Усе навіны

Моладзь і дзеці з Навагрудка запісалі Адвэнтавы гімн

На пачатку Адвэнта дзеці і моладзь парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку ў сучаснай форме вырашылі паказаць, у якой атмасферы радаснага чакання рыхтуюцца да святаў Божага Нараджэння. Натхняльнікам ідэі відэароліка і песні быў кс. Павел Аляскевіч, які нясе душпастырскае служэнне ў Навагрудку. З вялікай зацікаўленасцю ў праект запісу песні і відэароліка, ўключылася каля 30 чалавек дзецей і моладзі, а таксама ...

Читать далее »

«Андрэйкі» прайшлі ў Гродзенскай семінарыі

Перад пачаткам новага літургічнага года ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне арганізуюцца “Андрэйкі” – сустрэча напярэдадні Адвэнту, якая ўключае розныя забавы: конкурсы, сцэнкі і іншае. Гэтая традыцыя была захавана і сёлета. У зале св. Яна Паўла ІІ сабраліся студэнты і кіраўніцтва семінарыі на чале з рэктарам кс. канонікам Віталіем Вайцяхоўскім. Студэнты 2-га і 4-га курсаў паклапаціліся аб тым, каб мерапрыемства ...

Читать далее »

Нобелеўскія лаўрэаты ўручылі Папу Дэкларацыю аб чалавечым братэрстве

Філіпінская журналістка Марыя Рэса, італьянскі фізік Джорджа Парызі і еменская актывістка Тавакуль Карман перадалі Пантыфіку дакумент, складзены ў чэрвені 2023 года 30 лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі. Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая 6 снежня 2023 года прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI, Папа Францішак прывітаў трох нобелеўскіх лаўрэатаў: Марыю Рэсу з Філіпінаў, якая ў 2021 годзе атрымала Нобелеўскую прэмію міру, італьянскага навукоўцу Джорджа ...

Читать далее »

Каб быў попыт на мастацтва, патрэбна духоўнае развіццё. Гутарка з мастачкай

Таццяна Мазун – дыпламаваная мастачка, якая ў мінулым годзе вырашыла змяніць напрамак сваёй творчасці і заняцца пісаннем абразоў. І не памылілася. Мы разважаем з ёй пра тое, наколькі папулярны і выгадны сёння іканапіс. А таксама, чаму сучаснага мастацтва цураюцца ў Касцёле і як гэта змяніць. – Вашая майстэрня носіць цікавую назву – “Ярына”. Што яна азначае? – Калі я разважала ...

Читать далее »

Папа Францішак ахвяруе залатую ружу галоўнаму марыйнаму абразу Рыма

8 снежня 2023 года Папа Францішак наведае базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб ахвяраваць залатую ружу Маці Божай, якая ўшаноўваецца ў гэтай святыні ў іконе Salus Populi Romani – Збаўленне рымскага народа. Кароткая цырымонія пройдзе перад традыцыйным візітам Святога Айца на рымскую Іспанскую плошчу з нагоды ўрачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Залатая ружа, як сімвал папскага благаслаўлення, ушанавання і ўдзячнасці, мае старажытныя ...

Читать далее »

Новая экспозиция, посвященная св. Франциску Ассизскому, подготовлена во Флоренции

Новый пункт информации и приема у входа в комплекс церкви и францисканского монастыря Санта-Кроче (Святого Креста) во Флоренции, а также обновленная планировка трапезной и капеллы Черки, которая вновь открыта для публики, призваны рассказать историю святого Франциска Ассизского и мест, связанных с его учением. Это основные инновации, представленные в комплексе Санта-Кроче, который стал отправной и конечной точкой «Via di Francesco in ...

Читать далее »

“Богу заспявайма ўсе!”: у Мінску зладзілі канцэрт у гонар св. Цэцыліі

26 лістапада ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адзначалі ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, які спалучылі з канцэртам у гонар св. Цэцыліі. Атрымалася свята праслаўлення і малітвы. Распачалі святкаванне св. Імшой, дзе і дарослыя, і дзеці дзякавалі Богу за магчымасць быць разам, за наш хрост і за Валадарства Божае “сярод нас”, якое рэалізуецца тады, калі мы жывем паводле ...

Читать далее »

Ватыкан: больш за 120 калядных сцэн з усяго свету на выставе

Сёлета ў Ватыкане зноў рыхтуецца выстава з больш чым 120 батлеек з усяго свету. Яна адкрыецца днём 8 снежня 2023 года ў каланадзе плошчы святога Пятра. Лейтматыў – святкаванне 800-годдзя першых калядных ясляў у італьянскім Грэча. Традыцыя гаворыць, што ў мясцовай пячоры святы Францішак Асізскі ва ўспамін нараджэння Езуса ў Бэтлееме падрыхтаваў першую жывую батлейку і такім чынам распачаў 800-гадовую ...

Читать далее »

«Жыць радасцю адвэнтавай надзеі». Арцыбіскуп Кандрусевіч кіруе слова на Адвэнт да вернікаў Беларусі

Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Камісіі агульнага душпастырства пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, кіруе вернікам слова на Адвэнт 2023 года. Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры! Сардэчна вітаю вас у першую нядзелю Адвэнту, якой Касцёл распачынае новы літургічны год. Звычайна на Новы год мы складаем адзін аднаму святочныя зычэнні. Таксама і я сёння жадаю вам, каб новы літургічны ...

Читать далее »

Упершыню на канферэнцыі ААН з’явіцца міжрэлігійны павільён

Сёлета ўпершыню на Сусветнай канферэнцыі ААН па клімаце з’явіцца міжрэлігійны павільён веры. Ён будзе афіцыйна адкрыты ў дубайскім Экспа-Сіці 3 снежня 2023 года. Планавалася, што яго адкрыццё здзейсніць Папа Францішак разам з Вялікім імамам Аль-Азхар Ахмедам эль-Таебам. Аднак падарожжа Пантыфіка ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты было адменена па прычыне стану яго здароўя. Паводле аўтараў ініцыятывы, праца павільёна, створанага дзякуючы Праграме ААН ...

Читать далее »