Хрысціянскі сацыяльны цэнтр запрашае дзяцей на вакацыі

Дабрачынная Мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай Святой Уршулi Ледухоўскай у Мінску запрашае дзяцей ад 6 да 10 гадоў на зімовыя вакацыі. Калядны адпачынак запланаваны на два туры: 27–31 снежня 2021 г. і 3–6 студзеня 2022 г.

Арганізатары прапануюць вельмі насычаную праграму. З 9 раніцы да 18.30 для дзяцей запланаваныя развівальныя гульні, творчыя майстэрні, конкурсы, сустрэчы з цікавымі асобамі, экскурсіі, кулінарныя майстар-класы, адпачынак на свежым паветры.

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефоне +375 17 343-99-17

для друку для друку