Усе навіны

У Навагрудку ахвотныя змогуць прыняць шкаплер святога Арханёла Міхала

29 верасня ва ўрачыстасць святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) у касцёле, які носіць яго тытул, а 10-й гадзіне ахвотныя змогуць прыняць адмысловы шкаплер — бачны знак заступніцтва Князя нябесных войскаў. Абрад ускладання шкаплеру здзейсніць пробашч навагрудскай парафіі святога Арханёла Міхала ксёндз Юрый Жэгарын, які атрымаў на гэта благаслаўленне генеральнага настаяцеля законніцкай супольнасці міхалітаў. Шкаплер — гэта перш за ...

Читать далее »

Пагашэннем маркі з выявай Маці Божай Кангрэгацкай афіцыйна завяршылася служэнне арцыбіскупа Антэ Ёзіча ў Беларусі

16 верасня ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя адбылося ўрачыстае пагашэнне паштовай маркі “Цудатворная ікона Маці Божай Студэнцкай у Гродне”. Марка сумесна выпушчана Рэспублікай Беларусь і Ватыканам і выходзіць у паштовае абарачэнне. У гістарычнай для горада падзеі ўзяў удзел арцыбіскуп Антэ Ёзіч, для якога яна стала афіцыйным завяршэннем служэння ў Беларусі ў якасці Апостальскага нунцыя. У гэты дзень ватыканскі дыпламат, ...

Читать далее »

Папа на СДМ-2024: ідзіце па жыцці як пілігрымы, а не як турысты

Хрысціянскае жыццё – гэта пілігрымка да Бога, — нагадаў Папа ў пасланні на 39-ы Сусветны дзень моладзі, які будзе адзначацца на дыяцэзіяльным узроўні 24 лістапада 2024 года, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Тэма звароту Святога Айца, абнародаванага ў Ватыкане 18 верасня 2024 года, натхнёная словамі прарока Ісаі (пар. 40,31): Тыя, хто спадзяецца на Пана, ідуць нястомна. На пачатку паслання Пантыфік ...

Читать далее »

У Навагрудку была асвечана і ўрачыста ўнесена ікона Замкавай Маці Божай

Нядзеля стала святочным днём для навагрудчан каталікоў: у касцёл Святога Міхала Арханёла была ўрачыста ўнесена рэпліка гістарычнага вобраза Маці Божай Навагрудскай (замкавай). Рэпліка выявы была створана на падставе навуковых пошукаў гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў. Работы над іконай праводзіліся на працягу некалькіх месяцаў мастаком і іканапісцам Ганнай Сафронавай. Як адзначыў пробашч касцёла Святога Міхаіла Арханёла ксёндз Юрый Жэгарын, рэпліка іконы, пра якую ...

Читать далее »

Санктуарый у Барунах рыхтуецца да каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай

У дыяцэзіяльным санктуарыі ў Барунах (Гродзенскай дыяцэзіі) па суботах на працягу дзевяці тыдняў праходзіць Навэнна да Маці Божай Барунскай – малітоўная падрыхтоўка да каранацыі цудадзейнага абраза Панны Марыі, які знаходзіцца ў санктуарыі. Наведваць барунскую святыню могуць усе ахвотныя ў любы час, але кожная з гэтых субот умоўна прызначана для асобнага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі. Распачалі навэнну вернікі суседняга Ашмянскага дэканату, працягнулі ...

Читать далее »

“Дзе стаіць крыж, там няма пекла”. У Шаркаўшчыне біскуп Алег Буткевіч асвяціў новы парафіяльны крыж

14 верасня біскуп Віцебскі Алег Буткевіч прыбыў у Шаркаўшчыну, каб разам з мясцовымі вернікамі адзначыць парафіяльную ўрачыстасць Узвышэння Святога Крыжа. Звяртаючыся з прывітальным словам да прысутных, пробашч парафіі ксёндз Віктар Сініцкі SCJ нагадаў, што збіраемся ў святыні, каб углядацца ў Езуса, Які з любові да кожнага з нас ахвяруе Сябе Свайму Айцу, і прыбіты да крыжа, каб мы мелі жыццё ...

Читать далее »

Агульнадыяцэзіяльная сустрэча руху “Маргарытка” з удзелам біскупа Алега Буткевіча прайшла ў Удзеле

У маленькім Беларускім Непакалянаве, што на Глыбоччыне, дзе самаахвярна працуюць айцы францішкане, 14 верасня ў свята Узвышэння Святога Крыжа сабраліся малітоўныя “кветкі”. «Маргарытка» — апостальскі рух свецкіх людзей у Каталіцкім Касцёле, якія малітоўна апякуюцца духоўнымі асобамі. Яго чальцамі становяцца людзі, якія жадаюць аберагаць сваіх пастыраў з дапамогаю самай паспяховай хрысціянскай зброі, якой з’яўляецца малітва, і ўмацоўваць сваю асабістую сувязь з ...

Читать далее »

Урачыстае пагашэнне паштовай маркі з выявай Маці Божай Кангрэгацкай адбудзецца ў Гродне

16 верасня ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя адбудзецца ўрачыстае пагашэнне паштовай маркі “Цудатворная ікона Маці Божай Студэнцкай у Гродне”, якая была сумесна выпушчана Рэспублікай Беларусь і Ватыканам і выходзіць у паштовае абарачэнне. Пачатак у 12.30. Сёлета адзначаецца 360-годдзе прысутнасці цудатворнага абраза Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай) на Гродзеншчыне. Паштовая марка, канверт першага дня і спецыяльны штэмпель падрыхтаваны Міністэрствам сувязі і ...

Читать далее »

Ураджэнец Беларусі склаў першыя манаскія абяцанні ў ордэне паўлінаў

8 верасня ў навіцыяцкім кляштары ў Лесьнёве (Польшча) адбылася доўгачаканая ўрачыстасць. Свае першыя манаскія абяцанні склалі 8 братоў навіцыяў Ордэна святога Паўла, Першага пустэльніка (паўлінаў). Сёлета першыя манаскія абяцанні склалі ўраджэнцы не толькі Польшчы, але і Беларусі, Славакіі, Венгрыі і Харватыі. Браты рыхтаваліся да гэтага дня цэлы год пад пільным кіраўніцтвам айца магістра. На працягу гэтага часу браты маліліся, працавалі ...

Читать далее »

Словакия усиливает меры безопасности из-за угроз в адрес католических храмов

Полиция Словакии приняла дополнительные меры по обеспечению безопасности католических храмов в Кошицком крае на востоке республики в связи с поступившими в их адрес угрозами. Угрозы в адрес храмов, расположенных в Кошицком крае, с 6 сентября поступают по электронной почте в форме анонимных писем. Полиция информирует, что принятые меры безопасности эффективны и ситуация находится под контролем. Повышенные меры безопасности в связи ...

Читать далее »