У Варшаве развіталіся з памерлым а. Станіславам Памыкала SJ

9 верасня езуіты развіталіся са сваім сабратам а. Станіславам Памыкала SJ у Нацыянальным санктуарыі св. Андрэя Баболі ў Варшаве. Пахавальную святую Імшу цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі, казанне прамовіў айцец Юзэф Аўгустын SJ.

«Мы развітваемся з чалавекам, унутрана свабодным, поўным спагады да бедных, верным сябрам, вялікім прыхільнікам Беззаганнай, дзякуючы Ёй, ён разумеў свет беззаконня і зла», – сказаў у сваім казанні а. Юзэф Аўгустын SJ. Ён таксама назваў памерлага ва ўзросце 72 гадоў сабрата святаром з «містычнай душой».

Святар нагадаў, што айцец Станіслаў трыццаць гадоў прапрацаваў у Расіі ў Сібіры, Казахстане, Кіргізіі, Украіне і Беларусі. Ён быў заснавальнікам і першым дырэктарам Цэнтра духоўнасці «Ініга» у Новасібірску, вёў заняткі ва ўніверсітэце.

А. Аўгустын падкрэсліў, што найважнейшай працай а. Станіслава ў краінах былога Савецкага Саюза было правядзенне духоўных практыкаванняў па метадзе святога Ігнацыя Лаёлы. Ён адзначыў, што а. Станіслаў ездзіў па ўсёй тэрыторыі былога СССР і праводзіў ігнацыянскія рэкалекцыі, у якіх ён быў сапраўдным майстрам.

«Вярнуўся ў Польшчу ў 2020 годзе, калі яму паставілі дыягназ рак. «Я шмат разоў гаварыў з ім падчас яго хваробы, і я заўсёды быў уражаны яго незвычайнай надзеяй, светам, даверам Богу, пакорай, унутранай свабодай, дакладнай памяццю пра сяброў, – успамінае а. Аўгустын.

— Айцец Станіслаў ведаў і казаў адкрыта, што хвароба была для яго ласкай, якая павінна была падрыхтаваць яго да адыходу ў дом Айца», – дадаў ён.

Па матэрыялах jezuity.by, ekai.pl
Фота: Лукаш Сосьняк SJ.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі