Архив меток: Смаргонь

Дзень салезіянскай духоўнасці прайшоў у Смаргоні

У суботу 18 лютага ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбыўся дзень салезіянскай духоўнасці. Дзень духоўнасці салезіяне традыцыйна адзначаюць ў лютым. Падчас яго адбываецца больш глабокае знаёмства з дэвізам Генеральнага настаяцеля салезіянскага таварыства на распачаты год. Сёлета Генерал прапануе паразважаць над свецкім вымярэннем салезіянскай сям’і: “Быць Закваскай у сучаснай чалавечай сям’і”. Арганізатары прапанавалі ўдзельнікам раздзяліцца па класах і наведаць ...

Читать далее »

У Смаргоні адзначылі свята ў гонар св. Яна Боска

29 студзеня ў смаргонскім араторыі, які працуе пры парафіі Св. Міхала Арханёла, адбылося свята ў гонар св. Яна Боска. Галоўная ідэя метаду ксяндза Боска — нястомны пошук дабра, якое знаходзіцца ў іншай асобе. У кожным чалавеку ёсць нешта добрае, можа, прысутнае ў зародку, што аднойчы зможа расквітнець. Проста для гэтага неабходны асаблівы клімат, які і імкнуцца пашыраць у смаргонскім араторыі. ...

Читать далее »

Калядны канцэрт «Мой Бэтлеем» адбыўся ў Смаргоні

14 студзеня ў араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні прайшоў калядны канцэрт “Мой Бэтлеем”. Удзел у ім прынялі парафіяльны хор і гурт “Verbum Dei” з Мінска. Канцэртную праграму распачаў парафіяльны хор спевам “Gloria”. Затым прагучалі спевы не толькі на беларускай, але і на польскай, лацінскай і італьянскай мовах. Слухачы змаглі адчуць атмасферу Калядаў, а таксама пачуць спевы, якія ведаюць ...

Читать далее »

Свята Хрыста Валадара для дзяцей адбылося ў смаргонскай парафіі

20 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у араторыі св. Яна Боска пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося свята Хрыста Валадара для дзяцей. Свята распачалося Эўхарыстыяй. Падчас яе кс. Міхаіл Радзевіч SDB асаблівым чынам звярнуў увагу, што Божае Валадарства трывае таму, што Бог любіць сваіх дзяцей, і што кожны павінен імкнуцца адкрыць сваё сэрца для ...

Читать далее »

Дзеці разважалі пра святасць падчас адпачынку ў смаргонскім араторыі

З 31 кастрычніка па 3 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боска пры парафіі св. Міхала Арханёла быў арганізаваны восеньскі адпачынак для дзяцей. На працягу чатырох дзён арганізатары дапамагалі дзецям бліжэй пазнаёміцца з тэмай “Што такое святасць?”. Кожны дзень дзеці мелі асабістую тэму, над якой разам разважалі. У межах працы ў групах яны спрабавалі знайсці адказы на пытанні: “Хто ...

Читать далее »

Марк Найдзіч SDB цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў Смаргоні

11 верасня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося сапраўднае свята. Парафіянін гэтай супольнасці кс. Марк Найдзіч SDB, які нядаўна атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне, цэлебраваў прыміцыйную Імшу. Першыя крокі веры і салезіянскага паклікання неапрэзбітэр рабіў менавіта ў гэтай парафіі. Тут ён прыняў хрост, першую Камунію, быў міністрантам, гітарыстам моладзевага гурта, салезіянскім аніматарам. Парафіянам, якія ведаюць яго не першы год, было ...

Читать далее »

Спартыўны фестываль у гонар 100-годдзя дзейнасці салезіянаў на Беларусі прайшоў у Смаргоні

27 жніўня рэлігійная каталіцкая місія імя Святога Францішка Сальскага правяла ў Смаргоні спартыўнае мерапрыемства ў гонар юбілею стагоддзя дзейнасці салезіянскага таварыства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. На мерапрыемства былі запрошаны ўсе жадаючыя, але асаблівым чынам члены салезіянскай сям’і, былыя выхаванцы араторыяў і моладзь, паведамляе sdb.by. Распачалося свята спорту з малітвы і супольнага пасілку, а пасля адбыліся вялікія спартыўныя гульні і выпрабаванні, ...

Читать далее »

У Смаргоні прайшоў адпачынак для дзяцей

У смаргонскім араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры мясцовай парафіі св. Міхала Арханёла, прайшоў адпачынак для дзяцей, прысвечаны бласлаўленаму Карло Акуцісу. Дзеці даведаліся пра яго сайт, прысвечаны Эўхарыстычным цудам, а таксама навучыліся карыстацца інтэрнэтам без шкоды і працягваць руку дапамогі адзін аднаму. Удзельнікі адпачынку мелі магчымасць наведваць гурткі, гуляць у вялікія гульні, а таксама кожны дзень удзельнічаць у ...

Читать далее »

У Смаргоні быў прадстаўлены спектакль-драма “Святар” (+відэа спектакля)

7 мая ў Смаргоні моладзь з салезіянскага араторыя ў Мінску разам з дарослымі праз тэатральную ігру, спеў і танец распавяла пра жыццё, дзейнасць і мучаніцкую смерць ксяндза Уладзіслава Вячорка, салезіяніна, які ахвярна служыў вернікам у мястэчку Параф’янава на Глыбоччыне. Спектакль паказалі на сцэне моладзевага араторыя імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла. Гэта ўжо другое прадстаўленне ...

Читать далее »

Смаргонскі араторый імя св. Яна Боска арганізаваў вясенні адпачынак для дзяцей

29-31 сакавіка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі св. Міхала Арханёла, адбыўся вясенні адпачынак для дзяцей. На працягу адпачынку кс. Павел Шчарбіцкі SDB, с. Валянціна Кот FMA, кл. Міхаіл Вішнеўскі, аніматары і памочнікі дапамагалі дзецям лепш падрыхтавацца да свята Пасхі. З дапамогай працы ў групах, прагляду відэа, розных дынамік, падабраных у залежнасці ад узросту групы, ...

Читать далее »