27 жніўня рэлігійная каталіцкая місія імя Святога Францішка Сальскага правяла ў Смаргоні спартыўнае мерапрыемства ў гонар юбілею стагоддзя дзейнасці салезіянскага таварыства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. На мерапрыемства былі запрошаны ўсе жадаючыя, але асаблівым чынам члены салезіянскай сям’і, былыя выхаванцы араторыяў і моладзь, паведамляе sdb.by. Распачалося свята спорту з малітвы і супольнага пасілку, а пасля адбыліся вялікія спартыўныя гульні і выпрабаванні, ...
Читать далее »Усе навіны
Сустрэча святароў-аднакурснікаў біскупа Алега Буткевіча прайшла ў Віцебскай катэдры
24 жніўня 2022 года ў Віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылася сустрэча святароў. Біскуп Алег Буткевіч запрасіў сваіх аднакурснікаў, з якімі вучыўся ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Падчас Святой Эўхарыстыі іерарх прывітаў сваіх братоў-святароў, што служаць у розных дыяцэзіях Беларусі: Гродзенскай, Мінска-Магілёўскай і Віцебскай. Цікава, што разам з будучым біскупам на першы курс семінарыі паступілі 24 чалавекі і паспяхова закончылі ...
Читать далее »Пра алкагалізм, Божы дар і незалежнасць
У жніўні Каталіцкі Касцёл у Беларусі моліцца ў інтэнцыі цвярозасці. Праблема алкагалізму датычыць значнай часткі грамадства, каб зразумець чаму, не заўсёды трэба зазіраць у статыстыку. Многім беларусам дастаткова прысесці са сваякамi за стол ці раніцай прайсці каля невялікай крамы. Разам з ростам хваробы алкагалізму павялічваецца і колькасць сузалежных асоб. Часцей за ўсё гэта жонкі і маці, таксама дзеці. Муж гэтай ...
Читать далее »Папа Францішак маліўся за народ Украіны і ўсе народы, якія пакутуюць
“Молімся за ўкраінскі народ і за ўсе народы, якія пакутуюць ад войнаў. Няхай Бог міру ажывіць у сэрцах лідараў дзяржаў чалавечае і хрысціянскае пачуццё міласэрнасці”, — заклікаў Пантыфік ў Л’Аквіле 28 жніўня 2022 года. Перад малітвай Анёл Панскі, Папа Францішак падзякаваў усім, хто суправаджаў яго падчас кароткага візіту ў сталіцу Абруца. Святы Айцец выказаў сваё спачуванне пакістанцам, якія пацярпелі ад ...
Читать далее »Папа Францішак новым кардыналам: дзяліцца агнём Божай любові
Дапамагаць людзям адчуць прысутнасць жывога Езуса сярод нас, — заклікаў Пантыфік новых кардыналаў падчас Звычайнага публічнага кансісторыя, які 27 жніўня 2022 года правёў у Ватыкане. “Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю і як жа хачу, каб ён ужо разгарэўся!” – гэтыя словы з Евангелля святога Лукі сталі зыходнай кропкай гаміліі Святога Айца. Ён заўважыў, што вобраз агня – магутнага полымя ...
Читать далее »Вернікі з Беларусі ўдзельнічалі ў пілігрымцы з Беластока ў Вострую Браму
З 20 па 24 жніўня прайшла XXX Экуменічная пешая пілігрымка з Беластока (Польшча) у Вострую Браму ў Літве. Пілігрымка адбывалася пад дэвізам „Каб былі адно”. Хоць ужо трэці год гэтая пілігрымка не праходзіць праз тэрыторыю Гродзеншчыны, удзел у ёй прынялі вернікі з Беларусі на чале з кс. Паўлам Безляповічам, пробашчам парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве (Ваўкавыскі дэканат). Яны даехалі ...
Читать далее »Папа Францішак да міністрантаў: вы можаце ганарыцца тым, што робіце
“Вы не ўяўляеце, наколькі вы можаце быць узорам, арыенцірам для многіх маладых людзей вашага ўзросту”, — звярнуўся Папа Францішак да міністрантаў з Францыі, якіх прыняў 26 жніўня 2022 года ў Ватыкане. Святы Айцец заўважыў, што сёння маладым людзям “патрэбны нехта, хто б сказаў ім, што Езус іх ведае, што Ён іх любіць, што Ён прабачае ім, што Ён падзяляе іх ...
Читать далее »Патрыярх не сустрэнецца з Пантыфікам у Казахстане
Патрыярх Маскоўскі не паедзе ў Казахстан на VII З’езд лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій і адпаведна, не сустрэнецца там з Папам Францішкам, візіт якога ў рэспубліку намечаны на 13-15 верасня 2022 года. Аб гэтым у інтэрв’ю РИА Новости 24 жніўня 2022 года заявіў кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхату. Рускую Праваслаўную Царкву на форуме будзе прадстаўляць афіцыйная дэлегацыя, сам ...
Читать далее »Ураджэнка Мёраў склала вечныя манаскія абяцанні ў супольнасці сясцёр назарэтанак
20 жніўня ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі) сястра Кацярына Шэнда з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта прынесла вечныя манаскія абяцанні падчас Імшы, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, паведамляе grodnensis.by. Сястра Марыя Кацярына, адказваючы на пытанні біскупа, абяцала яшчэ больш дасканала прысвяціць сябе Богу, з дапамогай Яго ласкі прыняць і заўсёды захоўваць той спосаб жыцця ў ...
Читать далее »Святы Айцец: раблю ўсё магчымае для Украіны
“Раблю ўсё магчымае для Украіны”, — запэўніў Папа Францішак у рукапісным лісце да італьянскіх законніц на Сіцыліі, якія прынялі групу ўкраінскіх дзяцей. Інстытут Марыі Каранаванай (Istituto dell’Incoronata) у Эрычэ ў дыяцэзіі Трапані на Сіцыліі прымае 20 украінскіх дзяцей з іх апекунамі. Яны прыбылі ў Італію ў маі ў рамках эвакуацыі 63 дзяцей-сірот з Марыупаля і Краматорска Данецкай вобласці. Адна з ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!