Архив меток: Смаргонь

Салезіянская сям’я Беларусі сабралася на аплаткавую сустрэчу

Вечарам 16 снежня салезіянская сям’я Беларусі сабралася на аплаткавую сустрэчу ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні. У гэтым годзе ў Смаргонь прыбылі прадстаўнікі чатырох галін салезіянскай сям’і: святары салезіяне, сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі, суполка ADMA (Асацыацыя Марыі Успамогі Хрысціянаў), а таксама бацькі святароў і сясцёр. Уступнае слова на распачацце сустрэчы ўзяў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Віктар ...

Читать далее »

Cалезіянскі моладзевы араторый запрашае на адкрыццё спартыўнай пляцоўкі ў Смаргоні

28 жніўня ў 19.00 у Смаргонi адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ўніверсальнай спартыўнай пляцоўкі каля салезіянскага моладзевага араторыя, якi дзейнiчае пры парафii святога Міхала Арханёла, паведамляе sdb.by. Будаўніцтва пляцоўкі планавалася даўно, бо моладзi, якая наведвае араторый, было неабходна месца для спартыўных забаў. Як і ў араторыях ксяндза Боско, у сучасных араторыях вялікая ўвага надаецца спорту, якi з’яўляецца сродкам выхавання моладзі. Дзякуючы намаганням ...

Читать далее »

Чатыры сястры салезiянкi аднавiлi манаскiя абяцаннi ў Смаргонi

5 жніўня ў парафіi св. Міхала Арханёла ў Смаргоні маладыя сёстры салезіянкі аднавілі свае манаскія абяцанні. Сярод iх былi с. Юлія Клявец FMA і с. Дар’я Еўтухоўская FMA, якiя нясуць паслугу ў Беларусi, а таксама с. Наталля Іванова FMA і с. Хрысціна Кароль FMA, сёстры з Украіны. Падчас святой Імшы, якую цэлебраваў пробашч парафіі кс. Алег Жураўскі SDB разам з ...

Читать далее »

Карысны адпачынак па-салезiянску: Don Bosco Youth Fest прайшоў у Смаргонi

З 24 па 26 мая ў Смаргоні пры парафіі Cвятога Міхала Арханёла адбыўся Don Bosco Youth Fest — дні моладзі ў салезіянскім стылі. Удзельнікі фэсту, якiх было больш за 120 чалавек, пачалі прыбываць у Смаргонь вечарам у пятніцу. Каля дзвярэй араторыя іх сустракалі арганізатары, праводзілася рэгістрацыя, рабіліся фотаздымкі. Афіцыйным пачаткам Don Bosco Youth Fest стала святая Імша, якую ўзначаліў дапаможны ...

Читать далее »

Новыя міністранты з’явіліся ў парафіі Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні

26 мая, у VI Велікодную нядзелю, літургічная служба алтара ў парафіі імя Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні ўзбагацілася новымі міністрантамі. Дзесяць хлопцаў склалі абяцанні перад супольнасцю вернікаў. Яны далі слова рупліва служыць пры алтары, узорна сябе паводзіць і быць добрым прыкладам для ўсіх. Пасля ўрачыстай святой Імшы ўсіх міністрантаў чакаў салодкі пачастунак. Кс. Яўген Учкуроніс, grodnensis.by

Читать далее »

Нараджэнне св. Яна Паўла ІІ адзначылі ў Смаргоні

Парафія Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні ўрачыста адзначыла 99-ю гадавіну свайго апекуна. Караль Вайтыла, будучы Папа, нарадзіўся 18 мая 1920 г. у Вадавіцэ (Польшча). Вернікі з гэтай нагоды сабраліся на святой Імшы. Супольная малітва стала магчымасцю падзякаваць Богу за дар Пантыфіка, які заахвоціў чалавецтва адчыніць дзверы сваіх сэрцаў Хрысту. Падчас Эўхарыстыі вернікі даручалі Пану Богу праз заступніцтва свайго апекуна ...

Читать далее »

Трэнінг для падлеткаў на тэму віртуальнага свету прайшоў у Смаргоні

Нацыянальны «Карытас» правёў у салезіянскім араторыі ў Смаргоні трэнінг для падлеткаў пад назвай «Я і Інтэрнэт». У ходзе трэнінгу ўдзельнікі ўзгадалі пра небяспекі, якія сустракаюцца ў кіберпрасторы, прайгралі і абмеркавалі сітуацыі, у якіх могуць апынуцца падлеткі падчас зносінаў з віртуальнымі сябрамі. Цікавай атрымалася дыскусія на тэму «Як вызначыць, ці з’яўляецца віртуальны сябар тым, кім ён сябе прадстаўляе?». Выказваліся разнастайныя варыянты, ...

Читать далее »

Зімовыя вакацыі з Богам прайшлі ў Смаргоні

У араторыі імя св. Яна Боска пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні з 2 па 4 студзеня прайшлі вакацыі з Богам для дзяцей з 1 па 5 класы. На працягу трох дзён дзеці дзякуючы с. Валянціне Кот FMA, кандыдатам у аніматары і памочнікам аніматараў мелі магчымасць паразважаць над тэмай Божага Нараджэння. Кожны дзень вакацый распачынаўся са святой Імшы. Пасля ...

Читать далее »

У Смаргоні адбылося першае спатканне групы «Пошук»

3 і 4 лістапада ў Смаргоні адбылося першае спатканне групы «Пошук» для хлопцаў і дзяўчат з 10-11 класаў і вышэй. Сустрэчу арганізавалі айцы салезіяне і сёстры салезіянкі, паведамляе SDB.by. Спатканне праводзілася з мэтай даць моладзі магчымасць нанова адкрыць прыгажосць хрысціянскага жыцця і ўбачыць сябе па-новаму. Удзельнікі два дні разважалі над тэмай «Я – гэта дар». Юнакі і дзяўчаты ўдзельнічалі ў ...

Читать далее »

У Смаргоні адбылася першая сустрэча ўдзельнікаў «Савіо-клуба»

Сёння ў дзяцей парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні ёсць магчымасць ісці да святасці па слядах св. Дамініка Савіо праз ўдзел у “Савіо-клубе”, які дзейнічае ў мясцовым салезіянскім араторыі ўжо сем год. Гэты клуб у салезіанскім араторыі імя св. Яна Боска быў створаны з мэтай чалавечай і духоўнай фармацыі падлеткаў, каб дамапагаць ім распазнаць сваё пакліканне, а таксама падрыхтаваць будучых ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі