Крыжовы шлях “за жанчын” правялі ў Гомелі 8 сакавіка

Вернікі разважалі пра пакліканне і ролю жанчын у сучасным свеце.

Дзясяткі жанчын 8 сакавіка сабраліся ў гомельскім каталіцкім храме на святую Імшу і Набажэнства Крыжовага шляху. У гэтым годзе Жаночы дзень прыпаў на першую пятніцу Вялікага посту ў католікоў – дзень, калі хрысціяне ўспамінаюць пакуты і Крыжовы шлях Езуса Хрыста. У гэты трагічны дзень вернікі не рабілі застолля, а сабраліся на малітву. З нагоды Жаночага дня ў гомельскім касцёле вырашылі правесці Крыжовы шлях “за жанчын”.

Падчас Богаслужэння парафіяне разважалі пра пакліканне і ролю жанчын у сучасным свеце на прыкладзе жанчын са Старога і Новага запаветаў.

– У жанчын асаблівая місія ў Касцёле, многія справы вы робіце так, як гэта не могуць зрабіць мужчыны, – адзначыў пробашч кс. Юры Варанко.

Цікава, што ў мінулым годзе “мужчынскі дзень” таксама супаў з пятніцай Вялікага посту. Таму 23-га лютага 2018 гада ў гомельскім касцёле праводзілі Крыжовы шлях у інтэнцыі мужчын.

Нагадаем, у Вялікі пост кожную пятніцу ў храмах праходзяць Набажэнствы Крыжовага шляху, якія аднаўляюць ў памяці хрысціян асноўныя моманты пакут Крыжовага шляху Езуса Хрыста. Богаслужэнне складаецца з 14 стацый, якія ўяўляюць сабой успамін эпізодаў Сына Божага, а таксама ўступу і завяршэння. Традыцыйна на сценах каталіцкіх храмаў змяшчаюцца па перыметры чатырнаццаць абразоў ці скульптурных кампазіцый, адпаведных чатырнаццаці стацыям Крыжовага шляху. Такім чынам, вернікі падчас Набажэнства абыходзяць ўвесь храм.

Katolik.life

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі