23 кастрычніка — роўна два гады, як у катэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбылася ўрачыстая цэлебрацыя з нагоды кананічнага ўступлення на пасаду новага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. Якія таямніцы захоўваюць нашы святыні? Ці зможа адрадзіцца касцёл у Будславе? А яшчэ аб асабістым і служэнні ў рытме «24 на 7». Аб сіле веры, служэнні Богу і ...
Читать далее »Інтэрв’ю
З памежнікаў – у манахі. Шчырая размова з айцом-марыянінам Іллёй Саўчанкам
Маладога ды вясёлага святара айца Іллю ведаюць многія вернікі. Гэта і парафіяне касцёла Святога Юзафа ў Оршы, і шматлікія ўдзельнікі “Вінаградніка”, курса “Закхей” ды іншых спатканняў, якія праходзяць у мясцовым рэкалекцыйным доме. Таксама айцец Ілля Саўчанка з’яўляецца кіраўніком пілігрымкі Друя – Росіца. Сёння мы паразмаўляем з ім пра жыццёвы шлях, пакліканне да службы на ніве Пана, а таксама пра цяжкасці ...
Читать далее »“Каталіцкія СМІ – гэта першыя памагатыя ў будаўніцтве касцельнай супольнасці”. Размова з першай беларускай, якая ўдзельнічала ў Акадэміі EWTN
Eternal Word Television Network, ці коратка EWTN, з’яўляецца адной з найбуйнешых каталіцкіх тэлекампаній у свеце. Сёлета EWTN арганізавала ў Рыме летнюю Акадэмію для журналістаў з усяго свету. Сярод удзельнікаў была і беларуска Ангеліна Марцішэўская – шматгадовая аўтарка тэкстаў для газеты “Слова Жыцця”, а таксама для “Каталіцкага Весніка”. Паразмаўлялі з гарадзенкай пра Акадэмію, яе фокус, вынікі ды пра каталіцкую журналістыку ў ...
Читать далее »“Узяць на калені”. Як не змарнаваць жыццёвае пакліканне дзіцяці
Дзіця – гэта, бадай, самы вялікі дар, які можа атрымаць чалавек. Аднак бацькі часам забываюць, што сын ці дачка – гэта не ўласнасць, але вольная, свабодная асоба. І задача мамы і таты паклапаціцца, каб такую свабоду ў дзіцяці не адняць. Калі справа датычыць паклікання да святарскага ці манаскага жыцця, працуе тое ж самае правіла. Прымушаць ісці ў семінарыю або адгаворваць ...
Читать далее »Беларускі кругасветчык: “Самыя гасцінныя святары – у Замбіі і Новай Гвінеі”
Два падарожжы вакол свету за апошнія дваццаць гадоў здзейсніў Аляксей Язылец з Мядзела (Мінская вобл.). У вандроўках мужчына праводзіць ад шасці да васьмі месяцаў, а здараецца, і круглы год. У вольны ад падарожжаў час ён працуе гідам у краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. На дадзены момант Аляксей наведаў сто тры краіны. Большасць шляху – гэта аўтаспын, часам – гідраспын і ...
Читать далее »Грэка-католік – гэта свядомы выбар. Лікбез паводле беларускага ўніяцтва
На тэрыторыі сучаснай Беларусі ў ХVIII ст. уніяты складалі 80 % насельніцтва. Да Грэка-каталіцкай Царквы нашых часоў належыў цэлы шэраг выбітных беларускіх дзеячаў: Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Янка Брыль. Быў перыяд, калі ўніяты амаль цалкам зніклі з нашай зямлі, а сёлета для грэка-католікаў Беларусі стварылі Апостальскую Адміністратуру – першасную форму арганізацыі Царквы. Пра тое, хто такія католікі візантыйскага абраду, чым ...
Читать далее »У нашым сучасным Касцёле адчуваецца вялікае запатрабаванне не столькі духавенства, колькі свецкіх
Нягледзячы на вялізныя прасторы Палесся, Пінская дыяцэзія застаецца найменшай беларускай дыяцэзіяй па колькасці духоўных асобаў. Гэты ландшафт па-свойму фармуе мясцовы Касцёл. Працягваючы серыю размоваў, прысвечаных Году свецкіх у Касцёле ў Беларусі, сёння мы пагутарым з пінскім канцлерам кс. Андрэем Рылкам. Пра тэорыю і практыку ўключэння свецкіх, двухкласавую касцельную сістэму “святароў” і “вернікаў” ды смерць т.зв. “традыцыйнага грамадства”. – Вы ўжо ...
Читать далее »Як зацікавіць моладзь? Трэба прапаноўваць альтэрнатыву! Гутарка з душпастырам
Маладыя людзі заўжды знаходзяцца ў асаблівым фокусе Касцёла. Клопат пра іх без сумневаў успрымаецца як дбайнасць пра будучыню. Сёлета ў Лісабоне адбудзецца Сусветная сустрэча моладзі. З гэтай нагоды я паразмаўляў з кс. Алегам Хмылко, адказным за душпастырства моладзі ў Віцебскай дыяцэзіі. Мы гаворым пра сучасную фармацыю маладзёнаў, перспектывы і выклікі ды чаканні ад сустрэчы ў Партугаліі, на якую паедуць каля ...
Читать далее »Аб ролі жанчыны і яе месцы ў свеце ў размове з кс. Віталіем Цыбульскім
Па ўсім свеце ў месяцы, асаблівым чынам прысвечаным Найсвяцейшай Панне Марыі, святкуецца Дзень маці. У Іспаніі і Партугаліі ён прыпадае на першую нядзелю мая. У другую нядзелю яго адзначаюць у Германіі, Аўстрыі, Венгрыі, Грэцыі. Завяршаюць майскія святкаванні Дня маці ў апошнюю нядзелю месяца ў Францыі. Аб ролі жанчыны і яе месцы ў свеце размаўляем з кс. Віталіем Цыбульскім, пробашчам парафіі ...
Читать далее »“Няма сэнсу рэзаць”. Сацыёлаг пра лёс польскай мовы ў Касцёле ў Беларусі
Польская мова канфрантуе з беларускай ці проста займае належнае ёй месца? Якія рэформы з ёй адбыліся на захадзе і ўсходзе краіны? Ці мае яна будучыню ў нашым Касцёле? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваем з даследчыкам Беларусі, кандыдатам сацыялагічных навук спадаром Аляксеем Ластоўскім. – Адным з галоўных пастанаўленняў ІІ Ватыканскага сабору (1962 – 1965) стала ўвядзенне нацыянальных ці мясцовых моваў у ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!