Усе навіны

Набажэнствы ў першую гадавіну агрэсіі Расіі супраць Украіны

У першую гадавіну ўзброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, 24 лютага 2023 года, Папскі генеральны вікарый Рымскай дыяцэзіі, кардынал Анджэла Дэ Данаціс узначаліць малітоўнае чуванне. У Імшы, якая адбудзецца ў базіліцы святога Яна на Латэране, прыме ўдзел грэка-каталіцкі апостальскі экзарх Італіі, біскуп Дыянісій Ляховіч, а таксама прадстаўнікі многіх касцёльных супольнасцей і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у прыёме і дапамозе ўкраінскім уцекачам. Удзельнікі ...

Читать далее »

“Не бойцеся тых, хто забівае цела, душы ж не можа забіць”: 80-годдзе Росіцкай трагедыі

Зімовая лютаўская раніца. На гадзінніку 4.30, цёмнае сіняе неба без ніякіх прыкмет світанку. У рэдкіх вокнах шматпавярховікаў гарыць святло. Спіць прырода, спяць людзі. Паўсюль пануе глыбокая цішыня і супакой. Напэўна такая ж цішыня панавала і восемдзесят год таму на ўскрайку Беларусі. Толькі раптам яе разарвалі крыкі і енкі людзей: жанчын, дзяцей, старых. Гэта распачалася страшная карная экспедыцыя. “Зімовае чараўніцтва” – ...

Читать далее »

Гданьск: акт вандалізму ўчынілі ў капліцы аэрапорта

Злачынцам аказаўся 27-гадовы грамадзянін Беларусі. У мужчыны было выяўлена 1,5 праміле алкаголю ў крыві. Інцыдэнт адбыўся ў аэрапорце Гданьска 15 лютага. П’яны мужчына разбурыў абсталяванне капліцы, а менавіта вырваў старонкі са Святога Пісання, пашкодзіў алтар і папскае крэсла. Страты ацанілі ў 35 тысяч злотых. Злачынца быў затрыманы службай бяспекі аэрапорта і перададзены паліцыі. Пасля таго, як ён прыйшоў у сябе, ...

Читать далее »

Лічбавы Сінод: малітва да 10-годдзя пантыфікату Папы Францішка

Пры падтрымцы Дыкастэрыі па камунікацыі праходзіць ініцыятыва – малітва за Папу Францішка з нагоды 10-годдзя яго абрання. Анлайн-місіянеры, якія ўваходзяць у Лічбавы Сінод, заахвочваюць да малітвы Вітай, Марыя. Асобы, якія далучаюцца да малітвы, могуць пакінуць пазнаку на сайце www.decimus-annus.org, пасля чаго на карце з’явіцца віртуальная свечка. Гэтая карта стане адлюстраваннем малітоўнай падтрымкі, якую аказваюць Папе вернікі ва ўсім свеце. Аб ...

Читать далее »

У гудагайскай парафіі зладзілі Тлусты чацвер

16 лютага ў Гродзях, якія належаць да гудагайскай парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі (Астравецкі дэканат), у Доме культуры зладзілі Тлусты чацвер. Святкаванне Тлустага чацвярга, адметнага стосамі пончыкаў і хрушчоў, якія ядуць у гэты дзень, мае свецкі характар. Нягледзячы на гэта, вернікам парафіі ўдалося арганізаваць свята, і яны правялі час весела і творча, са спевамі і забавамі. Тлусты чацвер, падобна як ...

Читать далее »

Пресс-секретарь Минско-Могилевской архиепархии кс. Юрий Санько принял участие в круглом столе «Год мира и созидания: перспективы взаимодействия Следственного комитета Республики Беларусь и институтов гражданского общества»

Круглый стол «Год мира и созидания: перспективы взаимодействия Следственного комитета Республики Беларусь и институтов гражданского общества» состоялся в г. Минске 17 февраля. Мероприятие подобного формата проводится Следственным комитетом, Институтом Следственного комитета и Уполномоченным по делам религий и национальностей ежегодно. В форуме приняли участие представители государственных органов, научных и образовательных учреждений, общественных и религиозных организаций Беларуси. Председатель Следственного комитета Дмитрий Гора ...

Читать далее »

«Шчаслівыя пакліканыя»: адбылася V усебеларуская сустрэча маладых кансэкраваных асобаў

13-15 лютага адбылася V сустрэча маладых кансэкраваных асобаў. Гэтым разам – у Навагрудку, пад гасцінным дахам рэкалекцыйнага дома пры парафіі Святога Міхала Арханёла. Пачаткам юбілейнай сустрэчы стала Святая Імша. Кс. Уладзімір Марушэўскі SChr, вітаючы удзельнікаў, узгадаў словы папы Бэнэдыкта XVI з 2005 года: “Кожны з нас любімы, кожны з нас патрэбны і ніхто не лішні”. І заахвоціў пражыць гэтыя дні ...

Читать далее »

Голас паклікання. Размова з біскупам Алегам Буткевічам

«Радыё Марыя» выпусціла інтэрв’ю з біскупам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам у рамках рубрыкі «Голас паклікання». У гэтай рубрыцы «Радыё Марыя» ужо некалькі год збірае вельмі розныя і цікавыя гісторыі паклікання. За гэты час сваімі асаблівымі гісторыямі падзяліліся больш за 40 святароў, у тым ліку і біскупы. Падчас бяседы біскуп Алег Буткевіч распавёў пра сваё дзяцінства, хрысціянскае выхаванне, важную ролю ў ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Гуджэроці здзейсняе візіт у Сірыю і Турцыю

Дыкастэрыя па справах Усходніх Цэркваў абвясціла, што яе прэфект Клаўдыё Гуджэроці здзейсніць з 17 па 21 лютага 2023 года паездку ў Сірыю і Турцыю, каб засведчыць блізкасць Святога Айца да пацярпелых ад разбуральнага землятрусу. Арцыбіскуп Гуджэроці наведае Алепа, Дамаск і Стамбул. Мэта падарожжа – засведчыць блізкасць Папы да насельніцтва рэгіёнаў, пацярпелых ад нядаўняга землятрусу, а таксама сустрэцца з мясцовымі біскупамі ...

Читать далее »

Дамініканская парафія Св. Казіміра і Св. Ядвігі запрашае да чытання Слова Божага ў Вялікім посце

Дамініканская парафія Св. Казіміра і Св. Ядвігі ў Магілёве, запрашае да сумеснага чытання ў Вялікім посце кнігі прарока Ісаі. Чытанне і малітва Словам Божым з выкарыстаннем сучасных каментарыяў каталіцкіх біблеістаў пачынаецца ў Папяльцовую сераду і заканчваецца ў нядзелю Божай Міласэрнасці. З-за памеру кнігі (66 раздзелаў) будуць дні, калі мы будзем чытаць па два раздзелы ў дзень (12 разоў). Заахвочваю вас ...

Читать далее »