версій яго біяграфіі. У кожнай з іх, аднак, ...

Читать далее »