Адышоў да Пана а. Станіслаў Памыкала SJ (+абноўлена)

Айцы езуіты са смуткам паведамляюць, што 3 верасня 2022 г. у варшаўскім езуіцкім калегіуме на 73-м годзе жыцця адышоў да Пана а. Станіслаў Памыкала SJ. Меў 57 год манаскага жыцця ў ордэне езуітаў і 45 год святарства.

З 2011 па 2014 гг. служыў у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. А з 2014 года — у Віцебскіх парафіях Святога Антонія Падуанскага і Святога Уладзіслава.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Развітанне з айцом Станіславам адбудзецца ў пятніцу 9 верасня ў 11.00 у Нацыянальным Санктуарыі св. Андрэя Баболі ў Варшаве (вул. Ракавецкая, 61), у 13.00 — пахаванне на варшаўскіх могілках Старыя Павонзкі (4-я брама).

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі