Усе навіны

У базіліцы святога Пятра пачынаецца рэстаўрацыя балдахіна над галоўным алтаром

Гігантам мастацтва назвалі бронзавы балдахін, які ўзвышаецца над галоўным алтаром базілікі святога Пятра, удзельнікі прэс-канферэнцыі, прысвечанай яго рэстаўрацыі. 11 студзеня 2024 года ў Ватыкане прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная рэстаўрацыі балдахіна над галоўным алтаром базілікі святога Пятра. Па словах архіпрэзбітэра храма, кардынала Маўра Гамбэці, рэстаўрацыя мае вялікае сімвалічнае значэнне, паколькі балдахін адзначае месца пахавання апостала Пятра. Сюды на працягу амаль двух тысяч ...

Читать далее »

«Каляда» ў Вышэйшай духоўнай семінарыі

У пачатку студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла традыцыйная “каляда”. Як паведамляе grodnensis.by, духоўны айцец семінарыстаў кс. Ян Сарэла благаславіў пакоі студэнтаў і іншыя памяшканні семінарыі. На пачатку абраду семінарыйная супольнасць сабралася на малітве ў капліцы гэтай духоўнай навучальнай установы, даручыўшы Богу новы год і просячы Яго шчодрых ласкаў на гэты час. Таксама прысутныя разам памаліліся ў інтэнцыі ...

Читать далее »

Пантыфік: наш суровы свет патрабуе мацярынскай пяшчоты

Сучасны свет мае патрэбу ў мацярынскай пяшчоце, спагадлівым позірку і людзях, якія дапамогуць знайсці сэнс цяжкасцей, каб захоўваць надзею і мець давер да будучыні, — перакананы Папа. 11 студзеня 2024 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ўдзельніц жаночай сеткі марыйнай малітвы Sentinelles de la Sainte Famille – Вартаўніцы Святой Сям’і, заснаванай дзесяць гадоў таму ў Бельгіі. Яны прыбылі ў Ватыкан разам ...

Читать далее »

Папа Францішак: сёння патрэбны людзі, якія заражаюць святасцю

Нам патрэбны людзі, якія не сядзяць на канапе, але, “палаючы нястрымным жаданнем жыць Евангеллем і абвяшчаць яго, з запалам заражаюць святасцю”, — падкрэсліў Папа Францішак. 11 студзеня 2024 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю таварыства Facchini di Santa Rosa – Носьбіты святой Ружы, членам якога даручана несці трыццацімятровую структуру са скульптурай святой Ружы на вяршыні падчас урачыстай працэсіі ...

Читать далее »

У Оршы пройдзе біблійны курс «Эмаус»

З 19 па 21 студзеня ў Оршы пройдзе біблійны курс «Эмаус», удзельнікі якога глыбей пазнаюць Божае слова, інфармуе catholic.by. Гэты курс — не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Акрамя лекцый, на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць навучэнцы на заняткі ...

Читать далее »

28 студзеня ў Іўі адбудзецца фестываль калядных песень “Gloria in excelsis Deo”

Парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ладзіць традыцыйны фестываль калядных спеваў ужо ў дваццаць першы раз, паведамляе grodnensis.by. Прайшоўшы шлях ад сціплага парафіяльнага свята да сталага фестывалю, мерапрыемства штогод збірае ўдзельнікаў рознага ўзросту, якія выконваюць калядныя песні, чытаюць вершы, танчаць, прадстаўляюць калядныя сцэнкі. За час існавання фестывалю ў ім бралі ўдзел выканаўцы з парафій не толькі Іўеўшчыны, але ...

Читать далее »

У Нікарагуа атрымалі пасвячэнне новыя святары

Архідыяцэзія Манагуа папоўнілася дзевяццю новымі святарамі. Гэта адбылося на фоне арыштаў, якія па словах Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, падрываюць права на свабоду веравызнання. 6 студзеня 2024 года ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана кардынал Леапольда Брэнэс удзяліў у сталічнай архідыяцэзіі Нікарагуа прэзбітэрскае пасвячэнне дзевяці дыяканам. У цырымоніі, якая праходзіла ў катэдральным саборы Манагуа з радасцю і хваляваннем прынялі ўдзел шматлікія ...

Читать далее »

У Нядзелю Божага слова пройдзе ІІ мінскі біблійны марафон

21 студзеня, у Нядзелю Божага слова, ксяндзы хрыстусоўцы, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ, запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў ІІ мінскім біблійным марафоне. Сутнасць Біблійнага марафону заключаецца ў тым, што кожны зарэгістраваны ўдзельнік атрымае анлайн раздзел са Святога Пісання для самастойнага чытання ў Нядзелю Божага слова, разважання над ім і дзялення з ...

Читать далее »

Кардынал Сэмерара: святая Тэрэза з Лізьё нясе пасланне надзеі чалавецтву

Святая Тэрэза ад Дзіцятка Езуса – жанчына надзеі, — сказаў кардынал Марчэла Сэмерара на завяршэнне юбілею, які праходзіў з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння і 100-годдзя з дня беатыфікацыі славутай французскай святой. Прэфект ватыканскай Дыкастэрыі па справах кананізацыі здзейсніў візіт на радзіму святой Тэрэзы – у французскі горад Лізьё на поўначы Францыі. Там ён узначаліў урачыстую літургічную цэлебрацыю на завяршэнне ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў прайшлі ў Гродзенскай семінарыі

З 5 па 7 студзеня, падчас зімовых канікул, у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў “Малітва ў маім жыцці”. Рэкалекцыі распачаліся вячэрняй святой Імшой у капліцы семінарыі, якую ўзначаліў рэктар кс. канонік Віталь Вайцяхоўскі. Рэкалекцыі давалі магчымасць засяродзіць увагу на асабістай малітве, у чым дапамагалі духоўны айцец семінарыі кс. Ян Сарэла, кс. Павел Скуба, кс. ...

Читать далее »