У часы Ірада, караля юдэйскага, быў адзін святар па імені Захарыя, з роду Абія. Жонка ягоная была з роду Аарона; і было імя яе Альжбета. Абодва яны былі справядлівымі перад Богам, жывучы беззаганна паводле ўсіх запаведзяў і наказаў Пана. Але не мелі дзіцяці, бо Альжбета была бясплодная; былі яны ўжо ў старым узросце. Калі Захарыя па вызначанай чарзе выконваў святарскае ...
Читать далее »Разважаем разам
18 снежня: трэці тыдзень Адвэнту
Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа, муж яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць Яе, хацеў патаемна адпусціць Яе. Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: Юзэфе, сыне Давіда! Не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо ...
Читать далее »17 снежня: трэці тыдзень Адвэнту
Радаслоўе Езуса Хрыста, сына Давіда, сына Абрагама. Абрагам быў бацькам Ісаака; Ісаак — бацькам Якуба; Якуб — бацькам Юды і ягоных братоў; Юда быў бацькам Фарэса і Зары, маці якіх была Тамар. Фарэс быў бацькам Эзрома; Эзром — бацькам Арама, Арам — бацькам Амінадаба; Амінадаб — бацькам Наасона; Наасон — бацькам Сальмона; Сальмон — бацькам Бааза, а маці была Рахаб. ...
Читать далее »16 снежня: трэці тыдзень Адвэнту
Аднойчы: Калі Езус прыйшоў у святыню і навучаў, падышлі да Яго першасвятары і старэйшыны народу і сказалі: Якою ўладаю Ты гэта робіш? І хто Табе даў гэтую ўладу? Езус сказаў ім у адказ: Спытаюся і Я ў вас пра адно; калі скажаце Мне пра гэта, тады і Я вам скажу, якою ўладаю гэта раблю. Адкуль быў Янаў хрост: з неба ...
Читать далее »15 снежня: трэці тыдзень Адвэнту
У той час: Калі Ян пачуў у вязніцы пра чыны Хрыста, паслаў вучняў сваіх спытаць Яго: Ты той, які павінен прыйсці, ці нам чакаць іншага? І сказаў ім Езус у адказ: Ідзіце, абвясціце Яну тое, што чуеце і бачыце: сляпыя зноў бачаць і кульгавы ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, памерлыя ўваскрасаюць і ўбогім абвяшчаецца Добрая Навіна. І шчаслівы той, ...
Читать далее »14 снежня: другі тыдзень Адвэнту
Калі сыходзілі з гары, спыталі Езуса вучні Ягоныя, кажучы: Чаму кніжнікі кажуць, што спачатку павінен прыйсці Ілля? Езус адказаў ім: Ілля сапраўды прыйдзе і выправіць усё. Але кажу вам, што Ілля ўжо прыйшоў, і не пазналі яго, а зрабілі з ім, што хацелі. Так і Сын Чалавечы будзе цярпець ад іх. Тады зразумелі вучні, што Ён казаў ім пра Яна ...
Читать далее »13 снежня: другі тыдзень Адвэнту
Аднойчы: Езус сказаў народу: З кім параўнаю пакаленне гэтае? Яно падобна да дзяцей, якія сядзяць на рынку і, звяртаючыся да сваіх аднагодкаў, кажуць: Мы гралі вам, а вы не танцавалі, мы галасілі, а вы не плакалі. Бо прыйшоў Ян, які не еў і не піў; і яны кажуць: У ім злы дух. Прыйшоў Сын Чалавечы, які есць і п’е, і ...
Читать далее »12 снежня: другі тыдзень Адвэнту
Аднойчы: Езус сказаў народу: Сапраўды кажу вам: сярод народжаных жанчынамі не было большага за Яна Хрысціцеля; але найменшы ў Валадарстве Нябесным — большы за яго. З часоў Яна Хрысціцеля і дагэтуль Валадарства Нябеснае сілаю здабываецца, і гвалтаўнікі захапляюць яго. Бо ўсе прарокі і Закон прарочылі аж да Яна. І калі вы захочаце паверыць, то ён — Ілля, які павінен прыйсці ...
Читать далее »11 снежня: другі тыдзень Адвэнту
Аднойчы: Адказваючы, Езус сказаў: Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне: бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для душаў вашых. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі (Мц 11, 28-30). Езус звяртаецца да кожнага з нас: прыйдзі да Мяне, і Я супакою цябе! ...
Читать далее »10 снежня: другі тыдзень Адвэнту
Аднойчы: Езус сказаў сваім вучням: Як вы думаеце? Калі б у нейкага чалавека было сто авечак, і адна з іх заблукала, ці не пакіне ён дзевяноста дзевяць у гарах і не пойдзе шукаць тую, што заблукала? І, калі атрымаецца знайсці яе, сапраўды кажу вам, ён радуецца ёй больш, чым дзевяноста дзевяці, якія не заблукалі. Гэтак няма волі вашага Айца, які ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!