Інтэрв’ю

З памежнікаў – у манахі. Шчырая размова з айцом-марыянінам Іллёй Саўчанкам

Маладога ды вясёлага святара айца Іллю ведаюць многія вернікі. Гэта і парафіяне касцёла Святога Юзафа ў Оршы, і шматлікія ўдзельнікі “Вінаградніка”, курса “Закхей” ды іншых спатканняў, якія праходзяць у мясцовым рэкалекцыйным доме. Таксама айцец Ілля Саўчанка з’яўляецца кіраўніком пілігрымкі Друя – Росіца. Сёння мы паразмаўляем з ім пра жыццёвы шлях, пакліканне да службы на ніве Пана, а таксама пра цяжкасці ...

Читать далее »

“Каталіцкія СМІ – гэта першыя памагатыя ў будаўніцтве касцельнай супольнасці”. Размова з першай беларускай, якая ўдзельнічала ў Акадэміі EWTN

Eternal Word Television Network, ці коратка EWTN, з’яўляецца адной з найбуйнешых каталіцкіх тэлекампаній у свеце. Сёлета EWTN арганізавала ў Рыме летнюю Акадэмію для журналістаў з усяго свету. Сярод удзельнікаў была і беларуска Ангеліна Марцішэўская – шматгадовая аўтарка тэкстаў для газеты “Слова Жыцця”, а таксама для “Каталіцкага Весніка”. Паразмаўлялі з гарадзенкай пра Акадэмію, яе фокус, вынікі ды пра каталіцкую журналістыку ў ...

Читать далее »

“Узяць на калені”. Як не змарнаваць жыццёвае пакліканне дзіцяці

Дзіця – гэта, бадай, самы вялікі дар, які можа атрымаць чалавек. Аднак бацькі часам забываюць, што сын ці дачка – гэта не ўласнасць, але вольная, свабодная асоба. І задача мамы і таты паклапаціцца, каб такую свабоду ў дзіцяці не адняць. Калі справа датычыць паклікання да святарскага ці манаскага жыцця, працуе тое ж самае правіла. Прымушаць ісці ў семінарыю або адгаворваць ...

Читать далее »

Беларускі кругасветчык: “Самыя гасцінныя святары – у Замбіі і Новай Гвінеі”

Два падарожжы вакол свету за апошнія дваццаць гадоў здзейсніў Аляксей Язылец з Мядзела (Мінская вобл.). У вандроўках мужчына праводзіць ад шасці да васьмі месяцаў, а здараецца, і круглы год. У вольны ад падарожжаў час ён працуе гідам у краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. На дадзены момант Аляксей наведаў сто тры краіны. Большасць шляху – гэта аўтаспын, часам – гідраспын і ...

Читать далее »

Грэка-католік – гэта свядомы выбар. Лікбез паводле беларускага ўніяцтва

На тэрыторыі сучаснай Беларусі ў ХVIII ст. уніяты складалі 80 % насельніцтва. Да Грэка-каталіцкай Царквы нашых часоў належыў цэлы шэраг выбітных беларускіх дзеячаў: Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Янка Брыль. Быў перыяд, калі ўніяты амаль цалкам зніклі з нашай зямлі, а сёлета для грэка-католікаў Беларусі стварылі Апостальскую Адміністратуру – першасную форму арганізацыі Царквы. Пра тое, хто такія католікі візантыйскага абраду, чым ...

Читать далее »

У нашым сучасным Касцёле адчуваецца вялікае запатрабаванне не столькі духавенства, колькі свецкіх

Нягледзячы на вялізныя прасторы Палесся, Пінская дыяцэзія застаецца найменшай беларускай дыяцэзіяй па колькасці духоўных асобаў. Гэты ландшафт па-свойму фармуе мясцовы Касцёл. Працягваючы серыю размоваў, прысвечаных Году свецкіх у Касцёле ў Беларусі, сёння мы пагутарым з пінскім канцлерам кс. Андрэем Рылкам. Пра тэорыю і практыку ўключэння свецкіх, двухкласавую касцельную сістэму “святароў” і “вернікаў” ды смерць т.зв. “традыцыйнага грамадства”. – Вы ўжо ...

Читать далее »

Як зацікавіць моладзь? Трэба прапаноўваць альтэрнатыву! Гутарка з душпастырам

Маладыя людзі заўжды знаходзяцца ў асаблівым фокусе Касцёла. Клопат пра іх без сумневаў успрымаецца як дбайнасць пра будучыню. Сёлета ў Лісабоне адбудзецца Сусветная сустрэча моладзі. З гэтай нагоды я паразмаўляў з кс. Алегам Хмылко, адказным за душпастырства моладзі ў Віцебскай дыяцэзіі. Мы гаворым пра сучасную фармацыю маладзёнаў, перспектывы і выклікі ды чаканні ад сустрэчы ў Партугаліі, на якую паедуць каля ...

Читать далее »

Аб ролі жанчыны і яе месцы ў свеце ў размове з кс. Віталіем Цыбульскім

Па ўсім свеце ў месяцы, асаблівым чынам прысвечаным Найсвяцейшай Панне Марыі, святкуецца Дзень маці. У Іспаніі і Партугаліі ён прыпадае на першую нядзелю мая. У другую нядзелю яго адзначаюць у Германіі, Аўстрыі, Венгрыі, Грэцыі. Завяршаюць майскія святкаванні Дня маці ў апошнюю нядзелю месяца ў Францыі. Аб ролі жанчыны і яе месцы ў свеце размаўляем з кс. Віталіем Цыбульскім, пробашчам парафіі ...

Читать далее »

“Няма сэнсу рэзаць”. Сацыёлаг пра лёс польскай мовы ў Касцёле ў Беларусі

Польская мова канфрантуе з беларускай ці проста займае належнае ёй месца? Якія рэформы з ёй адбыліся на захадзе і ўсходзе краіны? Ці мае яна будучыню ў нашым Касцёле? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваем з даследчыкам Беларусі, кандыдатам сацыялагічных навук спадаром Аляксеем Ластоўскім. – Адным з галоўных пастанаўленняў ІІ Ватыканскага сабору (1962 – 1965) стала ўвядзенне нацыянальных ці мясцовых моваў у ...

Читать далее »

Пра першую параду пасля канклава, «пах авечак» і святога «рэвалюцыянера» ў інтэрв’ю Папы Францішка

Місія Папы і біскупаў, адносіны да святарскага цэлібату і святога Францішка Асізскага, былі тэмамі інтэрв’ю, якое Папа Францішак даў аргентынскаму штотыднёвіку Perfil, з нагоды дзясятай гадавіны яго пантыфікату. “Заданне Папы Рымскага ў адносінах да Касцёла і біскупа ў адносінах да дыяцэзіі – несці гармонію. Гэта слова з’яўляецца фундаментальным, і мы павінны прыйсці да яго, калі кажам пра Святога Духа”, — ...

Читать далее »