Касцёл святой Барбары ў Віцебску перажыў чарговую частку рамонту

kascel sw. Barbaru1У гэтым годзе касцёл святой Барбары ў Віцебску перажыў чарговую частку рамонту. Адбылася рэнавацыя цэглы сцяны. Гэтая праца была фінансавана польскім міністэрствам культуры.

Аб сваёй працы распавядае адзін з рэстаўратараў Пётр Галецкі:

Захаванне цаглянай сцяны на першы погляд можа здавацца банальным, хтосці можа падумаць, што гэта праца больш будаўнічая, чым рэстаўрацыйная. Але гэта зусім не так.

Аднаўленне асобных цаглін і іх страты патрабуе шмат ведаў і вопыту. Трэба падабраць не толькі адпаведныя масы, што ўжываюцца для дадатку, але таксама і колер, фактуру і форму асобных цаглін.

У касцёле святой Барбары прысутнічаюць не толькі простыя цэглы, якія ўтвараюць крыжовы матыў, але таксама формы з іншых розных відаў арматуры, якія фарміруюць карнізы плінтусы, а таксама афармленне вокнаў. Каб стварыць належную аснову для рэстаўрацыі трэба прааналізаваць працу архітэктара і спосаб будаўніцтва аб’екту.

kascel sw. Barbaru2

Напрыклад, падчас працы, высветлілася, што для таго, каб выканаць рэканструкцыю швоў, нельга скарыстаць толькі з матэрыялу даступнага ў продажы. Высыетлілася, што падрадчыкі карысталіся спецыфічным для гэтай тэрыторыі пяском, што дабываўся з праходзячай праз Віцебск ракі Дзвіны. Пясок , які ўжывалі будаўнікі мае сваю фракцыю і колер зярнят (зярняты рознага памеру, колер цёмны), каб даць адметны колер шву.

Такім чынам, у той час рэканструкцыі мы былі вымушаны рабіць самадзельны раствор. Увогуле, у мінулым для будаўніцтва выкарыстоўваліся матэрыялы даступныя на месцы, таму часта ў нашай працы мы робім даследванне тэрыторыі з погляду даступнасці першапачаткова ўжытых матэрыялаў.

Шчыра кажучы, у  касцёле святой Барбары мы былі здзіўлены, што будаўнікі выкарыстоўвалі spoiwo з вапны, а не цэментна-вапнае, бо ў часе калі будаваўся касцёл яно было вельмі моднае і папулярнае. Але не заўсёды мы маем магчымась выкарыстоўваць мясцовы матэрыял. У нашай сітуацыі гэта датычыла цэглы.

У цяперашні час выраб цэглы адрозніваецца памерамі, колерам і іншымі асаблівасцямі ад той, што выкарыстоўвалася для будынку касцёла святой Барбары.

Каб аднавіць матыў мы павінны былі карыстацца з цэглы спецыяльна замоўленнай у мануфактуры. Блокі, якія нельга было замовіць, мы вырабілі самі.

кс. Кшыштоф Коцян

для друку для друку