
Злева — мужчына, затрыманы гданьскай паліцыяй. Справа — капліца ў Гданьскім аэрапорце перад разбурэннем
Злачынцам аказаўся 27-гадовы грамадзянін Беларусі. У мужчыны было выяўлена 1,5 праміле алкаголю ў крыві.
Інцыдэнт адбыўся ў аэрапорце Гданьска 15 лютага. П’яны мужчына разбурыў абсталяванне капліцы, а менавіта вырваў старонкі са Святога Пісання, пашкодзіў алтар і папскае крэсла. Страты ацанілі ў 35 тысяч злотых.
Злачынца быў затрыманы службай бяспекі аэрапорта і перададзены паліцыі. Пасля таго, як ён прыйшоў у сябе, яму прадставілі абвінавачванні ў пашкоджанні і абразе прадметаў культу, абразе рэлігійных пачуццяў.
Маладому мужчыну пагражае 5 гадоў пазбаўлення волі. Аднак канчатковае пакаранне можа быць большым з-за хуліганскага характару яго дзеянняў.
pl.aleteia.org
пераклад Марыны Ткач
