Усе навіны

Пастаянная экспазіцыя “Дарогаю Бібліі” дзейнічае ў Баранавічах

Яе наведалі ўдзельнікі святкавання 25-гадовага юбілею каталіцкага часопіса “Дыялог”. Гэты музей Бібліі адкрыўся ў ў Баранавіцкім катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага амаль пяць гадоў таму. Аўтар ідэі і стваральнік гэтай экспазіцыі – брат Карнэлій Консек SVD, вядомы ў Беларусі як фотамайстар і супрацоўнік часопіса “Дыялог”. У 2014 годзе ён наведаў Святую Зямлю і яму захацелася падзяліцца сваімі ўражаннямі ад гэтай ...

Читать далее »

Адыйшоў у вечнасць кс. Генрых Багушэўскі SDB

Салезіянская рэлігійная каталіцкая місія cв. Францішка Сальскага ў Беларусі з болем у сэрцы паведамляе, што ўвечары 23 лютага ў шпіталі ў Саколуве-Падляскім (Польшча) ва ўзросце 73 гадоў адышоў у вечнасць кс. Генрых Багушэўскі SDB. Ксёндз Генрых быў адным з першых салезіянаў, хто пасля атрымання свабоды веравызнання ў нашай краіне прыбыў на заклік тагачаснага адміністратара для католікаў Беларусі біскупа Тадэвуша Кандрусевіча ...

Читать далее »

25-гадовы юбілей часопіса “Дыялог” адзначылі ў Баранавічах

Падзея адбылася ў суботу 23 лютага. Урачыстасць распачалася са святой Імшы, якую цэлебраваў біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка. На богаслужэнні прысутнічалі дапаможныя біскупы Мінскай архідыяцэзіі Юры Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB, біскуп Элцкі Ежы Мазур SVD, які ў свой час стаяў у вытокаў часопіса, святары, вернікі. Прысутнічалі і прадстаўнікі ўсіх каталіцкіх СМІ краіны: часопіса Ave Maria, выдавецтва Pro Christo з ...

Читать далее »

Святы Айцец пра каталіцка-праваслаўнае супрацоўніцтва

Папа сустрэўся 25 лютага 2019 з прадстаўнікамі Апостальскага служэння і Цэнтра сям’і Афінскай Мітраполіі. Ён падзякаваў праваслаўным гасцям за супрацоўніцтва з Каталіцкім Касцёлам. Сумесныя праекты дапамагаюць бачыць адно аднаго братамі і сёстрамі, “не заставацца вязнямі нашых адрозненняў”, але расці ў жаданні пераадольваць цяжкасці, якія стаяць на шляху поўнай камуніі, заўважыў Папа Францішак. Прыярытэтным напрамкам супрацоўніцтва паміж праваслаўнымі і католікамі Пантыфік ...

Читать далее »

Біблейскі заапарк: бусел

Гэтыя выдатныя птушкі з самых старажытных часоў лічыліся знакамі сямейнай вернасці, а таксама любові да сваіх бацькоў. З часоў Старажытнага Рыма існавала нават такое паняцце, як “закон бусла” – абавязак клапаціцца аб сваіх састарэлых бацьках. У сярэднявечных бестыярыях можна прачытаць пра тое, што маладыя буслы спецыяльна выскубаюць пёры, каб падзяліцца імі са сваімі пажылымі бацькамі. Лічылася, што пажылыя буслы лысеюць. ...

Читать далее »

У Галандыі выстаўлена на продаж каталіцкая біскупская катэдра

У Нідэрландах у горадзе Утрэхце на продаж выстаўлены будынак Катэдры святой Кацярыны – з-за нізкай наведвальнасці і адсутнасці сродкаў на ўтрыманне святыні. Найбольш верагодным патэнцыйным пакупніком будынка сабора з’яўляецца “Museum Catharijne Convent” – гэта былы манастыр святой Кацярыны, які стаў сёння галерэяй рэлігійнага мастацтва. Парафіяне падрыхтавалі петыцыю, каб прыпыніць продаж храма, паведамляе sedmitza.ru са спасылкай на брытанскія выданні. Парафіяне ўпэўненыя, ...

Читать далее »

Песня Віктара Шалкевіча: “Скуль з’явілася яна?..”

Бард і акцёр Віктар Шалкевіч, які 9 лютага адзначыў свой 60-гадовы юбілей, даў інтэрв’ю парталу Catholic.by, якое прапануем вашай увазе. — “Орля”: адкуль узялася гэтая песня ў песні? — Аднойчы, пасля чарговага фестывалю бардаўскай песні ў Бельску-Падляскім, я начаваў у Юркі Ляшчынскага — вашага калегі, — а Юрка паходзіць з Орлі (вёска такая). Я хадзіў увечары па гэтай Орлі, быў ...

Читать далее »

Папа Францішак пра разуменне “жаночай таямніцы Касцёла”

Гаворка ідзе не пра больш шырокія функцыі жанчын у Касцёле, але пра інтэграцыю жанчыны ў якасці дзеючай асобы ў Касцёле, пра змену мыслення ў гэтым кантэксце, падкрэсліў Францішак. Сваімі спантаннымі думкамі Пантыфік падзяліўся 22 лютага, падчас ватыканскага саміту па абароне непаўналетніх, пасля дакладу Лінды Гізоні, падсакратара адной з секцый у Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця. “Жаночы геній знаходзіць ...

Читать далее »

Казанне і даклад біскупа Антонія Дзям’янкі на ўрачыстасцях з нагоды 25-годдзя часопіса «Дыялог»

Казанне Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі падчас св. Імшы з нагоды святкавання 25-годдзя часопіса “Дыялог” (Баранавічы, 23 лютага 2019 г.) “Ідзіце і навучайце ўсе народы!” (Мц 28, 19). Гэтыя словы Езуса Хрыста з’яўляюцца для яго вучняў указальнікам на жыццёвым шляху. Праз прапаведаванне мы, святары, узбуджаем веру ў нашых слухачах. Але ж “як будуць верыць у таго, каго не пачулі? Як будуць ...

Читать далее »

Католические священники Беларуси примут участие в чемпионате Европы по мини-футболу среди духовенства

В этом сезоне первенство принимает Черногория. Наша команда отправится на соревнование уже в понедельник. Сейчас любители мини-футбола активно тренируются в Лиде. В свои 26 лет священник Денис Бразинский духовный наставник и пример для верующих. Молодого священника прихожане привыкли видеть в сутане у алтаря. Викарий лидского Крестовоздвиженского костела ломает стереотипы о католических священниках. После утренней службы он меняет облачение на футбольную ...

Читать далее »