15 снежня: трэці тыдзень Адвэнту

У той час:

 Калі Ян пачуў у вязніцы пра чыны Хрыста, паслаў вучняў сваіх спытаць Яго: Ты той, які павінен прыйсці, ці нам чакаць іншага? І сказаў ім Езус у адказ: Ідзіце, абвясціце Яну тое, што чуеце і бачыце: сляпыя зноў бачаць і кульгавы ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, памерлыя ўваскрасаюць і ўбогім абвяшчаецца Добрая Навіна. І шчаслівы той, хто не будзе сумнявацца ўва Мне.

Калі ж яны пайшлі, Езус пачаў гаварыць народу пра Яна: На што выйшлі вы ў пустыню глядзець? На трысціну, якую вецер хістае? На што ж вы хадзілі глядзець? На чалавека, апранутага ў мяккія шаты? Тыя, хто носіць мяккія шаты, знаходзяцца ў каралеўскіх дамах. На што вы хадзілі глядзець? На прарока? Так, кажу вам, і нават больш, чым на прарока. Гэта той, пра каго напісана: Вось Я пасылаю анёла Майго перад Табою, які падрыхтуе Табе дарогу. Сапраўды кажу вам: сярод народжаных жанчынамі не з’явіўся большы за Яна Хрысціцеля. Але найменшы ў Нябесным Валадарстве — большы за яго (Мц 11, 2–11)

Сёння на старонках Евангелля сустракаем Яна Хрысціцеля і яго вучняў. У іх паўстае пытання, якое датычыць Хрыста. «Ты той, які павінен прыйсці, ці нам чакаць іншага?» Сумніў, які яны выражаюць, з’яўляецца пэўнай недасканаласцю іх веры. І таму, калі вучні Яна сустракаюць Хрыста, то Ён кажа ім паглядзець на тое, што адбываецца з Яго прыходам — «сляпыя зноў бачаць і кульгавыя ходзяць…памерлыя уваскрасаюць і ўбогім абвяшчаецца Добрая Навіна». Гэта і з’яўляецца адказам таго, што Ён Месія.

Як жа часта мы сумняваемся ў нашай веры. Гэтыя сумнівы датычаць рознай рэчаіснасці нашага жыцця з Богам. Праз гэта ні раз губляем надзею ў Божае збаўлення. Езус кажа — «Шчаслівы той, хто не будзе сумнявацца ўва Мне». Адкідывання сумніваў і трывання ў надзеі, становіцца момантам нашага духоўнага шчасця.

Час Адвэнту — гэта момант калі мы прагнем узрастаць у сваей веры. Выразам гэтага становяцца прынятыя намі пастановы, малітва і пост. Усе гэта спрыяе ўзросту нашай веры. Вельмі важным з’яўляецца адказны падыход да гэтых святых спраў. Часамі нашая абыякавасць і духоўная лянота прыводзіць да таго, што мы занядбоўваем гэтыя рэчы. Таму важна, праз Божую ласку, матываваць сябе да больш пільнага і адказнага падыходу да адвэнту, што будзе спрыяць нашаму ўзрастанню ў веры. Гэта дазволіць таксама адкінуць усе сумнівы, якія часамі паўстаюць у нашым духоўным жыцці.

Кс. Антон Лагунёнак

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі