З 10 па 12 лютага ў Оршы адбудзецца біблійны курс «Эмаўс», удзельнікі якога глыбей пазнаюць Божае слова.
«Эмаўс» — гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый, на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам.
Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой Святое Пісанне і сшытак. Пажадана, каб удзельнікі найперш прачыталі ў Новым Запавеце Пасланні 1-2 да Цімафея, да Ціта, 1-2 Пятра.
Інфармацыя для ўдзелу:
Пачатак: пятніца ў 18.00; заканчэнне: нядзеля ў 17.30.
Запіс абавязковы да 8 лютага (серада).
Па ўсіх пытаннях звяртацца па нумары тэл.: +375 (33) 661 21 47
Адрас: Орша, вул. Савецкая, 6.
Адказныя за курс: доктар біблійнай тэалогіі Уладзіслаў Валаховіч і а. Ілля Саўчанка МІС.
для друку