Моладзь са Шчучына і Ліды здзейсніла пілігрымку ў навагрудскі санктуарый

Моладзь з парафій, дзе служаць айцы піяры, у Лідзе і Шчучыне здзейсніла інтэграцыйную паездку па Навагрудчыне, паведамляе grodnensis.by.

Удзельнікі пабывалі між іншым у кляштары Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанак).

Маладыя людзі наведалі таксама санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі бл. Марыі Стэлы і яе 10 паплечніц, мучаніц з Навагрудка. Там яны пазнаёміліся з гісторыяй сясцёр-мучаніц, якія 1 жніўня 1943 г. аддалі жыццё за бацькаў сем’яў, будучы расстраляныя ў Батароўскім лесе каля Навагрудка.

На зваротным шляху моладзь зазірнулa ў адзін з самых старых храмаў Беларусі, які знаходзіцца ва Уселюбе, дзе ў апошні час развіваецца культ Маці Божай новага Жыцця.

Паездка стала магчымасцю для інтэграцыі і ўмацавання сваёй веры праз угляданне ў гераічнае жыццё благаслаўлёных нашай зямлі.

для друку для друку