Традыцыйна падчас фестывалю “Дні Хрысціянскай культуры” Віцебская дыяцэзія ладзіць наведванне хворых у шпіталях. 29 і 30 снежня канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Адам Дынак наведаў УЗ «Віцебская дзіцячая абласная клінічная бальніца» і УЗ “Віцебская абласная клінічная бальніца”, сустрэўся з медыкамі і іх пацыентамі. Для дзяцей, якія ў калядны час апынуліся на шпітальным ложку, святар прыгатаваў святочныя паштоўкі з выявай Святой Сям’і ...
Читать далее »Архив меток: Віцебск
У парафіі Віцебскага катэдральнага касцёла ўшанавалі сем’і
27 снежня ва ўрачыстасць Святой Сям’і ў парафіі Віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага, як і ва ўсёй Беларусі, ушаноўвалі сем’і. У гэты дзень на святую Імшу прыйшлі не толькі католікі, але і праваслаўныя, бо шмат сем’яў змешаных. Дзе жонка каталічка, а муж праваслаўны ці наадварот- жонка праваслаўная, а муж каталік. Але самае галоўнае, што яны разам прыйшлі да храма. У ...
Читать далее »У Віцебску прайшлі чытацкія сустрэчы
26 снежня ў межах фестываля «Дні Хрысціянскай культуры» у Віцебску прайшлі чытацкія сустрэчы, дзе літаратурным суразмоўнікам у гэты раз стаў славуты твор Міхаіла Булгакава “Майстр і Маргарыта”. Мадэратар чытанняў прафесар Іван Людвікавіч Лапін запытаўся ў сабраных: “Калі вы пачнеце размаўляць аб гэтым рамане, як вы адкажаце на пытанне – аб чым ён?..” Настаўнікі, навукоўцы і проста аматары выказвалі свае меркаванні, ...
Читать далее »У катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылася Батлейка
25 снежня ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага пасля ўрачыстай святой Імшы, якую цэлебраваў Віцебскій іерарх біскуп Алег Буткевіч, адбылася Батлейка. Батлейка, якая апавядала аб нараджэнні дзіцятка Езуса, была выканана дзецьмі парафіі, пад кіраўніцтвам сясцёр служабнічак Ёнашы Мровец і Крысціяны Венгерскай. Маленькія артысты сваёй цудоўнай гульнёй заслужылі доўгія і бурныя апладысменты. Пасля батлейкі біскуп Алег Буткевіч падзякаваў ўсім, як артыстам так ...
Читать далее »Фотарэпартаж з Імшы пастэркі ў віцебскай катэдры
24 снежня ў вігілію Божага Нараджэння біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч узначаліў Імшу пастэрку ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Прадстаўляем Вашай увазе фотарэпартаж Анатоля Бандарчука-Вошлава.
Читать далее »Расклад Імшы-Пастэркі ў парафіях Віцебска
24 снежня ў парафіях горада Віцебска Пастэрка адбудзецца: парафія св. Барбары (вул. Ленінградская, 29): Вігілія – 23.00; парафія св. Духа (вул. Чкалава, 5а): Вігілія — апоўначы; Катэдра Езуса Міласэрнага (вул. В. Інтэрнацыяналістаў, 28): Вігілія — 21.30; парафія св. Антонія (вул. Гагарына, 26а): Вігілія — 22.00
Читать далее »Касцёл святой Барбары ў Віцебску перажыў чарговую частку рамонту
У гэтым годзе касцёл святой Барбары ў Віцебску перажыў чарговую частку рамонту. Адбылася рэнавацыя цэглы сцяны. Гэтая праца была фінансавана польскім міністэрствам культуры. Аб сваёй працы распавядае адзін з рэстаўратараў Пётр Галецкі: Захаванне цаглянай сцяны на першы погляд можа здавацца банальным, хтосці можа падумаць, што гэта праца больш будаўнічая, чым рэстаўрацыйная. Але гэта зусім не так. Аднаўленне асобных цаглін і ...
Читать далее »Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Тэматыка Божага Нараджэння ў сусветнай мастацкай культуры” адбылася ў Віцебску
У межах фестывалю “Дні Хрысціянскай культуры” 19 снежня ў Віцебскім Дзяржаўным універсітэце ім. П.М.Машэрава праходзіла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Тэматыка Божага Нараджэння ў сусветнай мастацкай культуры”. У канферэнцыі бралі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Польшчы, Украіны. Мадэратар канферэнцыі кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Віцебскага Дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П.М.Машэрава Міхась Цыбульскі прывітаў гасцей і ўдзельнікаў. З прывітальнай прамовай да ўдзельнікаў звярнуўся загадчык аддзела па справах ...
Читать далее »У Віцебску адчынілася калядная выстава дзіцячай творчасці “Зімовы цуд”
19 снежня ў Віцебскім абласным мастацкім музеі адчынілася калядная выстава дзіцячай творчасці “Зімовы цуд”. Традыцыйна падчас фестывалю “Дні Хрысціянскай культуры”гэтая выстава збірае таленавітых дзяцей больш чым з дваццаці студый, гурткоў, школ і гімназій Віцебска і ладзіцца пад патранатам Віцебскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла і Віцебскага гардскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. На выставе прадстаўлены працы вучняў студыі “Таццянка” (педагог Т.А.Лабунова), ткацтва ...
Читать далее »Праграма канферэнцыі «Божае Нараджэнне ў сусветнай мастацкай культуры»
Віцебская дыяцэзія сумесна з Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П.М.Машэрава і аддзелам па справах рэлігій і нацыянальнасцей Віцебскага аблвыканкама праводзіць у межах XIV традыцыйнага фестываля «Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску» навукова-практычную канферэнцыю «Божае Нараджэнне ў сусветнай мастацкай культуры» у мэтах умацавання духоўнасці сярод студэнцкай моладзі. Канферэнцыя пройдзе 19 снежня з 10 да 14 гадзін у канферэнц-зале адміністратыўнага корпуса Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!