Паводле інфармацыі БелТА, 27 сакавіка 2025 года Юрый Амбразевіч быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе. Дыпламат разлічвае на далейшае развіццё адносін. Новы пасол пракаментаваў сваё прызначэнне падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам: «Я зыходжу з таго, што гэта класіка нашай працы, дыпламатычнай службы. Разлічваю, што ўсё складзецца на гэтым новым месцы і далей будзе далейшае развіццё». ...
Читать далее »Архив меток: Святы Пасад
Улады Кубы вызваляюць вязняў пасля заступніцтва Святога Пасада
На Кубе вызвалена каля 160 зняволеных, за якіх заступіўся Святы Пасад. Сярод вызваленых – як палітычныя вязні, так і асуджаныя за крымінальныя злачынствы. Паводле інфармацыі праваабарончых арганізацый і незалежных СМІ, працэс вызвалення зняволеных, ініцыяваны Папам Францішкам, у апошнія дні запаволіўся. Эксперты звязваюць гэта з асцярожнасцю кубінскіх улад у сувязі з магчымым змяненнем палітыкі ЗША пасля прэзідэнцкіх выбараў. Варта адзначыць, што ...
Читать далее »Святы Пасад: катаванні і смяротнае пакаранне недапушчальныя
Святы Пасад падкрэсліў неабходнасць абароны годнасці чалавека і недапушчальнасць катаванняў і смяротнага пакарання. На пленарным пасяджэнні канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 3 кастрычніка 2024 года ў Варшаве прадстаўнік Святога Пасада выступіў з моцнай заявай, падкрэсліўшы пазіцыю Каталіцкага Касцёла адносна катаванняў і смяротнага пакарання. Дэлегацыя Святога Пасада падкрэсліла, што павага да годнасці чалавека павінна быць кіруючым крытэрыем у пераследзе і пакаранні ...
Читать далее »Святы Пасад абвясціў 26 галоўных падзей Юбілейнага 2025 года
На афіцыйным сайце Юбілею 2025 года – iubilaeum2025.va – апублікаваны першыя 26 праграм ключавых мерапрыемстваў, якія адбудуцца ў яго рамках. Інфармацыя размешчана ў раздзеле Юбілейны каляндар (Jubilee Events Calendar). Кожная праграма падрабязна апісвае асноўныя моманты пэўнай падзеі. У бліжэйшы час плануецца дадаваць новыя дэталі да існуючых апісанняў. Для зручнасці пілігрымаў на старонцы кожнага мерапрыемства будзе размешчаны спецыяльны дапаможнік з галоўнымі ...
Читать далее »Апостальскі Нунцый Антэ Ёзіч завяршае служэнне ў Беларусі
28 чэрвеня Святы Пасад афіцыйна паведаміў пра тое, што арцыбіскуп Антэ Ёзіч, які да гэтага часу быў Апостальскім Нунцыем у Беларусі, атрымаў новае прызначэнне. З гэтай нагоды Апостальскай нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь выдала наступнае паведамленне: «Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што сёння, 28 чэрвеня 2024 года, Яго Святасць Папа Францішак прызначыў Апостальскім Нунцыем ў Грузіі і Арменіі Яго Эксцэленцыю ...
Читать далее »Аман гатовы наладзіць дыпламатычныя адносіны з Святым Пасадам
Міністр замежных спраў Амана і сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі правялі перамовы аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Султанатам і Святым Пасадам, — паведаміла Times of Oman. У ходзе тэлефоннай размовы дыпламаты таксама абмеркавалі шляхі спрыяння канструктыўнаму супрацоўніцтву і намаганням па ўмацаванні дабрабыту і згоды паміж народамі. У размешчаным на Аравійскім паўвостраве Амане пражывае каля 5 мільёнаў чалавек. Каля ...
Читать далее »Святы Пасад: адзначыць Дзень пажылых ва ўсіх дыяцэзіях свету
Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця абнародавала падрабязнасці адносна ІІ Сусветнага дня дзядуль, бабуль і пажылых людзей, які будзе адзначацца 24 ліпеня 2022 года. У ватыканскай базыліцы святога Пятра ў гэты Дзень ўрачыстую Эўхарыстыю узначаліць Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, кардынал Анджэла Дэ Данаціс. Ён правядзе цэлебрацыю па даручэнні Пантыфіка, які ў гэты час будзе знаходзіцца з Апостальскім візітам ...
Читать далее »Святы Пасад далучыцца да Канвенцыі па клімаце і Парыжскай дамовы
Святы Пасад далучыцца да Канвенцыі па клімаце і Парыжскай дамовы з намерам дапамагаць эфектыўна і адэкватна адказваць на выклікі, якія змена клімату кідае чалавецтву і нашаму супольнаму дому. 6 ліпеня 2022 года Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН мансеньёр Джардана Кача перадаў Генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу дакумент аб далучэнні Святога Пасаду – ад імя і па даручэнні Дзяржавы Ватыкан ...
Читать далее »Святы Пасад: новыя аспекты падрыхтоўкі да сакраманту сужэнства
Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця выдала дакумент, прысвечаны новай канцэпцыі і метадалогіі падтрыхоўкі да сакраманту сужэнства. У кнізе змешчаны душпастырскія рэкамендацыі для лакальных Касцёлаў. Выданне ў 97 старонак з’яўляецца дапаможнікам для біскупаў, святароў, сужэнстваў і асоб, якія займаюцца душпастырствам сем’яў. Прадмову да кнігі пад назвай Катэхуменальныя даведнікі для сужэнскага жыцця – душпастырскае кіраўніцтва для лакальных Касцёлаў напісаў Папа ...
Читать далее »Святы Пасад скіраваў пасланне на Дзень кансэкраванага жыцця
Апостальская Сталіца заклікае кансэкраваных асоб прыняць удзел у сінадальным шляху, які праходзіць у Касцёле, і быць актыўнымі ўдзельнікамі яго місіі. З нагоды XXVI Дня кансэкраванага жыцця, які будзе адзначацца 2 лютага 2022 года, прэфект Кангрэгацыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, кардынал Жуан Брас дэ Авіс, і сакратар узгаданай дыкастэрыі, арцыбіскуп Хасэ Радрыгес Карбальё, скіравалі адмысловае пасланне ...
Читать далее »