22 чэрвеня ў крыпце Святога Дамініка і біскупа Віта адбыўся канцэрт барочнай класічнай музыкі эпохі рэнесенса. Выканаўцам культурнага мерапрыемства быў вядомы клавесініст Дзмітрый Зубаў. Канцэрт сабраў вялікую колькасць людзей, многіх з якіх, нажаль, крыпта не змагла змясціць. Канцэрт адбыўся ў межах арганнага фестывалю “Ars Magna Organi” і прысвечаны юбілею 400-годдзя касцёла св. Арханёла Міхала ў Навагрудку, які праходзіць сёлета.
Дзмітрый Зубаў, нарадзіўся ў Ленінградзе, скончыў Харавое вучылішча ім. М.І.Глінкі і Ленінградскую Кансерваторыю як піяніст (клас В.В.Нільсена) і дырыжор (клас І.А.Мусіна), а таксама Вышэйшую музычную школу ў Штутгарце як клавесініст (клас Й.Лаўквіка). У 1987-1989 гг. працаваў дырыжорам Валгаградскага сімфанічнага аркестра. У 1989 годзе атрымаў дыплом на Міжнародным конкурсе дырыжораў ім. А.Тасканіні. Арганізаваў ансамбль «Collegium musicum Wolgograd», з якім шмат разоў выступаў у Расіі, Беларусі, Германіі, Бельгіі, Галандыі, Швейцарыі. Удзельнічаў у майстар-класах Б. ван Аспэрэна, Т. Копмана, Й. ван Імерселя, Й. Крыстэнсэна (клавесін), Р. Баршая і Дж. Э. Гардзінера (дырыжыраванне).
З 1993 па 2001 год — галоўны запрошаны, а затым галоўны дырыжор Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь (Мінск), а з 2001 па 2004 год — дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь і галоўны запрошаны дырыжор. філармоніі. У 2004-2006 гадах ажыццявіў новыя пастаноўкі опер «Дыдона і Эней» і «Вяселле Фігара» ў Тэатры оперы і балета Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі.
З 2001 года кіруе заснаваным ім ансамблем старажытнай музыкі «Камерныя салісты Мінска», які спецыялізуецца на выкананні музыкі эпохі барока, галантнага стылю і ранняй класікі. Таксама вядзе актыўную дзейнасць як клавесініст, выступаючы як у камерных ансамблях, так і ў якасці саліста. У яго рэпертуары, сярод іншага, Першая і Другая часткі «Добра тэмпераванага клавіра» і «Гольдберг-варыяцыі» І.С.Баха.
Дамінік Запаснік, тэкст;
Юрый Ціхановіч, фота.
для друку