Новая кваліфікацыя ў Мінскім тэалагічным каледжы: «касцёльны сурдаперакладчык»

Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля, па благаслаўленні Мітапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, аб’яўляе дадатковы набор навучэнцаў на 2022/2023 навучальны год з мэтаю атрымання новай кваліфікацыі «касцёльны сурдаперакладчык» для служэння людзям з абмежаваннямі слыху (падрыхтоўка да прыняцця сакрамэнтаў, удзелу ў літургіі і жыцці парафіяльнай супольнасці).

Навучэнцы калежда, акрамя прадугледжаных Праграмай навучання прадметаў, у залежнасці ад зацікаўленасці наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай касцёльнай кваліфікацыі: касцёльны сурдаперакладчык, катэхет, куратар пілігрымак, кантар, супрацоўнік каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі. Кваліфікацыйны прадмет уваходзіць у выпускныя экзамены. Пасля заканчэння каледжа навучэнцы атрымліваюць дыплом з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі.

Першы тур уступнага экзамена адбыўся 27 жніўня. На першы курс навучання залічаныя 16 асобаў.

Рэгістрацыя каныдатаў працягнута да 22 верасня.

Анлайн-рэгістрацыя ТУТ>>>

Другі тур уступнага экзамена адбудзецца 24 верасня а 12.00 гадзіне па адрасе: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19

Тэлефон для даведак: +375 (29) 616 08 72
e-mail: kaledzminsk@gmail.com

Дакументы, неабходныя для паступлення:

  • лічбавая рэгістрацыя кандыдата;
  • заява (напісаная ўласнаручна);
  • біяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
  • копiя пасведчання аб хросце (і канфірмацыі);
  • копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
  • копiя пашпарта (стар. 31–33);
  • 2 фотаздымкi (3х4);
  • медыцынская даведка.

Catholic.by

для друку для друку