У Гродзенскай бальніцы з нагоды ўспаміну св. Крыштафа благаславілі транспарт

26 ліпеня з нагоды ўспаміну св. Крыштафа, які адзначаўся напярэдадні, у Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы адбылося благаслаўленне аўтамабіляў хуткай дапамогі і аўтамабіляў медыкаў.

Благаслаўленне ўдзяліў душпастыр медыцынскай установы кс. Віталь Внароўскі.

Святы Крыштаф, чый успамін Касцёл адзначае 25 ліпеня, з’яўляецца апекуном кіроўцаў. У гэты дзень адбываецца благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў.

На стаянцы станцыі хуткай медыцынскай дапамогі кс. Віталь прачытаў малітву і пажадаў вадзіцелям аўтамабіляў бесперашкоднай дарогі, каб яны заўсёды паспявалі своечасова прыбыць да тых, хто мае ў гэтым патрэбу, а ўрачы – своечасова аказаць хворым неабходную дапамогу. Таксама ён заклікаў іх да засяроджанасці і ўважлівасці на дарозе.

Grodnensis.by

для друку для друку