Віцебск, Божае Нараджэнне 2021г. Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі! Надзея займае адметнае месца сярод духоўных рысаў чалавека. Бо пакуль яна існуе, мы гатовыя пераносіць нават вялікія выпрабаванні. Таму так важна, каб яна была моцнай. Асабліва зараз, калі свет усё яшчэ стаіць перад выклікам пандэміі, калі між краінамі трывае напружанасць, а спакой застаецца ўсё яшчэ толькі нашай ...
Читать далее »Усе навіны
Божае Нараджэнне – заклік рабіць дабро
Пазнаць у Дзіцятку з Бэтлеема Пана ўсяго жыцця, сузіраючы ў прастаце ясляў Божага Сына, які нясе ласку і збаўленне, — пажадаў Папа Францішак вернікам напярэдадні ўрачыстасці Божага Нараджэння. «Божае Нараджэнне – гэта заклік рабіць дабро, несці радасць і працягваць руку таму, хто знаходзіцца ў патрэбе. Будзем памятаць словы Езуса Хрыста: “Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, ...
Читать далее »Асаблівае інтэрв’ю Папы Францішка на італьянскім тэлебачанні
Папа Францішак даў інтэрв’ю тэлебачанню Mediaset, падчас якога адказаў на пытанні чатырох асоб: жанчыны – ахвяры гвалту, двойчы асуджанага да пажыццёвага зняволення мужчыны, бяздомнага і дзяўчыны-падлетка. Святы Айцец сустрэўся з імі ў Доме св. Марты, дзе і адбыўся запіс праграмы пад назвай “Францішак і нябачныя – Папа сустракае апошніх”. У размове была ўзнята, між іншым, тэма гвалту над жанчынамі. Пытанне, ...
Читать далее »Цуды ў Дунілавічах праз заступніцтва Маці Божай Ларэтанскай
У дунілавіцкім касцёле знаходзіцца абраз Маці Божай Ларэтанскай. Пробашч парафіі распавёў “Каталіцкаму Весніку” некалькі выпадкаў цудоўных здарэнняў, звязаных з гэтым абразом. Аднойчы ў закрыстыю прыйшла жанчына, якая ахвяравала Маці Божай шлюбны пярцсёнак. “Што сталася?” – пытаецца пробашч кс. Павел Самсонаў. – Ды вось, ойчанька, маем вялікую праблему ў сям’і: дзеці разводзяцца. Маладая пара ўжо падала на развод. У судзе будзе ...
Читать далее »Адвэнт — 2021 у беларускіх каталіцкіх сем’ях
Адвэнт з’яўляецца вельмі добрай нагодай для ўмацавання сям’і. Як выкарыстоўваюць час Адвэнту каталіцкія сем’і і як разам рыхтуюцца да Божага Нараджэння, чытайце ў сённяшнім апытанні “Каталіцкага Весніка”. Максім і Вольга Радзюшы (адказвае Вольга): – Нашай сям’і пяць гадоў. Мы з мужам абодва каталікі. Маем двух сыноў: Андрэя (чатыры гады) і Станіслава (адзін год). Для нас Адвэнт – гэта час, ...
Читать далее »Перадкалядная пастырская сустрэча ў Наваполацку
У касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваполацку 20 снежня сабраліся святары і манахіні Віцебскага рэгіёну. На сустрэчу прыбылі прадстаўнікі курыі і духавенства з усходняй часткі Віцебскай дыяцэзіі – Полацкага, Лепельскага, Аршанскага і Віцебскага дэканатаў. Для Пастаўскага рэгіёну перадкаляднае спатканне прайшло 9 снежня ў Паставах, для Глыбоцкага — 13 снежня. Сёстры і святары распачалі сустрэчу малітвай у цішыні перад Езусам Эўхарыстычным. ...
Читать далее »Пантыфік правёў перадкалядную сустрэчу з дзецьмі
Як і кожны год перад Божым Нараджэннем, 19 снежня 2021 года раніцай у Зале Паўла VI Папа сустрэўся з супрацоўнікамі і падапечнымі ватыканскага педыятрычнага медпункта для дзяцей з бедных сем’яў. Дыспансэру святой Марты амаль 100 гадоў. Ён быў заснаваны ў Ватыкане 8 мая 1922 года дзякуючы намаганням Пія XI. Тут працуе персанал ватыканскай педыятрычнай бальніцы Bambino Gesù і іншых цэнтраў аховы здароўя. ...
Читать далее »У Віцебску адбылася традыцыйная перадкалядная вечарына «Ціхая ноч, святая ноч!»
16 снежня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася традыцыйная перадкалядная вечарына «Ціхая ноч, святая ноч!». У яе падрыхтоўцы і правядзенні ўзялі ўдзел вернікі парафіяльных супольнасцяў горада, кансэкраваныя і свецкія асобы. Усё — ад густоўна аформленай работнікамі бібліятэкі выставы кніг духоўнае тэматыкі да выканання спеўна-музычных нумароў і дэкламавання празаічных і вершаваных тэкстаў — было дэталёва прадумана і стварала ў прысутных святочны перадкалядны ...
Читать далее »Восстановление базилики Рождества несёт надежду христианам Вифлеема
Базилика Рождества Христова в Вифлееме – одно из главных мест христианского поклонения. Она построена на месте рождения Иисуса Христа Богородицей. Церковь была заказана Императором Константином и его матерью Еленой в 327 году, и с момента постройки в неё не прекращался поток паломников. Приезжающие в Вифлеем стремятся прикоснуться к Пещере Рождества, где был рождён Иисус. За прошедшие века церковь пришла в ...
Читать далее »Калядную елку для мінскага Чырвонага касцёла прывязуць з Будслава
Перад сёлетнімі святамі Божага Нараджэння ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) будзе ўсталявана калядная елка, якую прывязуць з Будслава. Такім чынам цэнтральная сталічная парафія хоча прыцягнуць увагу да працягу збору ахвяраванняў на аднаўленне будслаўскай базілікі і да старанняў тых, хто спрыяе гэтай справе. Елку з Будслава ўпрыгожаць працамі пераможцаў конкурсу раратнік ліхтарыкаў. 24 снежня ў 20.00 ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!