У цэнтральнай раённай бальніцы Смаргоні цяпер існуе пакой для малітвы католікаў. У памяшканні, якое знаходзіцца побач з неўралагічным аддзяленнем і прызначана пад капліцу Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы Засмучаных, упершыню адбылася святая Імша. Цэлебраваў літургію кс. Артур Ляшнеўскі SDB, які да нядаўняга часу быў пробашчам смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла і пад кіраўніцтвам якога праходзіў рамонт і абсталяванне пакоя для малітвы. ...
Читать далее »Архив меток: Смаргонь
Крыжовы шлях вуліцамі горада і адкрыццё дзвярэй “Вялікага Тыдня” – у Смаргоні прайшлі велікапостные рэкалекцыі (+відэа)
З 11 па 13 красавіка ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла адбыліся велікапостныя рэкалекцыі, якія правёў для вернікаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Рэкалекцыйны трыптых змяшчаў у сабе тры тэмы: Крыж, як знак нашайга збаўлення любові Бога да нас; Споведзь – сакрамэнт паяднання і аднаўлення; Касцёл – месца, дзе Бог жывы. У першы дзень рэкалекцый адбыўся штогадовы ...
Читать далее »Моладзь са Смаргоні здзейсніла пілігрымку па Віцебшчыне
Традыцыйная пілігрымка моладзі парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні ў гэтым годзе прайшла па тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі. Гэтая пілігрымка здзяйсняецца ў гонар нябеснага апекуна смаргонскай парафіі. Маладыя людзі са сваім пробашчам кс. Яўгенам Учкуронісам наведалі святыні віцебскай зямлі, пабудаваныя ў розных архітэктурных стылях, пабывалі ў Нацыянальным парку “Браслаўскія азёры”, у аграгарадку Друя, які знаходзіцца на самым краі Беларусі, пабачылі ...
Читать далее »У Смаргоні прайшла IV Аратарыяда
23 сакавіка ў смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла адбылася IV Аратарыяда. Аратарыяда – гэта спартыўныя спаборніцтвы паміж салезіянскімі араторыямі Беларусі для дзяцей з 5-га па 7-мы клас. Распачалося спартыўнае свята са святой Імшы, якую ўзначаліў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB. У казанні дэлегат падкрэсліў, што ў кожным спаборніцтве ёсць тыя, хто перамагае, і тыя, хто ...
Читать далее »“Мужчынскі дзень”: у Смаргоні адзначылі ўрачыстасць св. Юзафа
У парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні 19 сакавіка ўжо традыцыйна лічыцца мужчынскім днём. Св. Юзаф, урачыстасць якога адзначае Касцёл у гэты дзень, шануецца ў гэтай святыні пад тытулам “Sancte Ioseph, custos virorum” – “Святы Юзаф, апякун мужчынаў”. Мужчыны парафіі духоўна рыхтуюцца да свайго асаблівага свята праз навэнну і мужчынскія адарацыі кожнага 19-ага дня месяца. Таксама на працягу года мужчыны ...
Читать далее »У Смаргоні адбылася рэнавацыя святых Місій
14-17 сакавіка ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні і філіяльнай капліцы Маці Божай Вастрабрамскай у Залессі адбыліся духоўныя практыкаванні (рэнавацыя (абнаўленне) святых Місій), якія з упэўненасцю ўмацавалі веру смаргонцаў і жыхароў Залесся. Аднаўленне праводзілі айцы з ордэну аблатаў Беззаганнай Марыі: а. Анджэй Юхневіч OMI і а. Павел Лемех OMI, якія на штодзень нясуць душпастырскую паслугу ў дыяцэзіянальным санктуарыі Маці ...
Читать далее »Совершено нападение на костёл в Сморгони
Акты вандализма совершены 21 декабря на территории католического храма Святого Архангела Михаила в Сморгони. Об инциденте рассказали местные жители в пабликах в соцсетях. «Напал один человек, повредил две машины священников, разбил фигуру Девы Марии и сломал крест у святого Арханела. Человек не пьяный был, и не сумасшедший. Сказал, что не поддерживает веру и верующих», — говорится в одном из сообщений. ...
Читать далее »У Смаргоні адзначылі юбілей 520-годдзя заснавання парафіі св. Міхала Арханёла
29 верасня смаргонская парафія св. Міхала Арханёла адзначае свой парафіяльны адпуст. У гэтым годзе ўрачыстасць была асаблівым чынам спалучана са святкаваннем 520-годдзя з дня заснавання гэтай парафіі ў г. Смаргонь. Аднак і гэта не было найважнейшай падзеяй. Кульмінацыяй стала ўрачыстая кансэкрацыя новага эўхарыстычнага алтара святыні. Апошні кансэкраваны алтар быў у смаргонскім касцёле знішчаны атэістычнымі ўладамі пасля вайны, таму гэты акт ...
Читать далее »520-годдзе заснавання парафіі і кансэкрацыя эўхарыстычнага алтара. Юбілей адзначаць у Смаргоні
У 1503 годзе па фундацыі тагачаснага ўладальніка мястэчка Юрыя Іванавіча Зяновіча, у цэнтры Смаргоні, на беразе ракі Оксна, на месцы, дзе былі могілкі, быў пабудаваны драўляны касцёл, асвечаны пад тытулам св. Міхала Арханёла і Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі. У гэтым годзе першая каталіцкая парафія Смаргоні адзначае разам з горадам юбілей 520-годдзя. З гэтай нагоды ў касцёле св. Міхала Арханёла біскупам ...
Читать далее »Турнір па міні-футболе сярод каталіцкіх парафій прайшоў ў Слоніме
У канцы жніўня ў Слоніме адбыўся ХІХ турнір па міні-футболе памяці святога Яна Паўла II сярод беларускіх каталіцкіх парафій. У турніры ўдзельнічала 18 каманд: 8 – у малодшай катэгорыі (вучні 8-11 класаў сярэдняй школы), 10 – у старэйшай катэгорыі (ад 17 гадоў). Турнір пачаўся Эўхарыстыяй у слонімскім касцёле святога апостала Андрэя, якую ўзначаліў адказны па справах спорту ў Гродзенскай дыяцэзіі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!