Магчымасць навяртання не з’яўляецца неабмежаванай, таму неабходна скарыстацца ёй неадкладна, інакш яна будзе страчана назаўсёды, падкрэсліў Папа перад малітвай “Анёл Панскі” 24 сакавіка 2019 г. “Евангельскае чытанне на трэцюю нядзелю Вялікага посту (пар. Лк 13,1-9) кажа нам пра міласэрнасць Бога і наша навяртанне. — заўважыў Пантыфік. — Езус распавядае прыпавесць пра бясплодную смакоўніцу. Адзін чалавек пасадзіў смакоўніцу ў сваім вінаградніку ...
Читать далее »Усе навіны
У Мiнску прайшла першая салезіянская Аратарыяда
У мінскім салезіянскім араторыі пры парафіі святога Яна Хрысціцеля адбылася першая салезіянская Аратарыяда. Удзел у ёй прынялі каманды з араторыяў Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў. Каманды складаліся з хлопцаў і дзяўчат, якiя навучаюцца ў 5-7-х класах. Арганізатарамі спаборніцтваў выступiлi святары салезіяне і салезіяне супрацоўнікі пры дапамозе сясцёр салезіянак і аніматараў. Галоўнымі адказнымі за Аратарыяду былі ксёндз Алег Каралёў SDB і Аляксандр ...
Читать далее »Малітва за Беларусь прайшла ў гродзенскай катэдры
23 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася малітва за нашу краіну. На малітве сабраліся вернікі, для якіх важнае дабро Беларусі. Узначаліў Эўхарыстыю кс. Павел Безляповіч, вікарый катэдральнай парафіі. Клопат пра супольнае дабро, пра краіну, у якой мы жывём, з’яўляецца абавязкам кожнага хрысціяніна. Гэты абавязак павінен, безумоўна, спаўняцца праз актыўную дзейнасць на карысць сваёй Айчыны, але пры ...
Читать далее »Ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на нядзелю Caritas
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ЛІСТ НА ТРЭЦЮЮ НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ 2019 г. (нядзелю Caritas) «Калі вы хочаце быць надзеяй будучыні, вы павінны пераняць светач з рук вашых дзядуляў і бабуль». (Папа Францішак. З прамовы падчас сустрэчы з валанцёрамі ў Таўрон арэне. Кракаў, 31 ліпеня 2016 г.) Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану! Чалавек, чыё ...
Читать далее »Пантыфік паразмаўляў з моладдзю пра будучыню
Галоўны зыходны пункт для маладога чалавека, гэта энтузіязм яго маладосці, лічыць Папа Францішак. 23 сакавіка 2019 г. ён сустрэўся з навучэнцамі падуанскага каталіцкага “Collegio Barbarigo”. Калі самі маладыя людзі не будуць пасіўнымі, не стануць заплюшчваць вочы на цяжкасці, навучацца адпрэчваць кампрамісы і пасрэднасць, з дапамогай выхавальнікаў яны дасягнуць важных мэтаў у жыцці. У гэтым перакананы Папа, які запэўніў у падтрымцы ...
Читать далее »Глыбоцкія легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Панне Марыі
23 сакавіка 2019 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі Глыбоцкай курыі «Acies». Амаль 50 членаў Легіёна, актыўных і дапаможных, сабраліся разам, каб аднавіць прысягу на вернасць Каралеве Легіёну. Спатканне распачалося з гімна і пачатковых малітваў легіянераў, затым «воіны Марыі» памаліліся ружанцам. Кс. Яўген Міхайлаў, які з’яўляецца духоўным апекуном “воінаў Марыі” запрасіў да малітвы ...
Читать далее »Святы Айцец: вада не можа лічыцца проста таварам
Вада не можа лічыцца проста таварам, а доступ да яе – гэта фундаментальнае права чалавека. Аб гэтым напісаў Папа Францішак у пасланні з нагоды Сусветнага дня вады, які адзначаецца 22 сакавіка па ініцыятыве ААН. Пантыфік нагадаў, што вада – гэта асноватворны рэсурс для раўнавагі экасістэм і выжывання чалавецтва, таму неабходна клапаціцца пра яе і распараджацца ёй такім чынам, каб пазбягаць ...
Читать далее »У Навагрудскай парафіі сумесна з «Карытас» прайшоў трэнінг-семінар па вядзенні прадпрымальніцкай дзейнасці
Парафія Св. Міхала Арханёла сумесна з дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй “Карытас” зладзілі трэнінг семінар “Прадпрымальніцтва, як форма дзейнасці”, які адбыўся 9 сакавіка. Удзельнікамі мерапрыемства сталі дасведчаныя прадпрымальнікі і тыя, хто плануе адчыніць сваю справу. Большасць – моладзь, якую цікавіць шматлікія аспекты вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці. Трэнінг-семінар правёў Ігар Мікульчык, аналітык па фінансавай адукацыі, сертыфікаваны трэнер міжнароднага курса па фінансавай пісьменнасці “Плануй сваю ...
Читать далее »Адміністрацыя прэзідэнта адказала віцебскім вернікам на просьбу аб вяртанні ксяндза Паўла Кнурэка
Рэгіянальны праваабарончы сайт паведамляе, што віцебскія вернікі атрымалі адказ з Адміністрацыі прэзідэнта на просьбу дазволіць пробашчу катэдральнага касцёла ў Віцебску ксяндзу Паўлу Кнурэку служыць у Беларусі. Адміністрацыя выказала меркаванне, што Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў, які не працягнуў ксяндзу дазвол на служэнне, беларускага заканадаўства не парушаў. Начальнік галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзянаў Рыгор Шлык запэўніў, што ў ...
Читать далее »Святы Айцец: моладзь – гэта сучаснасць Бога
Пантыфік даў старт праекту “Праграміраванне дзеля міра”, які будзе рэалізоўвацца Папскім фондам “Scholas Occurentes”, каб навучыць моладзь асновам інфарматыкі з увагай да пытанняў этыкі і міру. Падчас цырымоніі інаўгурацыі адукацыйнай ініцыятывы, якая прайшла вечарам 21 сакавіка 2019 года ў рымскім палацы св. Калікста, Папа прыняў удзел у тэлемосце, у ходзе якога паразмаўляў з юнакамі і дзяўчатамі з Панамы, Партугаліі, Румыніі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!