20 чэрвеня 2023 года ў Ватыкане быў абнародаваны і прадстаўлены працоўны дакумент і метадалогія першай сесіі XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў, якая пройдзе ў кастрычніку 2023 года. Instrumentum laboris, які складаецца з дзвюх галоўных частак, з’яўляецца плёнам дыяцэзіяльнага і кантынентальнага этапаў сінадальнага шляху Касцёла. Ён стане асновай для дыскусій удзельнікаў кастрычніцкага сходу. Адзначаецца, што тэкст з’яўляецца ўсяго толькі зыходнай ...
Читать далее »Усе навіны
Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2023–2024 навучальны год
З 25 чэрвеня да 25 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля на 2023–2024 навучальны год. Інфармацыя для абітурыентаў Мэта каледжа — паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па Святым Пісанні, тэалогіі (дагматычнай, маральнай, фундаментальнай, пастаральнай), гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, ...
Читать далее »У тэалагічным каледжы ў Гродна завяршыўся навучальны год
17 чэрвеня, ва ўспамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, у Тэалагічным каледжы імя св. Казіміра ў Гродна адбылася ўрачыстая цырымонія заканчэння навучальнага года. На малітве ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі сабраліся адміністрацыя, выкладчыкі і навучэнцы каледжа. З вялікай удзячнасцю ўдзельнічалі ў святочнай цырымоніі таксама сёлетнія выпускнікі каледжа. Чатыры выпускнікі пасля некалькіх гадоў навучання, паспяховай здачы ўсіх экзаменаў ...
Читать далее »Для чего нужна молитва ко всем святым?
На ютуб-канале «Маккавей» о. Михаил Ермашкевич ОР рассказывает о том, когда появилась молитва ко всем святым, для чего она нужна и в каких формах существует.
Читать далее »У Ватыкане пахавалі бяздомнага, які памёр ля плошчы святога Пятра
16 чэрвеня 2023 года на могілках Campo Santo Teutonico ў Ватыкане адбылося пахаванне Бурхарда Шэфлера, які памёр раніцай 25 лістапада 2022 года пад каланадай плошчы святога Пятра, дзе правёў ноч. Цэлебруючы Літургію слова перад пахаваннем 61-гадовага немца, які прыняў хрост як пратэстант, рэктар нямецкай калегіі, ксёндз Конрад Бестле спаслаўся на ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса: “Ёсць сэрца, — сказаў ён, — ...
Читать далее »Пантыфік прыняў арганізатараў Эўхарыстычнага кангрэса ў ЗША
Папа спадзяецца, што 10-ы Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у Злучаных Штатах Амерыкі натхніць католікаў краіны да новага захаплення святой Імшой і адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту. 19 чэрвеня 2023 года ён прыняў у Ватыкане чальцоў арганізацыйнага камітэта падзеі. Гэта будзе першы з 1941 года Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у краіне. Па тэрыторыі ЗША пройдуць чатыры эўхарыстычныя працэсіі. Іх мэтай стане Індыянапаліс, дзе з 17 ...
Читать далее »Браслаў запрашае на школу касцёльнага спеву
З 14 па 19 жніўня пры парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе будзе праводзіцца летняя школу касцёльнага спеву. Курс літургічнай музыкі прызначаны для людзей, якія жадаюць выконваць музычнае служэнне падчас святой Імшы. Курс будзе ўключаць заняткі з тлумачэннем сэнсу Літургіі ў цэлым, парадку і значэння паасобных частак святой Імшы, прынцыпаў правільнага падбору рэпертуару для Літургіі. Арганізатары запрашаюць узяць удзел у ...
Читать далее »Пантыфік з жалем пра падзеі мінулага тыдня ў свеце
18 чэрвеня 2023 года, завяршаючы традыцыйную нядзельную сустрэчу з вернікамі, Святы Айцец выказаў свой смутак і занепакоенасць у сувязі з падзеямі, якія мелі месца на гэтым тыдні ў свеце. Папа Францішак нагадаў аб тым, што ў наступны аўторак, 20 чэрвеня 2023 года, пад эгідай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый будзе адзначацца Сусветны дзень бежанцаў. Ён прызнаўся, што “з вялікім смуткам і вялікім ...
Читать далее »“Маці ў малітве” з Гродна здзейснілі пілігрымку ў 4 год паўстання малітоўнай групы пры парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец)
Добрым звычаем сталася тое, што кожны год напярэдадні дня заснавання малітоўнай групы “Маці ў Малітве” пры парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродна, якой апякуюцца і нясуць душпастырскую паслугу ксяндзы Сэрцане, на святую Імшу збіраюцца маці са сваімі сем’ямі, каб выказаць удзячнасць Пану Богу і Найсвяцейшай Марыі Панне за цудоўны дар, якім з’яўляецца мацярынства і сямейнае жыццё. Каб дзякаваць за ўсе дабрадзействы, ...
Читать далее »Папа Францішак адправіў новы гуманітарны груз ва Украіну
Падчас шпіталізацыі ў клініцы Джэмэлі Святы Айцец даручыў Дыкастэрыі па міласэрным служэнні накіраваць гуманітарную дапамогу ў рэгіёны Украіны, пацярпелыя ад разбурэння плаціны на Кахоўскай ГЭС. Па даручэнні Пантыфіка груз сродкаў гігіены і кансерваў быў дастаўлены ў пункт збору гуманітарнай дапамогі пры рымскай грэка-каталіцкай базіліцы святой Сафіі. Адсюль мыйныя сродкі, падгузнікі і прадукты харчавання даставяць у Херсон «адважныя кіроўцы», як назваў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!