Ілан Маск пракаментаваў забарону крыжоў у Варшаве. «Яны капіруюць дурныя ідэі»

Не сціхаюць адгалоскі спрэчнага рашэння мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага прыбраць крыжы з офісаў.

Прэзідэнт сталіцы выдаў распараджэнне, у якім забараніў вешаць у офісах крыжы, а супрацоўнікам офісаў выстаўляць на сталах рэлігійныя сімвалы. Дадзенае рашэнне матываванае жаданнем увесці стандарты роўнага стаўлення і ідэяй аддзялення дзяржавы ад Касцёла.

Меркаванні наконт рашэння мэра падзяліліся. Нароўні з галасамі адабрэння, якія адзначаюць, што ў сталіцы жыве шмат атэістаў і людзей іншых канфесій, гучаць словы абурэння і перакананні аб дыскрымінацыі і пераследзе. Пэўная частка грамадства ставіцца да гэта абыякава, і іх гэтае рашэнне не хвалюе. Рашэнне мэра атрымала рэзананс і за мяжой.

Ілан Маск, уладальнік платформы X, прадпрымальнік, заснавальнік, у тым ліку, SpaceX і Tesla, так пракаментаваў сітуацыю з забаронай крыжоў: «Яны бессаромна капіруюць дурныя ідэі з Амерыкі. Які сорам».

Яго пост у Twitter набраў ўжо больш за 600 тысяч праглядаў карыстальнікаў і атрымаў больш за тысячу каментарыяў.

pl.aleteia.org
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі