Вядомы сваімі рознымі формамі евангелізацыі кс. Рафал Глувчынскі, адкрывае незвычайны клуб-кавярню ў цэнтры Варшавы. Як ён абвясціў яшчэ ў чэрвені ў эфіры радыё Варшава, гэта будзе «месца для ўсіх, дзе вы плаціце столькі, колькі можаце. Цэнаў няма. «Цырк матылькоў» — клуб-кавярня — месца без алкаголю і выкарыстання мабільных тэлефонаў. Адкуль такая назва? Мы хочам здабываць прыгажосць і дабро з людзей! ...
Читать далее »Архив меток: Варшава
Ілан Маск пракаментаваў забарону крыжоў у Варшаве. «Яны капіруюць дурныя ідэі»
Не сціхаюць адгалоскі спрэчнага рашэння мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага прыбраць крыжы з офісаў. Прэзідэнт сталіцы выдаў распараджэнне, у якім забараніў вешаць у офісах крыжы, а супрацоўнікам офісаў выстаўляць на сталах рэлігійныя сімвалы. Дадзенае рашэнне матываванае жаданнем увесці стандарты роўнага стаўлення і ідэяй аддзялення дзяржавы ад Касцёла. Меркаванні наконт рашэння мэра падзяліліся. Нароўні з галасамі адабрэння, якія адзначаюць, што ў сталіцы ...
Читать далее »Маці Божая Будслаўская – цяпер і з беларусамі ў Варшаве
У капліцы касцёла святога Аляксандра ў Варшаве, дзе збіраецца на малітву супольнасць беларускіх католікаў, усталявана копія абраза Маці Божай Будслаўскай – апякункі Беларусі. Цяпер гэты абраз будзе знаходзіцца побач з копіяй іконы Маці Божай Чанстахоўскай – апякункі Польшчы. Копія беларускага абраза была напісана яшчэ на ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай, якая сёлета адзначалася 1 ліпеня, і затым была дастаўлена ў Варшаву. ...
Читать далее »У Варшаве развіталіся з памерлым а. Станіславам Памыкала SJ
9 верасня езуіты развіталіся са сваім сабратам а. Станіславам Памыкала SJ у Нацыянальным санктуарыі св. Андрэя Баболі ў Варшаве. Пахавальную святую Імшу цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі, казанне прамовіў айцец Юзэф Аўгустын SJ. «Мы развітваемся з чалавекам, унутрана свабодным, поўным спагады да бедных, верным сябрам, вялікім прыхільнікам Беззаганнай, дзякуючы Ёй, ён разумеў свет беззаконня і зла», – сказаў ...
Читать далее »У новым навучальным годзе ў сталіцы Польшчы аднаўляецца цэлебрацыя Імшаў на беларускай мове
26 верасня ў Варшаве адбудзецца першая святая Імша на беларускай мове ў 2021–2022 навучальным і катэхетычным годзе, якая будзе працягам леташніх сустрэч беларускай каталіцкай супольнасці ў сталіцы Польшчы. Беларусы Варшавы раз на месяц сустракаюцца на супольнай Эўхарыстыі, якую цэлебруе беларускі святар Яўген Вінтоў, каб на роднай мове маліцца за Бацькаўшчыну. Акрамя Літургіі, кожную суботу ў анлайн-фармаце вернікі моляцца Ружанец. На ...
Читать далее »Чатыры каманды з Іўеўскага дэканату прынялі ўдзел у Міжнародным турніры па футболе ў Варшаве
Чатыры каманды з Іўеўскага дэканату ўдзельнічалі ў XXIX Міжнародным турніры па футболе ў Варшаве, які арганізавала Каталіцкае спартыўнае таварыства Рэспублікі Польшча. Прадстаўнікамі Іўеўшчыны сталі хлопцы і дзяўчаты розных узроставых груп. Нашы каманды бяруць удзел у гэтым спаборніцтве не першы год і неаднаразова вяртаюцца на радзіму з перамогай. Яны мелі шмат супернікаў, бо, як і кожны год, у турніры ўдзельнічалі вернікі ...
Читать далее »Моладзь з Глыбокага прадстаўляла Віцебскую дыяцэзію на 30 Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве
У выніку перамогі ў ІІІ Парафіядзе дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі ў мінулым годзе, прадстаўнікі Глыбоцкай парафіі атрымалі ў падарунак удзел у 30 Міжнароднай парафіядзе для дзяцей і моладзі ў Варшаве і двухтыднёвы адпачынак на моры. 8 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё 30 Міжнароднай парафіяды на варшаўскіх Сякерках у Санктуарыі Маці Божай Настаўніцы моладзі. “Парафіяда — ідэальны час, каб праверыць сябе. Але ...
Читать далее »Парафія Гродна-Аўгустовак заняла 1-е месца па футболе на Парафіядзе ў Варшаве
14 ліпеня ў Варшаве адбылася 30-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі, у якой удзельнічалі прадстаўнікі Гродзенскай дыяцэзіі. Усяго з Беларусі было 15 парафіяльных супольнасцяў. Многія ўжо атрымалі медалі і паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Каманда гродзенскай парафіі Маці Божай Міласэрнасці (Аўгустовак) з дзевяці каманд-удзельніц ва ўзроставай катэгорыі 14-16 гадоў занялa першае месца па футболе. Каманда выйграла ва ўсіх матчах і фінале. ...
Читать далее »Дэлегацыя моладзі з Беларусі прыняла ўдзел у Піярскім Правінцыяльным Сінодзе Маладых “З Табой+” у Варшаве
1-3 мая 2018 года ў Варшаве, адбыўся Правінцыяльны Сінод Маладых, у якім прымала ўдзел дэлегацыя піярскай моладзі з Беларусі (Шчучын і Ліда) на чале з а. Аляксандрам Махначом SP. У кастрычніку бягучага года абудзецца Сінод Біскупаў на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Гэта не толькі сінод пра моладзь, але сінод з удзелам моладзі, бо, як сам патлумачыў Папа Францішак, ...
Читать далее »Як працаваць са святарамі і свецкімі асобамі ў Касцёле? Беларускія біскупы прымаюць удзел у фармацыйнай сустрэчы ў Варшаве
Прадстаўнікі чатырох дыяцэзій Беларусі — біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB прымаюць удзел у фармацыйнай сустрэчы на тэму выкарыстання чалавечых рэсурсаў у Касцёле. Сустрэча праводзіцца 19–22 лютага ў Еўрапейскім цэнтры камунікацыі і культуры (ЕЦКК) у Варшаве. Арганізатарамі выступаюць ЕЦКК і Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у ЗША. Мэтай ...
Читать далее »