Усе навіны

Пантыфік па-ранейшаму хоча паехаць у Паўднёвы Судан

16 сакавіка 2019 года Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Паўднёвы Судан Салва Кііра. Палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Падчас шчырых размоў былі адзначаны добрыя двухбаковыя адносіны, уклад Каталіцкага Касцёла ў галіне адукацыі і аховы здароўя, а таксама ў працэсе прымірэння і аднаўлення краіны. Увага была звернута на пытанні, якія тычацца ажыццяўлення пагаднення, дасягнутага ў ...

Читать далее »

Дыякан Артур Ляшнеўскі SDB абаранiў магiстэрскую працу

15 сакавіка ў Львове (Украiна) дыякан Артур Ляшнеўскі SDB здаў экзамен па ўсяму курсу тэалогii i абаранiў магiстэрскую працу, тэма якой гучала так: “Выхаваўча-душпастырская праца салезіянаў на Беларусі ў 1921-1991 гадах”. Сярод членаў экзаменацыйнай камiсii быў кс. Вiктар Гайдукевiч SDB, рэгіянальны настаяцель “Таварыства св. Францішка Сальскага” ў Беларусі. Над сваім дыпломам дыякан Артур працаваў доўгі час, збіраючы матэрыялы ў архівах ...

Читать далее »

Мільён злотых за… таямніцу ружанца

Удзельніца польскай праграмы «Мільянеры» 14 сакавiка 2019 года выйграла мільён злотых. Апошняе пытанне датычылася… ружанца! Пытанне на мільён злотых гучала так: «Хвалебнай таямніцай ружанца не з’яўляецца…?» Спадарыня Катажына Кант-Высоцкая мела да выбару чатыры варыянты адказу: Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі, Уваскрасенне Хрыста, Смерць Езуса на Крыжы і Спасланне Святога Духа. Па матэрыялах Credo

Читать далее »

Папа Францішак спачувае пасля нападаў на мячэці ў Новай Зеландыі

Папа Францішак праз кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна накіраваў тэлеграму са спачуваннямі пасля нападаў на дзве мячэці ў Крайстчэрч у Новай Зеландыі, у выніку якіх жыццё страцілі дзясяткі чалавек. “Яго Святасць Францішак з глыбокім смуткам успрыняў навіну аб раненнях і страце жыцця, выкліканых бессэнсоўнымі актамі насілля ў двух мячэцях у Крайстчэрч. Ён запэўнівае ўсіх новазеландцаў, а ў прыватнасці мусульманскую супольнасць, у ...

Читать далее »

Грэка-католікі Беларусі працягваюць эстафету «духовага асэнсавання» спадчыны святых Кірылы і Мятода

Гэтая духоўная эстафета праходзіць пад малітоўным покрывам святых Апякуноў Еўропы Кірылы, Мятода і Бенядыкта. 14 лютага быў успамін спачыну св. Кірылы, 14 сакавіка – памяць св. Бенядыкта Нурсійскага, 6 красавіка – успамін свяціцеля Мятода, архібіскупа Мараўскага – гэта важныя этапы эстафеты «духовага асэнсавання». У час Юбілею 1150-годдзя перадачы святымі Кірылам і Мятодам Папу Адрыяну ІІ Святога Пісання і літургічных тэкстаў ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч стаў на ногі пасля аперацыі

Раніцай 13 сакавіка арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу была зроблена аперацыя, якая прайшла без ускладненняў. Да вечара іерарх вярнуўся да свядомасці пасля наркозу, але пры гэтым адчуваў моцны боль. На наступны дзень пасля аперацыі ён паведаміў наступнае: “Сёння па рэкамендацыі лекараў стаў на ногі і пахадзіў па палаце. Рана яшчэ баліць, але самае галоўнае, што ўжо на другі дзень пасля аперацыі я ...

Читать далее »

Ватыкан і Польшча сумесна выпусцілі паштовую марку

Ватыкан і Польшча сумесна выпусцілі паштовую марку. Падзею прымеркавалі да 100-годдзя аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Польскай Рэспублікай. Паштовая марка вартасцю 1,15 еўра або 5 злотых была выпушчана ў двух варыянтах: з надпісамі на італьянскай і польскай мовах. На ёй размешчаны партрэты Юзафа Пілсудскага і папы Бэнэдыкта XV на фоне Бэльвэдэрскага палаца ў Варшаве і базылікі св. Пятра ...

Читать далее »

Кардынал Дзяржсакратар з візітам у Польшчы

На важнасць еднасці ўсяго Каталіцкага Касцёла з Апостальскай Сталіцай і вернасці Пантыфіку звярнуў увагу кардынал Пьетра Паралін у звароце да польскіх біскупаў. Дзяржсакратар Яго Святасці знаходзіцца ў якасці спецыяльнага Папскага легата з візітам у Польшчы, прымеркаваным да 100-годдзя дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і краінай і векавога юбілею польскага епіскапату. Звяртаючыся да біскупаў, кіраўнік ватыканскай дыпламатыі нагадаў, што на першым ...

Читать далее »

У Глыбокім прайшло рэгіянальнае спатканне святароў

Адбылося яно 13 сакавіка ў парафіяльным Доме імя кс. Юзафа Францкевіча. На сустрэчу сабраліся святары і кансэкраваныя асобы з Глыбоцкага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага і Мёрскага дэканатаў.  Упершыню ў гэтым месцы спатканне прайшло ў новым фармаце: святары сустракаліся ў больш вузкім коле. Напярэдадні, 12 сакавіка, падобная сустрэча прайшла ў Паставах для Пастаўскага, Відзаўскага і Браслаўскага дэканатаў. Як паведаміў дэкан Глыбоцкага дэканату кс. ...

Читать далее »

“Іерарх адчувае моцны боль”: арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу зроблена аперацыя

Кіраўнік Каталіцкага Касцёла Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч раніцай 13 сакавіка перанёс аперацыю на хрыбце, яна прайшла без ускладненняў. “Іерарх вярнуўся да свядомасці пасля наркозу, але пакуль адчувае моцны боль. Ён шчыра дзякуе ўсім за малітву і просіць вернікаў працягваць малітоўную падтрымку”, – паведаміў каталіцкі партал Сatholic.by у сваім Фэйсбуку. Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча шпіталізавалі 10 сакавіка. Аперацыя была запланаваная.

Читать далее »