«Радыё Марыя» выпусціла інтэрв’ю з біскупам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам у рамках рубрыкі «Голас паклікання».
У гэтай рубрыцы «Радыё Марыя» ужо некалькі год збірае вельмі розныя і цікавыя гісторыі паклікання. За гэты час сваімі асаблівымі гісторыямі падзяліліся больш за 40 святароў, у тым ліку і біскупы.
Падчас бяседы біскуп Алег Буткевіч распавёў пра сваё дзяцінства, хрысціянскае выхаванне, важную ролю ў якім адыгралі адносіны ў сям’і і прыклад бацькоў. Падзяліўся ўспамінамі пра адчуванне і распазнанне паклікання, сваім шляхам да яго. Распавёў пра семінарыйныя гады. Пра пасвячэнне, сваю святарскую службу і яе асаблівасці на ўсходзе Беларусі.
Запрашаем да прагляду!
для друку