Усе навіны

Святы Айцец: у абліччах хворых на нас глядзіць Езус

Быць побач з тымі, хто пакутуе, даваць голас непачутым цярпенням, станавіцца натхняльнай закваскай міласэрнай любові, — заклікаў Папа душпастыраў, якія працуюць у медыцынскіх установах на тэрыторыі Рымскай дыяцэзіі. Пантыфік нагадаў, што тэмай сёлетняга Сусветнага дня хворага, які будзе адзначацца 11 лютага, сталі словы з Евангелля святога Лукі: Паклапаціся пра яго (10,35), якія Добры самаранін сказаў гаспадару заезду, давяраючы яму параненага ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльная сустрэча святароў і кансэкраваных асоб прайшла ў Паставах

9 лютага ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага ў Паставах адбылося першае ў новым 2023 годзе агульнае спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Такія духоўныя сустрэчы з пастырам дыяцэзіі адбываюцца кожны месяц, каб супольна перажываць спатканне з Езусам. Прыехаўшы на месца, святары адразу маглі вырашыць розныя пытанні з курыяльнымі ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для мужчын на тэму “Навошта Пан даў мне жыццё?” прайшлі ў Росі

З 3 па 5 лютага ў рэкалекцыйным доме “Голас Айца” ў Росі адбыліся рэкалекцыі на тэму “Навошта Пан даў мне жыццё?” (Рым 5,17-18), якія праводзіў тэолаг, філосаф і каталіцкі публіцыст кс. Андрэй Рылка. У рэкалекцыях прынялі ўдзел 23 чалавека з Мінска, Гродна, Ваўкавыска, Ліды і Росі. На пачатку рэкалекцый удзельнікі атрымалі заданне – шукаць адказы на пытанні: “Навошта я жыву? ...

Читать далее »

Шпиль собора Парижской Богоматери будет восстановлен в конце 2023 года

Шпиль собора Парижской Богоматери вернется на место к концу года, но полное открытие храма после разрушительного пожара 2019 года произойдет не раньше Олимпийских игр в Париже в следующем году. Как сообщили в министерстве культуры, реконструкция должна быть завершена к концу 2024 года, она идет быстрыми темпами. Власти ранее называли 8 декабря – праздник Непорочного Зачатия – вероятным крайним сроком. Это ...

Читать далее »

СДМ-2023: заяўкі на ўдзел падалі больш за 600 тысяч чалавек

Больш за 600 тысяч чалавек ужо падалі заяўкі на ўдзел у Сусветных днях моладзі, якія пройдуць 1-6 жніўня 2023 года ў Лісабоне, — паведаміў аргкамітэт каталіцкага моладзевага форума. У партугальскую сталіцу можа прыехаць да 1,5 мільёна чалавек, — заўважае інфармацыйнае агенцтва KAI са спасылкай на выданне Visão. Адзначаецца таксама, што з набліжэннем сусветнай сустрэчы, сістэматычна павялічваецца колькасць валанцёраў. Па словах ...

Читать далее »

Выступленне біскупа Аляксандра Яшэўскага на Еўрапейскай асамблеі Сіноду Біскупаў у Празе

6 лютага, у першы працоўны дзень Еўрапейскай асамблеі Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці, якая ў гэтыя дні праходзіць у Празе (Чэхія), выступіў прадстаўнік Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. У сваёй прамове Старшыня Сінадальнай камісіі пры ККББ зазначыў тэмы, якія знаходзяць найбольшы водгук у Касцёле ў нашай краіне. Тэзісы яго выступу былі сфармуляваныя ў выніку сумеснай працы ...

Читать далее »

Споўненая мара Папы Францішка

“Памолімся, каб у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і ў Паўднёвым Судане, а таксама ва ўсёй Афрыцы прарасло зерне Божага Валадарства любові, справядлівасці і міру”, — заклікаў Святы Айцец. 8 лютага 2023 года, падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI, Папа Францішак распавёў вернікам пра сваю пілігрымку ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга і Паўднёвы Судан. Святы Айцец наведаў гэтыя дзве ...

Читать далее »

Целая семья, включая нерождённого ребёнка, будет причислена к лику блаженных

Это совершенно уникальная для Церкви история: целая семья будет беатифицирована как претерпевшая мученическую смерть из-за ненависти к их вере. Это семья Ульма, включающая родителей – Йозефа и Викторию, и их детей – 7-ми летнюю Станиславу, 6-ти летнюю Барбару, 5-ти летнего Владислава, 4-хлетнего Франтишка, 2-х летнего Антония, годовалую Марию, а также их седьмого ребёнка, который на день мученической смерти семьи всё ...

Читать далее »

У Оршы пройдзе біблійны курс «Эмаўс»

З 10 па 12 лютага ў Оршы адбудзецца біблійны курс «Эмаўс», удзельнікі якога глыбей пазнаюць Божае слова. «Эмаўс» — гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый, на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой Святое Пісанне і сшытак. Пажадана, каб удзельнікі найперш прачыталі ...

Читать далее »

Папа Францішак выказаў падтрымку народам Турцыі і Сірыі

Пантыфік выказаў спачуванні ў сувязі з трагедыяй у Турцыі і Сірыі, дзе магутны землятрус прывёў да гібелі больш чым паўтары тысячы чалавек і да значнага ўрону для культурнай спадчыны. У тэлеграме за подпісам Дзяржсакратара Яго Святасці кардынала П’етра Параліна, адрасаванай Апостальскаму нунцыю ў Турцыі, арцыбіскупу Марэку Сальчынскаму, гаворыцца, што Папа глыбока смуткуе з-за гібелі вялікай колькасці людзей. Святы Айцец запэўніў ...

Читать далее »