29 сакавіка каталікі распачалі Вялікі Тыдзень. Шмат вернікаў сабраліся ў сваіх святынях, каб на супольнай малітве перажыць Вербную нядзелю. Упрыгожаныя галінкі вярбы трымаюць ў руках як маленькія дзеткі, так і старэйшыя вернікі. Пальмовая нядзеля — гэта асаблівы дзень для кожнага веруючага, бо прыпамінаем урачысты ўезд Хрыста ў Ерузалем. Прапануем Вашай увазе фотарэпартажы Анатоля Бандарчука з Віцебска і Марыны Сінкевіч з ...
Читать далее »Архив меток: Віцебск
Біскуп Віцебскі цэлебраваў Імшу на ўрачыстасць Звеставання Пана
На ўрачыстасць Звеставання Пана ў Віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылася Святая Імша, якую цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У сваёй гаміліі іерарх распавёў пра тое, наколькі вялікі сэнс і каштоўнасць мае чалавечае жыццё. Напрыканцы Імшы адбылася супольная малітва “Духоўнае ўсынаўленне” у інтэнцыі дзяцей, якія яшчэ не нарадзіліся і жыццю якіх пагражае небяспека. Вернікі ў сваёй малітве абяцалі “духоўна ўсынавіць” ...
Читать далее »“Дзеля духоўнага ўзрастання”: творчая сустрэча “Кожны талент ад Бога” прайшла ў Віцебску
15 сакавіка ў Віцебску, у памяшканні культурна-рэлігійнага цэнтра катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага, адбылася чарговая штомесячная сустрэча «Кожны талент ад Бога». У розныя часы яе гасцямі былі многія вядомыя на Віцебшчыне і ў Беларусі творцы: пісьменнікі, музыкі, мастакі, прадстаўнікі іншых творчых прафесій. Не сталася выключэннем і сустрэча сакавіцкая. Як заўсёды, з прывітальным словам звярнуўся да прысутных пробашч парафіі кс. Адам Дынак. Ён ...
Читать далее »Швейныя майстэрні для людзей з абмежаванымі магчымасцямі адкрылі ў Віцебску
Для пашырэння магчымасцяў самарэалізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі на базе Цэнтраў дзённага прабывання інвалідаў у Віцебску адкрылі швейныя майстэрні. Яны створаны ў межах адаптацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі да працоўнай дзейнасці. У праекце ўдзельнічаюць маладыя інваліды з псіхафізічнымі асаблівасцямі развіцця ва ўзросце ад 18 да 31 года. Гэтым людзям дапамогуць засвоіць навыкі працы ў працоўных майстэрнях, што стане для іх ...
Читать далее »У Віцебскай катэдры адбылася цікавая сустрэча сем’яў
У кавярні Віцебскай катэдры 10 студзеня адбылася цікавая сустрэча сем’яў, якая была прысвечана святкаванню таямніцы Нараджэння Хрыста. Сустрэча была арганізавана Душпастырствам сем’яў Віцебскай дыяцэзіі сумесна з дабрачынным фондам “Адкрытыя сэрцы”. Асабліва гэтае свята было прызначана для дзяцей, маці якіх у свой час выбралі для іх жыццё. Таксама ў ёй прынялі ўдзел дзеці валанцёраў і сяброў Фонда. Праграма сустрэчы мела на ...
Читать далее »Канцэрт класічнай музыкі прайшоў у віцебскай катэдры
Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана пасля святой Імшы, якую цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбыўся канцэрт класічнай музыкі. Святочны канцэрт праходзіў у рамках ХІІІ фестываля “Дні Хрысціянскай культуры ў Віцебску”. Традыцыйныя канцэрты класічнай музыкі пад сводамі Віцебскіх святынь з’яўляюцца прыкладам плённага шматгадовага супрацоўніцтва курыі Віцебскай дыяцэзіі і Віцебскай абласной філармоніі. Вось і ў гэты ...
Читать далее »Калядны выпуск тэлеперадачы «Вытокі»
Свята Божага Нараджэння — гэта свята сустрэчы Бога з чалавекам. Езус Хрысту нарадзіўся на зямлі, каб усё чалавецтва зрабіць боскім, больш святым і дасканалым. Пра святкаванне, удзел біскупа Алега ў тэлеперадачы «Вечерний Витебск» і Імшу-Пастэрку ў віцебскай парафіі Святога Духа глядзіце ў калядным выпуске тэлеперадачы «Вытокі» ад 30 снежня 2014 года.
Читать далее »У межах фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» святары наведваюць установы аховы здароўя
У межах фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» святары Вiцебскай дыяцэзii наведваюць установы аховы здароўя. Для пацыентаў шпiталяў ладзяцца выставы, канцэрты, рыхтуюцца падарункi. 29 снежня ў Вiцебскай абласной дзiцячай клiнiчнай бальнiцы для маленькiх пацыентаў настаўнiкi i выхаванцы клуба «Юнiкс» падрыхтавалi выставу цiкавых прац, прысвечаных святу Божага нараджэння. Ксёндз-канцлер Адам Дынак перадаў дзiцячай бальнiцы падарунак ад дыяцэзii – цацкi, прасцінкi i пялёнкi для ...
Читать далее »У катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага прайшлі чарговыя “Чытацкія сустрэчы”
Праграма ХІІІ фестываля “Дні хрысціянскай культуры” вылучаецца сваёй разнастайнасцю. Кожны можа далучыцца да дзіцячага мастацтва, наведаць святочны канцэрт… альбо знайсці хвілінку для сустрэчы з кнігай. Так, 27-га снежня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбыліся чарговыя “Чытацкія сустрэчы” пад кіраўніцтвам прафесара філалогіі Івана Людвікавіча Лапіна. Думкі пра міласэрнасць і добразычлівае стаўленне да чалавека былі абумоўлены не толькі атмасферай свята Божага Нараджэння, ...
Читать далее »У Віцебску ў рамках фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» гучалі калядкі
25 снежня ў касцёле Святога Духа ў Вiцебску адбылася ўрачыстая святая Iмша, якую цэлебраваў айцец Сяргей Мацюшонак OFMCap, афіцыял біскупскага суда. У сваёй гамiлii а. Сяргей звярнуў увагу на важнасць свята Божага Нараджэння, на тое, якiм ўрачыстым яно з’яўляецца. Пасля Эўхарыстыі ў рамках фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» адбыўся канцэрт «Радасць Божага Нараджэння». У выкананнi парафiяльнага хора прагучалi калядныя спевы на ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!