Наступны Кангрэс Міласэрнасці пройдзе ў Бразіліі

Наступны, VII Кангрэс Міласэрнасці пройдзе ў Бразіліі — пра гэта было абвешчана падчас закрыцця сёлетняга VI Кангрэса ў Вільні.

«Кангрэс — гэта не падзея, а хутчэй умацаванне сямейных сувязяў», —адзначыў арцыбіскуп Гінтарас Грушас. «Мы можам вымераць яго загоенымі ранамі, досведам ласкі Божай прысутнасці, па навяртаннях».

Падчас сваёй заключнай лекцыі айцец Патрыс Хахольскі нагадаў, што Бога можна ўбачыць не прама, а праз шчыліну. Так Яго не пазналі вучні па дарозе ў Эмаус, ні Марыя Магдалена пасля ўваскрасення. Пазнанне — гэта працэс, але і адкрыццё таго, што да таго, як мы пачалі шукаць Яго, Ён ужо любіў нас. Ён параўнаў міласэрнасць з аазісам. «Міласэрнасць — гэта аддаваць Бога чалавечым пустыням», — падсумаваў ён. «А ўсё пачалося з раны Хрыста — жаўнер працяў бок Езуса, і рана стала крыніцай».

Пілігрымы з усяго свету, малітва на Збаўчай гары і месцы, звязаныя са святой Фаўстынай, — гэта найбольш кароткі змест сёлетняга шостага Сусветнага кангрэса Міласэрнасці, які праходзіў у Вільні — адным з гарадоў, найбольш цесна звязаных з набажэнствам да Божай Міласэрнасці, горадзе, дзе быў напісаны абраз «Езу, давяраю Табе».

Цяпер, калі кангрэс у Вільні завяршыўся, варта паглядзець у будучыню і скіраваць позірк праз Атлантыку, бо менавіта там, у Бразіліі, адбудзецца наступнае мерапрыемства.

gosc.pl
Пераклад Марыны Ткач

для друку для друку