Калядную елку для мінскага Чырвонага касцёла прывязуць з Будслава

Перад сёлетнімі святамі Божага Нараджэння ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) будзе ўсталявана калядная елка, якую прывязуць з Будслава.

Такім чынам цэнтральная сталічная парафія хоча прыцягнуць увагу да працягу збору ахвяраванняў на аднаўленне будслаўскай базілікі і да старанняў тых, хто спрыяе гэтай справе.

Елку з Будслава ўпрыгожаць працамі пераможцаў конкурсу раратнік ліхтарыкаў.

24 снежня ў 20.00 падчас вігілійнай святой Імшы ў Чырвоным касцёле арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч благаславіць фігуры, якія прадстаўляюць сцэну Божага Нараджэння і якія будуць змешчаныя каля будслаўскай елкі.

Плануецца, што ў наступныя гады ў Чырвоны касцёл калядныя елкі будуць прывозіцца з санкуарыяў, у якіх знаходзяцца цудадзейныя абразы Панны Марыі. Такім чынам атрымае працяг імкненне парафіі святога Сымона і святой Алены папулярызаваць вядомыя Марыйныя абразы з розных мясцін Беларусі.

Сёлета па ініцыятыве ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка, пробашча гэтай мінскай парафіі, адбылася малітоўная пілігрымка ўздоўж межаў Беларусі з копіямі абаразоў Маці Божай. Цяпер гэтыя копіі падарожнічаюць па розных парафіях нашай краіны.

Кс. Кірыл Бардонаў, Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі