Святы Айцец, адказваючы на пытанне тэлеканала TVI/CNN Portugal аб магчымасці паездкі ў Кіеў і Маскву, заявіў, што ўрачы не рэкамендавалі яму падарожнічаць перад апостальскім візітам у Казахстан. «Тэма паездкі знаходзіцца ў падвешаным стане. Я пакуль не ведаю», — сказаў ён, адказваючы на пытанне аб магчымасці візіту ва Украіну і ў Расію. Пантыфік дадаў, што «знаходзіцца ў пастаянным кантакце» з Масквой ...
Читать далее »Усе навіны
Адышоў да Пана а. Станіслаў Памыкала SJ (+абноўлена)
Айцы езуіты са смуткам паведамляюць, што 3 верасня 2022 г. у варшаўскім езуіцкім калегіуме на 73-м годзе жыцця адышоў да Пана а. Станіслаў Памыкала SJ. Меў 57 год манаскага жыцця ў ордэне езуітаў і 45 год святарства. З 2011 па 2014 гг. служыў у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. А з 2014 года — у Віцебскіх парафіях Святога Антонія Падуанскага ...
Читать далее »“Будзь алоўкам у руцэ Марыі”: агульнадыяцэзіяльная сустрэча “Маргарытак” адбылася ў Удзеле
Час пілігрымак і адпачынку ўжо скончыўся, распачалася восень – чароўная пара года. Яна нікога не пакідае абыякавым, вабіць сваёй разнастайнасцю і багатай палітрай колераў. Дрэвы ўражваюць сваім залатым убраннем, карычневыя і чырвоныя адценні лісця радуюць вока. А маргарыткі…. Гэта маленькія палявыя кветачкі-рамонкі, якія азначаюць самаахвярнасць, прастату і адзінства. Менавіта таму ў маленькім Беларускім Непакалянаве, што на Глыбоччыне, дзе самаахвярна працуюць ...
Читать далее »Святы Айцец сустрэўся з Апостальскім Нунцыем у Беларусі
Зала Друку Святога Пасаду паведаміла аб сустрэчы Святога Айца з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, Апостальскім Нунцыем у Беларусі. Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла 1 верасня 2022 года раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца. Антэ Ёзіч з’яўляецца прадстаўніком папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. У Беларусь для выканання сваёй місіі іерарх, які паходзіць са Спліт-Макарскай архідыяцэзіі ...
Читать далее »Пантыфік да Цэркваў: свет чакае ад нас агульнага сведчання Евангелля
Папа Францішак заклікаў хрысціян ва ўсім свеце змагацца з несправядлівасцю і сацыяльнымі падзеламі, быць больш адданымі справе міру. Ён напісаў прывітальны ліст да Генасамблеі Сусветнай Рады Цэркваў, якая сабралася ў Карлсруэ. “Па-ранейшаму існуюць войны, дыскрымінацыя, розныя формы несправядлівасці і падзелаў, нават сярод саміх вызнаўцаў хрысціянства. Глабалізаваны свет, у якім мы жывём, патрабуе ад нас супольнага сведчання Евангелля ў адказ на ...
Читать далее »Папа Францішак просіць маліцца за адмену смяротнага пакарання ў свеце
Пантыфік запрашае да малітвы, “каб смяротнае пакаранне, якое пагражае недатыкальнасці і годнасці асобы, было адменена ў заканадаўстве ўсіх краін свету”. Сусветная сетка малітвы апублікавала штомесячнае відэапасланне, у якім Святы Айцец асабіста агучвае сваю малітоўную інтэнцыю на верасень 2022 года. Папа Францішак падкрэслівае, што супраціў смяротнаму пакаранню расце ва ўсім свеце, і гэта з’яўляецца “знакам надзеі” для Касцёла. Паводле звестак Арганізацыі ...
Читать далее »Прадстаўнікі беларускага каталіцкага епіскапату скіруюцца на сустрэчу з Папам Францішкам у Казахстан
У верасні афіцыйныя прадстаўнікі беларускага каталіцкага епіскапату скіруюцца ў Казахстан на сустрэчу з Папам Францішкам. Як паведамлялася раней, візіт Святога Айца ў гэтую еўразійскую краіну пройдзе з 13 па 15 верасня. У межах гэтага апостальскага падарожжа Папа Францішак наведае Нур-Султан, дзе возьме ўдзел у кангрэсе лідараў сусветных рэлігій. Ад беларускага каталіцкага епіскапату ў Казахстан скіруюцца Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у ...
Читать далее »Летняя фармацыя для памочнікаў аніматараў прайшла ва Уселюбе
З 21 па 26 жніўня 2022 года ва Уселюбе прайшла фармацыя для памочнікаў, так званая Аніма База. У гэтым годзе на фармацыю прыехалі памочнікі з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў. Фармацыю праводзілі кс. Алег Каралёў SDB, с. Юлія Клевец FMA, Алена Аўласевіч ASSCC і тры салезіянскіх аніматара з Мінска і Смаргоні. На працягу года памочнікі праходзяць фармацыю ў сваіх араторыях, дзе ...
Читать далее »Новая кваліфікацыя ў Мінскім тэалагічным каледжы: «касцёльны сурдаперакладчык»
Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля, па благаслаўленні Мітапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, аб’яўляе дадатковы набор навучэнцаў на 2022/2023 навучальны год з мэтаю атрымання новай кваліфікацыі «касцёльны сурдаперакладчык» для служэння людзям з абмежаваннямі слыху (падрыхтоўка да прыняцця сакрамэнтаў, удзелу ў літургіі і жыцці парафіяльнай супольнасці). Навучэнцы калежда, акрамя прадугледжаных Праграмай навучання прадметаў, у залежнасці ад зацікаўленасці наведваюць лекцыі, якія ...
Читать далее »Рэкалекцыі для катэхетаў і навучэнцаў тэалагічнага каледжа прайшлі ў Тракелях
У апошнія дні лета, з 26 па 28 жніўня, катэхеты, a таксама навучэнцы і выпускнікі дыяцэзіяльнага тэалагічнага каледжа імя св. каралевіча Казіміра сабраліся ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат), каб удзельнічаць у рэкалекцыях і духоўна падрыхтавацца да новага катэхетычнага года. Арганізатарам рэкалекцый быў Аддзел каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай курыі на чале з яго дырэктарам ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!