Усе навіны

Пяцідзесятніца ў Глыбокім: апошні школьны званок і Першая Камунія

У парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім 23 і 24 мая адбыліся дзве падзеі, якія аб’яднала ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Спачатку да Першай Камуніі праз сакрамант пакаяння рыхтаваліся 62 маленькіх глыбачан, а потым да дарослага жыцця — выпускнікі. 23 мая пасля школьных лінеек у касцёл прыйшлі адзінаццацікласнікі. Некаторыя — у форме, некаторыя — у стужках выпускнікоў. Пробашч ксёндз Мікалай Ціхановіч не ...

Читать далее »

Лепель: Першая Камунія, Белы тыдзень і ўрачыстасць Спаслання Духа Святога

24 мая ў парафіі Святога Казіміра ў Лепелі адзначылі ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Імшу ўзначаліў пробашч ксёндз Уладзімір Заянчкоўскі. Падзеі папярэднічаў Белы тыдзень, які пачаўся пасля Першай Камуніі дзевяці дзяцей. Гэтая ўрачыстасць адбылася ў парафіі тыднем раней, 17 мая. Да сакраманту дзеці рыхтаваліся загадзя: праходзілі катэхезу, вучылі малітвы. Падчас Літургіі 17 мая разам з дзецьмі да Камуніі прыступілі іх бацькі, ...

Читать далее »

Пантыфік у Ачэры: возьмем на сябе адказнасць і будзем служыць жыццю

Да экалагічнага навяртання і пераходу да менш спажывецкай эканомікі, арыентаванай на чалавечыя адносіны і агульнае дабро, заклікаў Папа жыхароў Ачэры і навакольных гарадоў падчас пастырскага візіту, прымеркаванага да дзясятай гадавіны энцыклікі “Laudato si’”. Раніцай 23 мая 2026 года ў рамках пастырскага візіту ў Ачэру Папа сустрэўся з мэрамі і жыхарамі навакольных гарадоў, якія ў апошнія дзесяцігоддзі пацярпелі ад забруджвання. Сустрэча ...

Читать далее »

Новапасвячаныя прэзбітэры цэлебравалі Імшу ў Гродзенскай семінарыі

22 мая ксяндзы Андрэй Януль і Антоній Тышко цэлебравалі прыміцыйную святую Імшу ў капліцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, выпускнікамі якой яны з’яўляюцца. Прэзбітэрскае пасвячэнне яны прынялі 2 мая ў Віцебску, удзяліў яго біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. На Эўхарыстыі прысутнічалі студэнты семінарыі, выхавацелі і выкладчыкі. Новапрэзбітэры маліліся ў інтэнцыі семінарыі, яе студэнтаў, выхавацеляў, выкладчыкаў і іншых працаўнікоў. У пачатку ...

Читать далее »

Пяць задач кіраўнікоў касцельных рухаў

Пакліканыя да кіравання павінны спрыяць агульнаму распазнанню, каб усё лепш разумець, што з’яўляецца істотным для руху ці асацыяцыі вернікаў, а што другасным і выпадковым, — заўважыў кардынал Кэвін Фарэл. Прэфект Дыкастэрыі па свецкіх, сям’і і жыцці выступіў падчас штогадовай сустрэчы мадэратараў касцельных рухаў і асацыяцый, якая прайшла 21 мая 2026 года ў Ватыкане. “Для некаторых з вас кіраўнічая місія прадугледжвае ...

Читать далее »

Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога

На 24 мая, калі адзначаецца ўрачыстасць Спаслання Духа Святога (Пяцідзясятніца), Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня ККББ, кіруе вернікам сваё пастырскае слова. Пастырскае слова Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога «Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас, прыміце Духа Святога: СУПАКОЙ ВАМ» (пар. Ян 20, 19–23) Умілаваныя браты і сёстры! Урачыстасць Спаслання Духа Святога, ...

Читать далее »

Святары, якія прынялі пасвячэнне 25 гадоў таму, адзначылі ў гродзенскай катэдры свой юбілей

19 мая на Імшы ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя дзякавалі Богу да дар паклікання і служэння святары, якія 25 гадоў таму прынялі прэзбітэрскае пасвячэнне. Прысутнічалі юбіляры з розных беларускіх дыяцэзій, якія скончылі Вышэйшую духоўнйю семінарыю ў Гродне, у тым ліку біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Таксама ў літургіі ўдзельнічалі свецкія вернікі, якія такім чынам мелі магчымасць падтрымаць юбіляраў і падзякаваць ...

Читать далее »

Новы інстытут у Канадзе працягне пастырскую місію Францішка

У Канадзе пры каталіцкім Універсітэце Святога Гераніма ў правінцыі Антарыа заснавалі першы ў свеце Інстытут Папы Францішка, які будзе развіваць яго інтэлектуальную спадчыну. Ініцыятыва заклікана захаваць і паглыбіць багатыя тэалагічныя і практычныя напрацоўкі мінулага пантыфікату, прапаноўваючы грамадству новыя адукацыйныя і духоўныя праекты. Прэзідэнт універсітэта, прафесар гісторыі Пітэр Міхэн у інтэрв’ю для “Vatican News” адзначыў, што Папа Францішак валодаў глыбокай душпастырскай ...

Читать далее »

У Чэхіі знайшлі скрадзеную рэліквію святой Здзіславы

Гісторыя крадзяжу чэрапа святой Здзіславы, якая на мінулым тыдні шакавала Чэхію, атрымала шчаслівы канец. Як паведамляе Radio Prague International, паліцыя своечасова знайшла рэліквію, а рэстаўратары сцвярджаюць, што яе ўдасца захаваць для будучых пакаленняў. Зрэшты, дагэтуль невядома, калі і пры якіх умовах рэліквія зноў будзе выстаўлена для вернікаў. Браты дамінікане з горада Яблонне-у-Подъештедзі назвалі добрую навіну сапраўдным цудам. Яшчэ некалькі дзён ...

Читать далее »

25 калумбійскіх гарадоў аб’ядноўваюць намаганні ў Нацыянальным маршы за жыццё

23 мая 2026 года па вуліцах 25 калумбійскіх гарадоў пройдуць удзельнікі XX Нацыянальнага маршу за жыццё. Гэта дваццатая юбілейная дэманстрацыя, якая на працягу двух дзесяцігоддзяў была адказам калумбійскай грамадзянскай супольнасці на паступовую лібералізацыю заканадаўства аб абортах у краіне. Грамадзянская платформа «Unidos por la Vida» (Аб’яднаныя за жыццё) бесперапынна арганізуе Нацыянальны марш за жыццё з 2006 года — года, калі Канстытуцыйны ...

Читать далее »