Усе навіны

Іспанія: За ружанец у інтэнцыі Радзімы 3600 еўра штрафу

Іспанскага каталіцкага актывіста аштрафавалі за арганізацыю ружанцовай малітвы за сваю краіну. У абгрунтаванні гаворыцца, што людзі, якія сабраліся на малітву на прыступках мадрыдскай святыні, нібыта перашкаджалі вулічнаму руху. Хасэ Андрэс Кальдэрон, каталіцкі актывіст, які ініцыяваў ружанцовую малітву за Айчыну ў Мадрыдзе восенню 2023 года, аштрафаваны на 3600 еўра. Па словах самога Кальдэрона, гэта агулам тры штрафы, якія былі выпісаны. Падставай ...

Читать далее »

Футбалісты Рэала прысвяцілі Маці Божай перамогу ў Лізе чэмпіёнаў

Футбалісты мадрыдскага Рэала прысвяцілі Маці Божай сваю 15-ю перамогу ў Лізе чэмпіёнаў. У фінале турніру, які прайшоў 1 чэрвеня 2024 года ў Лондане, іспанскі клуб перамог з лікам 2:0 нямецкую Барусію з Дортмунда. 2 чэрвеня 2024 года ўся каманда, на чале з капітанам Начэ Фернандэсам і трэнерам Карла Анчэлоці, даставіла выйграны кубак у мадрыдскую катэдру Маці Божай Альмудэнскай. Ля брамы ...

Читать далее »

Першакурснікі 1997 года Гродзенскай духоўнай семінарыі сустрэліся ў Задарожжы

4 чэрвеня 2024 года ў касцёле Найсвяцейшай Маці Божай Ласкавай у Задарожжы адбылося спатканне святароў-аднакурснікаў. 27 год таму 26 юнакоў-першакурснікаў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі распачалі падарожжа да святарства, і вось цяпер ужо як пробашчы парафій, рэктар і выкладчыкі духоўнай семінарыі ці супрацоўнік дыяцэзіяльнай курыі, вырашаюць разнастайныя справы Касцёла ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. Адмысловай нагодай для сустрэчы менавіта ў Задарожжы ...

Читать далее »

Папа на Дзень мігранта і бежанца: Бог ідзе са сваім народам

“Бедныя збаўляюць нас, бо дазваляюць сустрэць аблічча Пана”, — нагадаў Папа ў пасланні на 110-ы Сусветны дзень мігранта і бежанца, які будзе адзначацца 29 верасня 2024 года. Дакумент быў абнародаваны 3 чэрвеня 2024 года ў Ватыкане. Яго тэма: Бог ідзе са сваім народам. У пасланні гаворыцца, што мігранты нагадваюць пра вандроўны характар Касцёла, адлюстроўваючы “жывы вобраз Божага народа на шляху ...

Читать далее »

Першую святую Імшу ў якасці біскупа цэлебраваў у Лідзе каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі

Раніцай 26 мая біскуп Уладзімір Гуляй, каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі, узначаліў Эўхарыстыю ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Гэта была першая Імша, якую ён цэлебраваў у якасці біскупа. У гэтай парафіі з 2003 г. сённяшні біскуп быў пробашчам. Біскупскае пасвячэнне ён прыняў напярэдадні, 25 мая, у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя. Перад пачаткам Імшы біскупа сустрэлі пры ўваходзе ў касцёл ...

Читать далее »

Па вуліцах Віцебска прайшла эўхарыстычная працэсія

У нядзелю, 2 чэрвеня, па вуліцах Віцебска прайшла эўхарыстычная працэсія. Верныя з усяго Віцебска сабраліся ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага каб разам адзначыць свята Цела і Крыві Хрыста. Святая Імша пачалася з урачыстага ўвахода ў касцёл духавенства на чале з біскупам, які благаслаўляў прысутных. Потым быў акаджаны алтар і прачытана ўступная малітва: “Вось я з вамі ва ўсе дні аж ...

Читать далее »

“Гэта мы – сапраўдны знак любові”. Беларускія дзеці сабраліся на Сусветны дзень дзіцяці ў Будславе

У снежні 2023 года Папа Рымскі Францішак абвясціў аб правядзенні ў Каталіцкім Касцёле Сусветнага дня дзяцей. Сустрэча адбылася ў Рыме 25 і 26 мая, а 1 чэрвеня ў рамках гэтай ініцыятывы прайшла агульнабеларуская сустрэча дзяцей у Будславе. Маленькія вернікі з розных гарадоў і вёсак сабраліся ў нацыянальным санктуарыі, каб разам быць пры Марыі – найлепшай Маці ў Свеце. Адметна, што ...

Читать далее »

Старшыня ККББ арцыбіскуп Станеўскі заклікае вернікаў Касцёла на Беларусі да малітвы за дабрадзеяў

Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якая сёлета будзе адзначацца 7 чэрвеня, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, заклікае вернікаў да малітвы за дабрадзеяў. «Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць» (Мц 5, 7). Дарагія браты і сёстры! Многія з нас знаёмыя з існаваннем і дзейнасцю Папскага фонду дапамогі Касцёлу ў патрэбе Kirche in Not (Касцёл у ...

Читать далее »

Рэліквіі святога Францішка Асізскага пэрэгрынуюць па Егіпце

У Егіпце ўрачыста ўзгадваюць візіт на гэтыя землі святога Францішка, які адбыўся ў 1219 годзе, а таксама яго сустрэчу з султанам Мелекам эль-Камелем. 800 гадоў таму святы з Асізі атрымаў стыгматы. З нагоды гэтага юбілею ў Егіпце адбываецца перэгрынацыя яго рэліквій пад дэвізам “Францішак вяртаецца”. Фрагмент манаскага хабіта святога быў дастаўлены ў Каір 23 мая 2024 года. Потым рэліквіі былі ...

Читать далее »

Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў Будслаў запрашае ўдзельнікаў

З 30 чэрвеня па 6 ліпеня запланавана Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў Нацыянальны санктуарый у Будславе. Завершыцца яна ўрачыстасцю ў гонар Маці Божай Будслаўскай. За шэсць дзён пілігрымкі яе ўдзельнікі пераадолеюць 105 кіламетраў шляху. Пілігрымы будуць жывымі сведкамі Хрыста, евангелізуючы людзей, якіх сустрэнуць, паўдзельнічаюць у рэкалекцыях, будуць працаваць у групах, убачаць прыгожыя краявіды нашай бацькаўшчыны і, канешне, занясуць свае інтэнцыі ...

Читать далее »