Усе навіны

Новы інстытут у Канадзе працягне пастырскую місію Францішка

У Канадзе пры каталіцкім Універсітэце Святога Гераніма ў правінцыі Антарыа заснавалі першы ў свеце Інстытут Папы Францішка, які будзе развіваць яго інтэлектуальную спадчыну. Ініцыятыва заклікана захаваць і паглыбіць багатыя тэалагічныя і практычныя напрацоўкі мінулага пантыфікату, прапаноўваючы грамадству новыя адукацыйныя і духоўныя праекты. Прэзідэнт універсітэта, прафесар гісторыі Пітэр Міхэн у інтэрв’ю для “Vatican News” адзначыў, што Папа Францішак валодаў глыбокай душпастырскай ...

Читать далее »

У Чэхіі знайшлі скрадзеную рэліквію святой Здзіславы

Гісторыя крадзяжу чэрапа святой Здзіславы, якая на мінулым тыдні шакавала Чэхію, атрымала шчаслівы канец. Як паведамляе Radio Prague International, паліцыя своечасова знайшла рэліквію, а рэстаўратары сцвярджаюць, што яе ўдасца захаваць для будучых пакаленняў. Зрэшты, дагэтуль невядома, калі і пры якіх умовах рэліквія зноў будзе выстаўлена для вернікаў. Браты дамінікане з горада Яблонне-у-Подъештедзі назвалі добрую навіну сапраўдным цудам. Яшчэ некалькі дзён ...

Читать далее »

25 калумбійскіх гарадоў аб’ядноўваюць намаганні ў Нацыянальным маршы за жыццё

23 мая 2026 года па вуліцах 25 калумбійскіх гарадоў пройдуць удзельнікі XX Нацыянальнага маршу за жыццё. Гэта дваццатая юбілейная дэманстрацыя, якая на працягу двух дзесяцігоддзяў была адказам калумбійскай грамадзянскай супольнасці на паступовую лібералізацыю заканадаўства аб абортах у краіне. Грамадзянская платформа «Unidos por la Vida» (Аб’яднаныя за жыццё) бесперапынна арганізуе Нацыянальны марш за жыццё з 2006 года — года, калі Канстытуцыйны ...

Читать далее »

Страсбург: кардынал Паралін атрымае еўрапейскі Ордэн за заслугі

Кардынал П’етра Паралін атрымае першы ў гісторыі Еўрапейскі ордэн за заслугі. Урачыстая цырымонія пройдзе ў Страсбургу як знак прызнання яго ўкладу ў адзінства і дэмакратыю. 19 мая 2026 года, стане асаблівай старонкай у дыялогу паміж Касцёлам і еўрапейскімі інстытутамі. У сядзібе Еўрапейскага парламента пройдзе ўрачыстасць, якая замацуе новую традыцыю прызнання маральных аўтарытэтаў. Сярод першых дваццаці асоб, абраных для атрымання гэтай ...

Читать далее »

Новы прэзідэнт Коста-Рыкі пачала служэнне, усклаўшы знак прэзідэнцтва да ног Маці Божай

Лаўра Вірджынія Фернандэс Дэльгада, новы прэзідэнт Коста-Рыкі, пачала свой тэрмін на пасадзе такім чынам, што не засталося ніякіх сумневаў адносна яе прыярытэтаў. Першае, што яна зрабіла пасля прыняцця прысягі, усклала прэзідэнцкі пояс да ног Маці Божай Анёльскай — апякункі краіны. Гэты сімвалічны акт стаў выкананнем раней дадзенага «зароку» і надаў усёй інаўгурацыі выразна рэлігійны характар. На наступны дзень пасля інаўгурацыі, ...

Читать далее »

18-гадовы юнак выразаў новы крыж і асабіста данёс яго на вяршыню Пірэнеяў

Пасля знікнення гістарычнага крыжа на Піка-дэ-Ането, найвышэйшай вяршыні Пірэнеяў вышынёй 3404 метры, юнак з паўднёва-заходняй Францыі выразаў новы крыж і асабіста данёс яго на вяршыню. Металічны крыж, усталяваны на Піка-дэ-Ането, быў наўмысна зрэзаны вуглашліфавальнай машынкай, а затым кінуты ў яр. Іспанская грамадзянская гвардыя праводзіць расследаванне, каб выявіць вінаватых у гэтым акце вандалізму, які глыбока ўзрушыў многіх альпіністаў і вернікаў як ...

Читать далее »

Знайсці апору ў Пану: як працуе адзіная ў Беларусі праграма духоўнага ўзрастання для мужчын

У Беларусі некалькі гадоў таму з’явілася праграма духоўнага ўзрастання для мужчын Exodus 90. Гэта 90 дзён малітвы, аскезы і братэрства. Рух сабраў вакол сябе сотні чалавек — як вернікаў, так і тых, хто толькі шукае веру. Пра тое, што стаіць за праграмай, як яна змяняе людзей і чаму шлях да сэрца беларускага мужчыны застаецца асаблівай загадкай, — у інтэрв’ю з Віталём Грышкевічам, ...

Читать далее »

“Magnifica humanitas”: Леў XIV падпісаў сваю першую энцыкліку

25 мая 2026 года будзе абнародавана першая энцыкліка Папы Льва XIV. Дакумент пад назвай “Magnifica humanitas” прысвечаны тэме “аховы чалавечай асобы ў эпоху штучнага інтэлекту”. Папа Леў XIV падпісаў сваю першую энцыкліку 15 мая – у 135-ю гадавіну энцыклікі Льва XIII “Rerum Novarum”. Прэзентацыя дакумента адбудзецца 25 мая ў ватыканскай Сінадальнай зале ў прысутнасці самога Святога Айца. Сярод дакладчыкаў будуць ...

Читать далее »

Упершыню Каталіцкі Касцёл у Беларусі заключыў афіцыйны мемарандум аб супрацоўніцтве. Гістарычным партнёрам стаў Беларускі фонд міру

15 мая ў Душпастырскім цэнтры імя святога Дамініка Савіо парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Усход) адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання Мемарандума аб узаемадзеянні паміж грамадскім аб’яднаннем «Беларускі фонд міру» і Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, а таксама Дамовы аб супрацоўніцтве паміж фондам і Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіяй. Гэта першы за 35 гадоў дакумент такога фармату, падпісаны Канферэнцыяй Біскупаў з ...

Читать далее »

Папа Леў XIV і Папа Александрыйскі Тавадрас II: тэлефонная размова пра сяброўства і мір

15 мая 2026 года раніцай Папа Леў XIV звязаўся з Папам Александрыйскім Тавадрасам II. Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, дыялог прайшоў у атмасферы шчырага братэрства, што стала чарговым крокам у збліжэнні дзвюх старажытных традыцый. Галоўнай мэтай камунікацыі было жаданне надаць новы імпульс святкаванню Дня сяброўства паміж коптамі і католікамі. Абодва бакі выказалі імкненне рашуча пераадольваць любыя перашкоды, якія могуць ...

Читать далее »