Усе навіны

Сведчанне пра «той свет» у момант клінічнай смерці

Каталіцкая верніца з Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Жодзіне перажыла клінічную смерць, яе сэрца спынялася на 15 хвілін. Пробашч парафіі айцец Міхаіл Цвячкоўскі ў відэа дае сведчанне з тых слоў, што яму расказала маладая жанчына і шматдзетная маці, з якой ўсё гэта здарылася. Калі наступіла клінічная смерць, лекары 15 хвілін змагаліся, каб яе сэрца магло працаваць, гаворыць святар.

Читать далее »

Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Глыбокім (+аўдыё)

З 17 па 19 снежня ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. канонік Віктар Місевіч, канцлер курыі Віцебскай дыяцэзіі і галоўны рэдактар «Каталіцкага Весніка». Для тых, хто не можа прымаць удзел у духоўных практыкаваннях, запрашаем паслухаць рэкалекцыйныю навуку. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Божага Нараджэння.

Читать далее »

«Святло надзеі»: у Гродна прыбыў Бэтлеемскі агонь

16 снежня ў гродзенскі катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя быў унесены Бэтлеемскі агонь міру, які даставілі харцэры з польска-беларускай мяжы, з памежнага пераходу ў Вялікай Бераставіцы. Менавіта з горада над Нёманам пачалася штогадовая эстафета перадачы агню па гарадах і мястэчках Беларусі. Урачыста прывітаў гэты незвычайны знак біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх адзначыў, што сёлетняя акцыя дзялення агнём, які да нас ...

Читать далее »

Молодежная встреча общины Тэзе пройдет в режиме онлайн

Рождественская встреча общины Тэзе, которая должна была состояться 28 декабря – 1 января в Турине, пройдет в режиме онлайн. Такое решение было принято в связи с ухудшением ситуации с пандемией COVID-19 в Европе, сообщает Благовест-инфо. В то же время организаторы не теряют надежды провести молодежный форум и пока что переносят его на июль 2022 года. Экуменическая община Тэзе, существующая во ...

Читать далее »

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр запрашае дзяцей на вакацыі

Дабрачынная Мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай Святой Уршулi Ледухоўскай у Мінску запрашае дзяцей ад 6 да 10 гадоў на зімовыя вакацыі. Калядны адпачынак запланаваны на два туры: 27–31 снежня 2021 г. і 3–6 студзеня 2022 г. Арганізатары прапануюць вельмі насычаную праграму. З 9 раніцы да 18.30 для дзяцей запланаваныя развівальныя гульні, творчыя майстэрні, конкурсы, сустрэчы з цікавымі асобамі, экскурсіі, кулінарныя ...

Читать далее »

Маскоўскі Патрыярхат: размовы аб аб’яднанні Цэркваў не ідзе

Ніякай размовы аб аб’яднанні Цэркваў не ідзе ні на афіцыйным, ні на неафіцыйным узроўні, — падкрэсліў старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхату. Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён спаслаўся на словы перапрашэння Папы Францішка ў бок праваслаўных, якія прагучалі нядаўна ў Грэцыі. Гэту заяву, паводле іерарха Рускай Праваслаўнай Царквы, “можна лічыць важным укладам у нармалізацыю адносін паміж праваслаўнымі і католікамі”. “Гаворкі аб ...

Читать далее »

Зямная вандроўка спачылага ксяндза Міхала Сапеля завяршылася ў Браславе

14 снежня ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў, роднай парафіі спачылага ксяндза Міхала Сапеля, адбылося жалобнае набажэнства. Разам са Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Беларусі біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам маліліся Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі кс. Францішак Кісель, канцлер архідыяцэзіяльнай курыі кс. Дзмітрый Пухальскі і сабраты ў святарстве з розных куткоў Беларусі. Нагадаем, 10 снежня ...

Читать далее »

Святы Пасад зацвердзіў абрад устанаўлення на паслугу катэхета

З 1 студзеня 2022 г. у Каталіцкім Касцёле пачне здзяйсняцца спецыяльны абрад устанаўлення на паслугу катэхета. Яго тэкст быў падрыхтаваны Кангрэгацыяй Божага культу і Дысцыпліны сакрамэнтаў. 13 снежня 2021 г. пабачыла свет Editio typica (узорнае выданне) Абраду ўстанаўлення на паслугу катэхета. Францішак афіцыйна ўстанавіў гэта служэнне ў Касцёле Апостальскім лістом Antiquum ministerium ад 10 мая 2021 г., вызначаючы яго як неадкладную неабходнасць для евангелізацыі ...

Читать далее »

Папа ўхваліў дэкрэт аб гераічнасці цнот ацалелай назарэтанкі з Навагрудка

Папа ўхваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі. Адзін з іх тычыцца прызнання гераічнасці цнот с. Малгажаты Банась – адзінай ацалелай падчас Другой сусветнай вайны назарэтанкі з навагрудскай супольнасці. Сястра Марыя Малгажата ад Сэрца Езуса ў Агоніі ў Гетсэманскім садзе (свецкае імя Людвіка Банась) нарадзілася 10 красавіка 1896 г. у Клечы Дольнай каля Вадавіцаў. 15 сакавіка 1917 г. уступіла ў Супольнасць ...

Читать далее »

У Глыбокім адбылася перадкалядная пастырская сустрэча для аднаго з трох рэгіёнаў Віцебскай дыяцэзіі

13 снежня ў касцёле Святой Тройцы сустрэліся святары і кансэкраваныя асобы Глыбоцкага рэгіёну. У спатканні прынялі ўдзел Старшыня ККББ, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, прадстаўнікі курыі і духавенства з чатырох дэканатаў Віцебскай дыяцэзіі – Мёрскага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага. Для Пастаўскага рэгіёну (Пастаўскі, Відзаўскі і Браслаўскі дэканаты) сустрэча прайшла 9 снежня ў Паставах, Віцебскі рэгіён (Полацкі, Лепельскі, Аршанскі і Віцебскі дэканаты) ...

Читать далее »