Святы Пасад абвясціў аб экскамуніцы для членаў Брацтва святога Пія Х

2 ліпеня 2026 года Дыкастэрыя веравучэння апублікавала дэкрэт аб экскамуніцы для членаў Святарскага брацтва святога Пія Х у сувязі з правядзеннем біскупскіх пасвячэнняў без дазволу Папы, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News.

У дакуменце гаворыцца, што за здзяйсненне “акта схізматычнага характару”, а менавіта “біскупскага пасвячэння чатырох прэзбітэраў без папскага дазволу і насуперак волі Вярхоўнага Пантыфіка”, біскупы Святарскага брацтва святога Пія Х Альфонса дэ Галарэта і Бернард Феле – адпаведна галоўны кансакратар і сукансакратар, – а таксама новапасвячаныя біскупы Паскаль Шрайбер, Майкл Гоўдэйд, Мішэль Пуансінэ дэ Сіўры і Марк Анап’е “ipso facto” падвяргаюцца экскамуніцы “latae sententiae”, зарэзерваванай за Апостальскай Сталіцай.

Дэкрэт быў падпісаны кардыналам Віктарыем Мануэлем Фернандэсам, прэфектам Дыкастэрыі веравучэння, і двума сакратарамі гэтай жа Дыкастэрыі – арцыбіскупам Джонам Кенэдзі і ксяндзом Арманда Матэа. Ён быў апублікаваны на наступны дзень пасля цырымоніі, якая прайшла ў сядзібе брацтва ў швейцарскім горадзе Экон.

Святары і свецкія вернікі папярэджваюцца Дыкастэрыяй веравучэння, што далучэнне да схізмы Святарскага брацтва святога Пія Х “ipso facto” вядзе да пакарання экскамунікай “latae sententiae».

для друку для друку