Архив меток: Смаргонь

Трэнінг для падлеткаў на тэму віртуальнага свету прайшоў у Смаргоні

Нацыянальны «Карытас» правёў у салезіянскім араторыі ў Смаргоні трэнінг для падлеткаў пад назвай «Я і Інтэрнэт». У ходзе трэнінгу ўдзельнікі ўзгадалі пра небяспекі, якія сустракаюцца ў кіберпрасторы, прайгралі і абмеркавалі сітуацыі, у якіх могуць апынуцца падлеткі падчас зносінаў з віртуальнымі сябрамі. Цікавай атрымалася дыскусія на тэму «Як вызначыць, ці з’яўляецца віртуальны сябар тым, кім ён сябе прадстаўляе?». Выказваліся разнастайныя варыянты, ...

Читать далее »

Зімовыя вакацыі з Богам прайшлі ў Смаргоні

У араторыі імя св. Яна Боска пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні з 2 па 4 студзеня прайшлі вакацыі з Богам для дзяцей з 1 па 5 класы. На працягу трох дзён дзеці дзякуючы с. Валянціне Кот FMA, кандыдатам у аніматары і памочнікам аніматараў мелі магчымасць паразважаць над тэмай Божага Нараджэння. Кожны дзень вакацый распачынаўся са святой Імшы. Пасля ...

Читать далее »

У Смаргоні адбылося першае спатканне групы «Пошук»

3 і 4 лістапада ў Смаргоні адбылося першае спатканне групы «Пошук» для хлопцаў і дзяўчат з 10-11 класаў і вышэй. Сустрэчу арганізавалі айцы салезіяне і сёстры салезіянкі, паведамляе SDB.by. Спатканне праводзілася з мэтай даць моладзі магчымасць нанова адкрыць прыгажосць хрысціянскага жыцця і ўбачыць сябе па-новаму. Удзельнікі два дні разважалі над тэмай «Я – гэта дар». Юнакі і дзяўчаты ўдзельнічалі ў ...

Читать далее »

У Смаргоні адбылася першая сустрэча ўдзельнікаў «Савіо-клуба»

Сёння ў дзяцей парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні ёсць магчымасць ісці да святасці па слядах св. Дамініка Савіо праз ўдзел у “Савіо-клубе”, які дзейнічае ў мясцовым салезіянскім араторыі ўжо сем год. Гэты клуб у салезіанскім араторыі імя св. Яна Боска быў створаны з мэтай чалавечай і духоўнай фармацыі падлеткаў, каб дамапагаць ім распазнаць сваё пакліканне, а таксама падрыхтаваць будучых ...

Читать далее »

У Смаргоні завяршыліся Вакацыі з Богам

З 9 па 20 ліпеня ў араторыі імя святога Яна Боско ў Смаргоні прайшлі Вакацыі з Богам. Больш за 90 дзяцей разам з аніматарамі, дыяканам Артурам Ляшнеўскім SDB і сястрой Дар’яй Еўтухоўскай FMA, гледзячы на прыклад жыцця бласлаўлёнай Лаўры Вікуніі, разважалі над тэмай лагера, якая гучала так: «Любоў і дапамога — гэта шлях да Бога». Удзельнікі вакацый былі падзелены на ...

Читать далее »

Салезіянская моладзь крочыць у Будслаў

27 чэрвеня са Смаргоні вырушыла дзевятнаццатая Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Яна праходзіць пад дэвізам: «Пане, дай мне гэтай вады». Разважаць над гэтай тэмай моладзі дапамагаюць штодзённыя канферэнцыі і праца ў невялікіх групах. Распачалася салезіянская пілігрымка традыцыйна са святой Імшы, якую ўзначаліў у касцёле св. Міхала Арханёла рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства ў Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB. ...

Читать далее »

Свята вясенніх імяніннікаў прайшло ў Смаргоні

22 красавіка ў араторыі св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося свята для дзяцей пад назвай «Дзень вясенняга імянінніка», паведамляе sdb.by. Пасля св. Імшы ў араторыі дзяцей чакалі вядомыя казачныя героі. Удзельнікі свята дапамагалі ім выконваць розныя заданні, атрымоўваючы ў адказ станоўчыя эмоцыі ад гульні і конкурсаў. Напрыканцы святкавання хлопчыкі і дзяўчынкі павіншавалі імяніннікаў ...

Читать далее »

У Смаргоні адбылася алімпіяда для дзяцей

4 лютага ў араторыі імя св. Яна Боско пры смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла прайшла чарговая алімпіяда. 35 дзяцей змагаліся за першае месца і залатыя медалі, выпрабоўваючы свае здольнасці ў сумо, футболе, хакеі і грэблі. Памочнікі аніматараў, якія разам з с. Дар’яй Еўтухоўскай FMA рыхтавалі спаборніцтвы, былі як спартсменамі-чэмпіёнамі, так і справядлівымі суддзямі. Напрыканцы ўдзельнікі атрымалі заслужаныя медалі, пасля чаго ...

Читать далее »

«Дон Боска шоў» адбылося ў Смаргоні

27 студзеня 2018 года салезіяне Смаргоні адзначылі ўрачыстасць св. Яна Боска. Урачыстасць распачалася са святой Імшы, якую ўзначаліў дырэктар супольнасці кс.Алег Жураўскі SDB. Падчас святой Імшы адбыўся значны момант для Салезіянскай Сям’і. Да салезіянаў супрацонікаў далучыліся Эдуард і Вераніка Рогач і Дзяніс Акуліч. Пасля салезіане супрацоўнікі аднавілі свае абяцанні. Пасля святой Імшы ўсе прысутныя былі запрошаны на працяг вечара ў ...

Читать далее »

У Смаргоні прайшоў “Музычны батл”

13 студзеня 2018 года ў салезіянскім араторыі імя святога Яна Боско пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбыўся вясёлы творчы вечар — “Музычны батл”. Перад журы, парафіянамі і гасцямі выступілі дзве каманды ўдзельнікаў. Каманда пакалення 2000-х, у склад якой увайшлі школьнікі і студэнты, выконвала спевы 70-х гадоў XX-га стагоддзя. А каманда пакалення 1970-х, якая складалася з прадстаўніц групы “ADMA” ...

Читать далее »