Няма большай радасці, чым рызыкаваць жыццём дзеля Пана, падкрэсліў Папа Францішак у пасланні на 56-ы Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях. Ён будзе адзначацца ў IV Велікодную нядзелю, 12 мая 2019 года. Дакумент на тэму “Адвага рызыкаваць дзеля абяцання Бога” быў абнародаваны 9 сакавіка. На самым яго пачатку Святы Айцец прапанаваў паразважаць “пра тое, як пакліканне Пана робіць нас носьбітамі абяцання ...
Читать далее »Усе навіны
У Мінску адбылося прыміцыйнае служэнне новасвятара айца Сяргея Ганчарова
У нядзелю, 3 сакавіка, новасвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы а. Сяргей Ганчароў CSsR, адслужыў у Мінску прыміцыйныя Службы. Прыміцыі (ад лацінскага primitiae) – гэта першыя Боскія Літургіі, якія адпраўляе новасвятар. Часта гэта адбываецца ў яго роднай парафіі. Напрыканцы Літургіі новасвятар ўдзяляе вернікам асаблівае блаславенне. Па запрашэнні настаяцеля грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа, протапрэзбітара Андрэя Абламейкі, а. Сяргей Ганчар CSsR адслужыў Боскую Літургію ...
Читать далее »Крыжовы шлях “за жанчын” правялі ў Гомелі 8 сакавіка
Вернікі разважалі пра пакліканне і ролю жанчын у сучасным свеце. Дзясяткі жанчын 8 сакавіка сабраліся ў гомельскім каталіцкім храме на святую Імшу і Набажэнства Крыжовага шляху. У гэтым годзе Жаночы дзень прыпаў на першую пятніцу Вялікага посту ў католікоў – дзень, калі хрысціяне ўспамінаюць пакуты і Крыжовы шлях Езуса Хрыста. У гэты трагічны дзень вернікі не рабілі застолля, а сабраліся ...
Читать далее »Паведамленне з 74-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
8 сакавіка ў Пастырскім цэнтры ККББ адбылося 74-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У чарговым пасяджэнні бралі ўдзел усе члены ККББ за выключэннем дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца, а таксама Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі кс. архімандрыт Ян Сяргей Гаек МІС і Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Апостальскі Нунцый у сваім слове звярнуў увагу на ...
Читать далее »Папа: антысемітызм – абсалютная супярэчнасць хрысціянству
Мы пакліканы разам будаваць атмасферу дому, сям’і, выбіраючы Божую любоў, якая натхняе на павагу і ўсведамленне каштоўнасці веравызнання іншых людзей, упэўнены Святы Айцец. Пра каштоўнасць яўрэйска-хрысціянскага дыялогу, ролю жанчын у будаўніцтве мірнага свету і важнасць разважлівага падыходу да адукацыі і выхавання будучых пакаленняў для прадухілення праяў антысемітызму і нянавісці ў грамадстве Папа Францішак казаў 8 сакавіка, падчас сустрэчы ў Ватыкане ...
Читать далее »Жанчына, твае вочы – чыстае неба. Віншаванне жанчынам ад біскупа Юзафа Станеўскага
Блог біскупа Юзафа Станеўскага 8 сакавіка прысвечаны жанчынам. Узлюбленыя ў Хрысце Пану сёстры! У Жаночы дзень ён не дарыў кветкі жанчынам, але цэлебраваў у іх інтэнцыі святую Імшу. Ён з вялізнай павагай ставіўся да жанчыны, асабліва да багацця яе ўнутранага жыцця. Ён не меў сястры, а яго маці памерла, калі яму было восем гадоў. З вялікай настойлівасцю ён заклікаў да ...
Читать далее »Храм святога Клімента ў Севастопалі: жыццё пасля вяртання
У чэрвені 2018 года адбылося адно з самых значных падзей у гісторыі каталіцкай парафіі Севастопаля – быў вернуты храм святога Клімента Рымскага католікам горада. Увесь Севастопаль і шматлікія вернікі чулі пра гэтую важную падзею. Пра тое, як праходзіць аднаўленне храма, і што здарылася за час, які прайшоў з моманту яго вяртання, распавялі на афіцыйнай старонцы парафіі Укантакце. Адразу пасля вяртання ...
Читать далее »Да 10-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі азёраў браслаўскі санктуарый збірае сведчанні
Прымаюцца допісы любога жанру і фармату: сведчанні, эсэ ці вершы ‒ усё пра заступніцтва Маці Божай у браслаўскай іконе. Сёлета браслаўская парафія, а разам з ёй і ўся Віцебская дыяцэзія будзе адзначаць дзесяцігадовы юбілей каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Валадаркі азёраў. З гэтай нагоды браслаўская парафія Нараджэння Маці Божай просіць вернікаў распавесці пра цуды, якія здарыліся ў іх жыцці ...
Читать далее »Візіт Папы ў Балгарыю і Паўночную Македонію – афіцыйная праграма
У экуменічным і міжрэлігійным ключы пройдзе Апостальскае падарожжа Папы Францішка ў Балгарыю і Паўночную Македонію. 7 сакавіка 2019 года ў Ватыкане была апублікаваная праграма майскага візіту. У нядзелю, 5 мая самалёт з Пантыфікам на борце прызямліцца ў аэрапорце Сафіі. У балгарскай сталіцы яго будуць чакаць сустрэчы з Прэм’ерам і Прэзідэнтам, палітычным істэблішментам і дыпкорпусам. Таксама ў першы дзень візіту Папа ...
Читать далее »Цэнтральная статыстычная служба Каталіцкага Касцёла прадставіла новыя даведнікі
6 сакавіка 2019 г. у ватыканскіх кнігарнях з’явіліся два статыстычных даведнікі Касцёла: “Annuario Pontificio” за 2019 г. і “Annuarium Statisticum Ecclesiae”, у якім публікуюцца дадзеныя за 2017 г. З першага вынікае, што ў мінулым годзе былі створаны чатыры новых біскупскіх кафедры, ранг адной дыяцэзіі быў узвышаны да сталіцы мітраполіі і адной апостальскай адміністратуры да дыяцэзіі, паўсталі чатыры экзархаты і епархіі. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!