У Папяльцовую сераду партал Catholic.by распачаў публікацыю анлайн рэкалекцый, якія кожны можа прайсці разам з намі на працягу Вялікага посту. Уводзіны Вітаем вас на велікапосных рэкалекцыях анлайн і прапануем у цішыні і малітве крок за крокам паразважаць над сваім жыццём і адносінамі з Богам і людзьмі. Нашымі спадарожнікамі на гэтым шляху сёлета стануць святы Ігнацый Лаёла і святая Мэры Вард: ...
Читать далее »Усе навіны
Папа Францішак пажадаў вернікам плённага Вялікага посту
Перажыць час Вялікага посту ў духу сапраўднага пакаяння і навяртання, заклікаў Папа вернікаў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 6 сакавіка 2019 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “ У Папяльцовую сераду, распачынаецца велікапосны шлях. Жадаю кожнаму з вас перажыць гэты час у духу сапраўднага пакаяння і навяртання, як вяртанне да Айца, Які ўсіх сустракае сардэчна, каб уключыць у ...
Читать далее »Апостальская элемазінарыя запусціла новы вэб-сайт. Пергаменты з папскім благаслаўленнем — цяпер анлайн
Пергаменты з папскім благаслаўленнем з нагоды хросту, шлюбу, пасвячэння, юбілеяў і іншых значных падзей цяпер можна замовіць праз інтэрнэт. Апостальская элемазінарыя запусціла новы вэб-сайт. Зацікаўленая асоба можа выбраць адзін з 25 мадэляў пергаменту, на якім друкуецца тэкст папскага благаслаўлення. Праз новы сайт можна накіраваць запыт і ўнесці суму ахвяравання, якую дыкастэрыя ад імя Святога Айца накіруе на дапамогу бедным. Прынцыпы ...
Читать далее »«Знойдзеце мяне па тэлефоне». У Вялікі пост многія адмаўляюцца ад сацсетак
Не толькі мяса, але і сацсеткі — тэндэнцыя апошніх гадоў становіцца ўсё больш папулярнай сярод хрысціян, якія практыкуюць удзел у Вялікім посце. Многія вернікі вырашаюць абмежаваць сябе ў сацыяльных сетках, прагляд якіх, каментаванне пастоў, перапіскі забіраюць так шмат каштоўнага часу і спустошваюць душу. У прыватнасці, адразу некалькі падпісчыкаў старонак у сацсетках сайта Katolik.life заявілі аб тым, што на час Вялікага ...
Читать далее »Нігерыя: нават у самых экстрэмальных умовах ёсць час на малітву
Яны ваююць. Але нават у жорсткіх умовах вайны знаходзяць час для сустрэчы з Богам. А ў вас ёсць такі час? Гэтыя нігерыйскія салдаты, ваюючыя з тэрарыстамі з Бока Харам, прысвяцілі свабодныя хвіліны для Езуса. На відэа, якое прадаставіў нігерыец Obianuju Ekeocha, можна ўбачыць ваенных, якія праслаўляюць Хрыста на роднай мове, словамі, якія азначаюць прывітанне Цара (Jesus Igwe), піша DEON. Жыхары ...
Читать далее »Старшыня Папскай рады па культуры пра дыяканат жанчын
Гістарычная традыцыя дыяканату жанчын вельмі складаная, таму павінна адбыцца сур’ёзная рэфлексія па гэтым пытанні, адзначыў старшыня Папскай рады па культуры, кардынал Джанфранка Равазі. У інтэрв’ю нямецкай KNA, прымеркаванаму да прызначэння новага складу каманды жанчын-дарадцаў ватыканскай дыкастэрыі, іерарх адзначыў, што дазваляе сабе разглядаць магчымасць дыяканату жанчын, аднак, нагадаў, што дыскусія аб ролі жанчын у Касцёле павінна выглядаць інакш. “Я думаю, што ...
Читать далее »На Докшыччыне праз адпачынак і разважанні вучылі дзяцей супрацьстаяць злу
2 сакавіка больш за 30 дзяцей і падлеткаў з Бягомльскай, Бярозаўскай, Докшыцкай парафій і ДУА “Бягомльская дапаможная школа-ітэрнат” сабраліся на тэрыторыі паляўнічага комплексу “Гарадзенка” Бягомльскага лясгаса, каб разам адпачыць і паразважаць над тэмай “Небяспека знявольванняў”. Аднадзенныя рэкалекцыі былі арганізаваныя а. Тадэвушам Кавальскім OFMCap і c. Маргарытай Аўгустын ASC, дапамогу ў рэалізацыі запланаванай праграмы аказалі настаўніца Алена Гігола, парафіянка з Докшыц ...
Читать далее »Шчучын-Гродна. Дзяўчаты азнаёміліся з жыццём манахінь, хлопцы наведалі семінарыю
2 сакавіка для дзяцей і моладзі са Шчучына быў арганізаваны супольны выезд у горад Гродна. Падчас невялікага падарожжа дзяўчаты мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з с. Ганнай з кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, і даведацца, як выглядае штодзённае жыццё манахінь з гэтай супольнасці. Хлопцы наведалі Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю, гісторыю якой распавёў кл. Павел. Забаўляльнай часткай дадзенага выезду стала гульня ...
Читать далее »Папа Францішак вырашыў адкрыць архівы пантыфікату Пія XII
Папа Францішак прыняў рашэнне адкрыць архівы Святога Пасаду, якія датычаць пантыфікату Пія XII, у перыяд з 2 сакавіка 1939 года па 9 кастрычніка 1958 года. Даследчыкі змогуць убачыць дакументы праз год. 2 сакавіка 2020 года Ватыканскі сакрэтны архіў дасць доступ да 151 тыс. пазіцый. Гаворка ідзе, у тым ліку, і пра рукапісы шматлікіх выступленняў Эўджэніа Пачэлі, а таксама тэксты, у ...
Читать далее »У Падсвіллі Глыбоцкага дэканату прывіталі новага пробашча
Падзея адбылася ў нядзелю 3 сакавіка. Новым пробашчам парафіі стаў ксёндз Віталь Бяленік, які згодна з дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ад 3 сакавіка вызвалены з пасады вікарыя ў Глыбоцкай парафіі і прызначаны пробашчам парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Падсвіллі і адміністратарам парафіі Святога Іллі ва Ураджайным. Да гэтага ён амаль паўгода адслужыў вікарыем у парафіі Святой Тройцы ў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!