Дзень 13 снежня для Віцебска быў асаблівым, таму што менавіта сёння ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылася выключная падзея: адкрыццё Святых Дзвярэй. 2016 год аб’яўлены Годам Міласэрнасці. Варта адзначыць, што з надзвычайным Юбілейным Годам Міласэрнасці звязаны адпусты, і таму на пачатку св. Імшы, каб атрымаць адпуст, вернікі зрабілі кароткую пілігрымку да Святых Дзвярэй у знак глыбокага імкнення да сапраўднага навяртання. ...
Читать далее »Архив меток: Віцебск
Святы Мікалай завітаў у Віцебскую катэдру
6 снежня католікі ўсяго свету ўспамінаюць святога Мікалая. На працягу многіх стагоддзяў гэты святы належыць да найбольш шанаваных святых у хрысціянстве. Імя Мікалай азначае з грэчаскага – “пераможны народ”. У гэтага імя шмат аналагаў, што з’яўляецца таксама сведчаннем папулярнасці святога ва ўсім свеце. Святы Мікалай быў біскупам горада Міры (Дэмрэ) амаль да апошніх дзён свайго жыцця. Зараз рэліквіі святога знаходзяцца ў ...
Читать далее »Дэканальная сустрэча моладзі пройдзе ў Віцебску
Малітоўная дэканальная сустрэча моладзі «Благаслаўлёныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» пройдзе 28 лістапада 2015 года ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. У праграме: — св. Імша — спеў — тэатральная пастаноўка — канферэнцыя — адарацыя, магчымасць споведзі — благаслаўленне — Андрэйкі (забава ў кафэ) Кантактная інфармацыя: +375 29 895 76 78 — с. М. Ёнаша +375 29 819 ...
Читать далее »У Віцебску адбылася штомесячная сустрэча “Кожны талент ад Бога”
1 лістапада пасля летніх канікул у культурна – рэлігійным цэнтры віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага, адбылася чарговая штомесячная сустрэча “Кожны талент ад Бога”. Як заўсёды, з прывітальным словам да прысутных звярнуўся пробашч парафіі кс. Адам Дынак. Ён прывітаў усіх і пажадаў усім добрага вечара і адпачынку. Стваральнік гэтых сустрэч, вядомы віцебскі празаік і журналіст Франц Іванавіч Сіўко, прадставіў гасцей. Першым ...
Читать далее »У Віцебску знясуць былы будынак каталіцкай капліцы XIX стагоддзя
Віцебскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб зносе двухпавярховага цаглянага будынка №25/4 па вуліцы Урыцкага (знаходзіцца ў батанічным садзе), які, хутчэй за ўсё, з’яўляецца капліцай 1859 года, што належала віцебскаму памешчыку Сцяпану Восіпавічу Дуніну-Слепсцю, з надбудаваным другім паверхам. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ужо абвясціў тэндар на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі на знос коштам 22 мільёны рублёў. У дакументах закупкі ўказаны 1939 год пабудовы будынка, ...
Читать далее »Выстава мастака Ткачова адкрылася ў віцебскім касцёле
19 верасня ў касцёле Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава знакамітага мастака Мікалая Іванавіча Ткачова. Ткачоў нарадзіўся 21 снежня 1941 года ў вёсцы Удога Магілёўскай вобласці. У 1968 годзе скончыў Адэскае вучылішча імя М.Грэкава. З 1969 года ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Мікалай Іванавіч атрымаў талент ад Бога, ён праслаўляў Госпада праз стварэнне абразоў. На ...
Читать далее »Грэка-католікі запрашаюць у пілігрымку Віцебск — Полацк
Пачалася падрыхтоўка да штогадовай грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, якая пройдзе з 7-12 ліпеня. Дэвіз ХХІ пілігрымкі: “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!» (Пс. 119:159) Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата — ад месца яго мучаніцтва (Віцебск) да Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў. Пілігрымка пачынаецца ў аўторак, 7 ліпеня святой Імшой у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я ...
Читать далее »У Віцебску ідзе аднаўленне касцёла святога Антонія
Аднаго з найбольш папулярных каталіцкіх святых Антонія Падуанскага ў мінулую нядзелю ўшаноўвалі ў касцёле святога Антонія па вуліцы Гагарына. Адметнай асаблівасцю свята была магчымасць набыць хлеб Святога Антонія, выпечаны спецыяльна да ўрачыстасці — праз яго збіраліся ахвяраванні на аднаўленне разбуранага касцёла святога Антонія, які знаходзіўся на вуліцы Леніна насупраць гарадской ратушы. Калісці гэты касцёл адыграў вельмі значную ролю ў станаўленні ...
Читать далее »Фэст у парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску
14 чэрвеня ў парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску вернікі, нягледзячы на нязручнасці, звязаныя з перабудовай касцёла, у часовай капліцы ўрачыста адсвяткавалі ўспамін свайго святога. Святую Імшу цэлебравалі айцец Сяргей Мацюшонак OFM Cap, запрошаны госць парафіі разам з пробашчам кс. Вячаславам Барком і вікарыем а. Станіславам Памыкалам SJ. У сваёй гаміліі а. Сяргей нагадаў пра жыццёвы шлях святога Антонія Падуанскага, ...
Читать далее »Апостальскі Нунцый узначаліў эўхарыстычную працэсію ў Віцебску
6 чэрвеня 2015 года ў Віцебску католікі ўрачыста адсвяткавалі Божае Цела. Па традыцыі ў парафіях свята адзначаюць у чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, а ў суботу вернікі з розных куткоў дыяцэзіі з’язджаюцца ў Віцебск, каб прайсці ў эўхарыстычнай працэсіі. Набажэнства пачалося св. Імшой у касцёле Езуса Міласэрнага. Усе душпастыры разам з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці і са ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!